Kiera dy Hardź
880 subscribers
22 photos
9 links
Kanal pryśviečany tvorčaści biełaruskaha paeta j piśmieńnika Tarasa Taškieviča.

Vieršy, dumki, malunki j šmat čaho inšaha)

Suviaź — @Kiera_dy_Hardz_bot
(Koli majucca terminovyja pytańni — lepej źviartajciesio ú kamentary, bot redka praviarajecca)
Download Telegram
Сярод бязглуздасьці надзеяў,
Самоты мору вышыні
Усходзяць любыя завеі
Ружовых іскраў цішыні.

Яны яднаюцца, іграюць
Гучнеюць у стомленых вачах.
У сябе паволі завабляюць,
Пускаюць зьедлівасьці пах.

Смыляць, стамляюцца, сумняюць,
Як зоркі сьцішна зіхацяць.
Сябе усё болей забываюць,
Вуглямі сьціплымі ляцяць.

Цішэюць, плачуць, трухлявеюць —
Буцьвее сьмеху недапал.
З табой агеньчыкі сталеюць,
Губляюць вогненны запал.

На хвілі іскры закрываюць
Сільвэту цяжкасьцяў жыцьця.
Але з табою паміраюць
За тыя ж хвілі забыцьця.

І ўсё далей зыходзяць у цемразь
Заганнай сьмерці вестуны.
Па хвалях бездані, як ветразь
Зьнікаюць удалечы яны.

17.07.2023

Telegram | Instagram
Вечных хвіляў рака
Падаляе абмылы далоў.
Ці ёсьць гэта важным ?

•••       —

Viečnych chvilaŭ raka
Padalaje abmyły dałoŭ.
Ci jość heta važnym ?

04.08.2023

Telegram | Instagram
Маланкаў раць зьнішчае неба,
Іх дзіды б’юць зямлі прасьцяг.
Калоціць войска іскраў глебу,
Лясоў гняце буйны абсяг.

Зганяе хмары вецер люты,
Пярун глухі ляціць здалёк.
Сьцяной залевы прагна скуты
Сьціхае чорны матылёк.

Пануе бура сном прыроды,
Панадны гвалт у сьвет нясе.
Душа чакала ўдзень пагоды —
Уночы цьвет знайшла яе.

18.08.2023

Telegram | Instagram
Не пытайце, не адкажу.


Камэдыя ў рамансе


У змроку адхінутых бытнасьцю тэм
На ваш зрок узыходзіць надзея.
Цэнзуры праз створаны лёсам тандэм
Асьвятляецца мной ахінея.

Яна ведае вас у тых хвілях жыцьця
Калі сілаў трываць больш нямае.
А пасьля зноў зыходзіць ў цень забыцьця,
І ў прышласьці зноўку вітае.

Яна ў цемені жы́цьце ўсё бавіць свае,
У няшчаснай самоты прасторы.
І ўдзень ейны толькі адна паўстае
Постаць міласьці, моцы, апоры.

Вы ня помніце кім яна ёсьць у быцьці,
Але вас яна бачыць штодзённа.
Бескарысна вас цешыць у сваім выбыцьці
Часу сумнага яе падзённым.

Яна будзе любіць, яна будзе чакаць
Толькі дай ёй на гэта надзею!
Яна будзе вас помніць, для вас будзе зьзяць,
Не пакіньце ж увагай камею!

Вы спытаеце коратка: “Кім яна ёсьць ?
Нехта прагне мяне гэтак у сьвеце ?
Хіба пані ? Мо пан або маці, ці хтось..?”,
Адкажу вам — то плітка ў туалеце!





12.10.2023

Тарас Ташкевіч





Kamedyja ŭ ramansie


U zmroku adchinutych bytnaściu tem
Na vaš zrok uzychodzić nadzieja.
Cenzury praz stvorany losam tandem
Aśviatlajecca mnoj achinieja.

Jana viedaje vas u tych chvilach žyćcia
Kali siłaŭ tryvać bolš niamaje.
A paśla znoŭ zychodzić ŭ cień zabyćcia,
I ŭ pryšłaści znoŭku vitaje.

