Культура і Мастацтва
982 subscribers
7.07K photos
827 videos
1 file
2.4K links
Культура і мастацтва — праз карысны досвед!
Бот для сувязі
@gazetakulturaimastactva_bot
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌾 З шырокім размахам, урачыста і весела адзначаць у канцы верасня брэндавае свята «Каласніца-Багатніца» ў аграгарадку Вараб'ёвічы (Навагрудскі р-н).

Час для дзеi выбраны не выпадкова: верасень не проста найбагацейшы і шчодры на ўраджай месяц, але і перыяд, калі можна падсумаваць вынік сваёй працы і аддзячыць зямлi і ніве за шчодрасць.

🏘 Святкаванне пачнецца з аб'езду на святочным возе двароў аграгарадка і прыняцця ад гаспадароў часцінкі ўраджаю — збожжа для пасеву ў першую разору ў наступным годзе. Узамен для гаспадароў прагучаць шчырыя пажаданні і добрыя песні, а кожная гаспадыня будзе ўзнагароджана вянком з каласоў — «каласніцай», каб сям'я ў наступным годзе была «багатая як восень».

🎶 Свята будзе напоўнена забаўляльнымі музычна-віншавальнымі і гульнявымі праграмамі, майстар-класамі па розных відах рамёстваў, тэматычнымі атракцыёнамі. Кульмінацыяй стане асвячэнне сабранага ўраджаю і частаванне новым караваем жыхароў і гасцей аграгарадка.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🍂19 верасня, чацвер

Нашы вітанні!

Святы сёння:
🔸Дзень нараджэння «Смайліка»
🔸Дзень выгульвання настрою

🌞 Народны каляндар
Нашы продкі прыкмецілі, што звычайна ў гэты час надыходзіць пахаладанне — Міхайлаўскія замаразкі.

Людзі верылі: хто 19 верасня распаліць агонь у печы, у таго здарыцца пажар. У гэты дзень шмат у якіх мясцінах забаранялася працаваць.

Былі такія прыкметы:
калі гэты дзень цёплы, то зіма таксама будзе цёплай;
калі пасля гэтага дня на дрэвах з'явіцца іней, то зімой будзе шмат снегу.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎻 24 верасня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках Міжнароднага фестывалю «У Шэметава ў Шастаковічаў» адбудзецца ўнікальны канцэрт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.

Сумесна са спецыяльнай госцяй з Францыі, знакамітай салісткай Страсбургскай філармоніі Шарлот Жуяр прагучыць віртуозны 3-і скрыпічны канцэрт Каміля Сен-Санса.

«Рэквіем» Габрыэля Фарэ выканаюць салісты: народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў і Анастасія Храпіцкая.

Прыемным падарункам сапраўдным меламанам стане бліскучая і поўная сарказму сюіта з балета «Болт» Дзмітрыя Шастаковіча.

У канцэрце таксама прыме ўдзел Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы. Дырыжор праграмы — Вячаслаў Бартноўскі.

🎼 Цыкл філарманічных вечароў класічнай музыкі з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі працягнецца 10 кастрычніка «Рэквіемам» В.А. Моцарта, творам з містычнай славай, які не перастае прыцягваць магутнай эмацыйнасцю, псіхалагізмам і ўзрушальнай прыгажосцю.

Таксама прагучаць оперныя шэдэўры Д. Пучыні і П. Масканьі ў выкананні салістаў Вялікага тэатра Марыі Галкінай, Кацярыны Міхнавец, Васіля Ліпскага і Віталя Амбражэвіча.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
🎉 Традыцыйным касцюміраваным шэсцем адкрыўся ўчора IV Міжнародны фестываль лялечнага мастацтва ў Гродне.

🎎 Гродна стаў тэатральнай пляцоўкай для артыстаў з розных гарадоў і краін. Сёлета на сцэне тэатра лялек гледачы ўбачаць 14 сучасных спектакляў ад тэатраў з Алматы, Разані, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Брэста, Мурманска, Арэнбурга, Ташкента, Магілёва, Казані, Волагды, Сахаліна і Гродна.

🎭 На працягу пяці дзён свае найлепшыя пастаноўкі будуць дарыць гледачам амаль паўтары сотні ўдзельнікаў.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».