Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у гарадскім парку імя Ж.Э. Жылібера супрацоўнікі ЦБС г. Гродна арганізавалі літаратурна-творчую пляцоўку «Праз кнігу – да міру і сутварэння». Гараджанам і гасцям горада прапанавалі кніжна-ілюстрацыйныю выставу «Беларусь – краіна міру і стваральнай працы». Прадстаўленая літаратура адлюстравала вынікі развіцця прадпрыемстваў, арганізацый, кампаній Беларусі і Гродзенскай вобласці, дасягненні беларускай навукі, культуры, мастацтва. Для юных чытачоў дзейнічала выстава кніг «Васілёк запрашае ў падарожжа», дзеці знаёміліся са знакамітымі турыстычнымі мясцінамі Беларусі. Адпачывальнікам бібліятэкары прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе эрудытаў «Ці ведаеш ты Беларусь?». Самыя маленькія гродзенцы з задавальненнем збіралі канструктар «Палессе» і стваралі птушак падчас майстар-класа «Голуб – птушка міру».
В день независимости Республики Беларусь, Мостовский государственный музей "Лес и человек" принял участие в программе праздничных мероприятий, подготовив интерактивно-развлекательную площадку «Фэст гарбаты і лекавых зёлак».

Жители и гости города смогли познакомиться с различными лекарственными травами, правилами сбора и их хранения. Поучаствовали в мастер-классе по созданию чайных шедевров с целебным эффектом. Кроме того, насладилась отличным вкусом и ароматом приготовленного чая, и получили пользу для своего здоровья.
Forwarded from Культура Зельвенщины (Татьяна)
#КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
💃🎻🥁🪗ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ НА Зэльвеншчыне распачаўся сёння ў аг.Дзярэчын.
"СКАРБЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА КРАЮ " - пад такой назвай з самай ранiцы і па цяперашнi час там працуюць выставы-продажы майстроў аддзела раместваў з майстар-класамi, гучаць народныя песнi ў выкананнi народнага ансамбля народнай песнi "Званочкi".
Вабяць удзельнікаў гульнi ды скокi, майстар-клас па развучванню танца, якi уласцiвы гэтай мясцовасцi - ГРАБАЎСКАЙ КАДРЫЛI💃☝️
Forwarded from ОМЦНТ
“І што ў душы аддаць паспею людзям – яно і ёсць быцця адвечны рух”
Поўніцца сэрца радасцю і гонарам за паважанага спадара Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча, народнага майстра з аг.Адэльск Гродзенскага раёна, які 3 ліпеня падчас урачыстай цырымонія ўзнагароджання работнікаў культуры “Искусство - в мире и созидании” з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка ўтрымаў медаль Францыска Скарыны.
Мар'ян Антонавіч – прыклад сумленнага служэння майстра, музыкі, гуманіста, патрыёта! Яго народныя інструменты - гэта голас самой Беларусі. Не, цэлы хор. Нават калі граюць адна дудка ці жалейка, то ёсць адчуванне напоўненасці, шматгалосся. А у музеі іх шмат — і вір гукаў, глыбіня думак, спеў глыбінь стагоддзяў злучаецца з голасам сучаснасці.
Тыя, хто бываў у Адэльску ў музейным пакоі музычных інструментаў майстра, ведаюць, што пачуць можна тут не проста меладычныя кампазіцыі, а ў літаральным сэнсе гукі прыроды. Адны інструменты паўтараюць спевы птушак, іншыя, запэўнівае майстар, – гукі ветру і нават перадаюць слухачу… цеплыню сонца.
Калекцыя з кожным годам не перастае здзіўляць.
Віншуем, паважаны МАЙСТАР!
Forwarded from ОМЦНТ