Jana ŭ ciemeni žýćcie ŭsio bavić svaje,
U niaščasnaj samoty prastory.
I ŭdzień jejny tolki adna paŭstaje
Postać miłaści, mocy, apory.

Vy nia pomnicie kim jana jość u byćci,
Ale vas jana bačyć štodzionna.
Bieskarysna vas ciešyć u svaim vybyćci
Času sumnaha jaje padzionnym.

Jana budzie lubić, jana budzie čakać
Tolki daj joj na heta nadzieju!
Jana budzie vas pomnić, dla vas budzie źziać,
Nie pakińcie ž uvahaj kamieju!

Vy spytajecie koratka: “Kim jana jość ?
Niechta prahnie mianie hetak u śviecie ?
Chiba pani ? Mo pan abo maci, ci chtoś..?”,
Adkažu vam — to plitka ŭ tualecie!

12.10.2023

Taras Taškievič


@kiera_dy_hardz
Карціна й мастак

Начною постацьцю турботнай
Дзіцём ўзрушанай рукі
Прыйшоў ідэі несьмяротнай
Закуты формаю эскіз.

Пачуцьцяў церневай залевы,
Эмоцый стомленай ракі
Зьліліся жарсныя павевы
Ў стойкіх думкаў ланцугі.

Дасьвецьця постацьцю турботнай
Пад сьпеваў гукі жаўрука,
Стварыла на́рыс несьмяротнай
Ідэі сьціплая рука.

31.10.2023





Kartyna j mastak

Načnoju postaćciu turbotnaj
Dziciom ŭzrušanaj ruki
Pryjšoŭ idei nieśmiarotnaj
Zakuty formaju eskiz.

Pačućciaŭ ciernievaj zalevy,
Emocyj stomlenaj raki
Źlilisia žarsnyja pavievy
Ŭ stojkich dumkaŭ łancuhi.

Daśviećcia postaćciu turbotnaj
Pad śpievaŭ huki žaŭruka,
Stvaryła nárys nieśmiarotnaj
Idei ścipłaja ruka.

31.10.2023

@kiera_dy_hardz
Холад


Над даляглядам паўстае зноў стомленай парою
Вястун апошніх сьціплых фарбачкаў цяплу.
Каторы тыдзень полем сьнег ляжыць гарою
І ціхі дзень штохвіляю ймкнецца да цямну.

Ня зьнікнуць болей сьценям леташніх памылак,
Іх прыме восень у промнях хольнай галізны.
Застацца ў сэрцы доля росквіту ўхмылак,
Падобна сьмерць ёсьць доляй генію зімы.

Чаму ж прыходзіць раптам хмурнасьці той пошасьць,
Што ўмомант ціхі захапляе гарады ?
Бо мы тады жыцьця спасьцерагаем гожасьць,
Як момант часу зноў сыходзіць назаўжды.

26.11.2023


@kiera_dy_hardz
Zima


Z halinaŭ sonnaje viarby,
U spakoi ranišniaha cudu,
Nasustrač stomlenamu ludu
Źlatajuć biełaści kłubý.

Zichciać na soniejku suviei;
Śniahir jak pieśniu zaviadzie —
Dyk usio navokał padydzié
Pasłuchać kab toj śpieŭ nadziei.

A zýjduć jak ciapłu idei,
Pryroda ścišna padpiavaci
Dy śpievu stanie nadavaci
Zapał mahutnaje zaviei,
Saboj jakaja achinaje,
Dy pucham zimnim nadaraje
Staróie hožaści ziamlu.

Ja ŭ cudu ranišnim staju.
Ja baču vodbliski suviejaŭ,
Laciać kłubý jak; śpieŭ zaviejaŭ
Ja čuju níbyta ŭ raju.

Jakoha ‘šče mnie treba cudu ?
Našto mnie niečaje žyćcio ?
Svajoj zimy ja zabyćcio
I tak nikoli nie zabudu.


•••


Зіма


З галінаў соннае вярбы,
У спакоі ранішняга цуду,
Насустрач стомленаму люду
Зьлятаюць беласьці клубы́.

Зіхцяць на сонейку сувеі;
Сьнягір як песьню завядзе —
Дык усё навокал падыдзе́
Паслухаць каб той сьпеў надзеі.

А зы́йдуць як цяплу ідэі,
Прырода сьцішна падпяваці
Ды сьпеву стане надаваці
Запал магутнае завеі,
Сабой якая ахінае,
Ды пухам зімнім надарае
Старо́е гожасьці зямлю.

Я ў цуду ранішнім стаю.
Я бачу водбліскі сувеяў,
Ляцяць клубы́ як; сьпеў завеяў
Я чую нíбыта ў раю.

Якога ‘шчэ мне трэба цуду ?
Нашто мне нечае жыцьцё ?
Сваёй зімы я забыцьцё
І так ніколі не забуду.


14.12.2023

Telegram | Instagram
Чытайма й сьпявайма!!

Вой ішла Каляда, Каляда-Калядка!
Вой зайшла Каляда, Каляда ў хатку!
Дык прыймаце ж Каляду, Каляду-Калядку,
Кабы жыці ў хараству, хараству-дастатку!
Вой вашэце гаспада, гаспадаре хаткі,
Не шкадуйце вы для нас, вы для нас Калядкі!
Будзе шчасьце, будзе сьмех, дужа весялосьці,
Калі мы не адмарозім тутай свае косьці!
Ну а зараз мы ў паклон, у паклон шырокі,
Не тлумiці кабы вашы, гаспадараў вокі!




Вой ідзе, вой ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Каляда ў дамы ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Не квапіся, гаспадар, нам на калядункі,
Кабы былі ў жыцьці, былі ўсе жадункі!
Песьні мы сьпяваем усім толькі ў сьвяты вечар,
Дорым мы настрой для ўсіх у гэты сьвяты вечар!
Не шкадуйце ў сюю ноч лішняе марокі,
Ну а мы ідзем далей, вам паклон шырокі!




Калядуйма, шаноўнае спадарства, шчасьлівых сьвятаў!
Дарога

Сьнегу скрып, пэйзажаў зьмена,
Колаў скрогат па бако́х.
А навокал — за́ціш, сцэна
Зімняй беласьці ў вачо́х.

Сíвер сьціх і выйшла сонца:
Сьлепяць зорныя пласты.
Усьця́ж пазе́му, у ваконца,
Зораць шы́льніку масты.

Сетка срэбра над зямлёю,
Пух сапе́лем уніз глядзіць.
Гонкі лес над галавою
Здолеў неба засланіць.

Веліч сьнегу ў цішы клу́баў,
Плямаў бе́зьліч на сьцяне.
Вечнасьць у зьзяньні сьціплых гу́рбаў
Зачароўвае мяне.

13.01.2024

За́ціш ж. — цішыня, рас. “тишь“.
Сíвер м. — …; паўночны моцны вецер.
Пазе́м м. — кругавід, рас. “горизонт“.
Шы́льнік м. — ігліца, рас. “хвоя”.
Гонкі лес — рас. “высокоствольный лес”.
Сапе́ль — …; лядзяк, рас. “ледяная сосулька”.


Жарало

Telegram | Instagram
Samota



Niaprosty čas ściskaje hrudzi,
Balić štoś niedzie tam unutry.
Kudyś źbiahajuć razam ludzi,
A ja adzin siarod pary.

Źnikaje čas u načnoj ciamnocie,
Znoú vočy ciešać pramiani.
Ja znoúku ú hožaj adzinocie,
Ci ú prostym strachu cišyni..?

Niе ú sumu ja, niе ú viesiałości,
Ja u stanie choład tolki čuć.
Jon niščyć bolem śviet kahości,
A mnie luboú daje pačuć.

I znoú nasupraci adśvietu,
Znoú zoryć ciemień na mianie.
Spyniúsia čas z zychodam ćvietu,
Ci skora choład praminie..?


•••


Самота


Няпросты час сьціскае грудзі,
Баліць штось недзе там унутры.
Кудысь зьбягаюць разам людзі,
А я адзін сярод пары.

Зьнікае час у начной цямноце,
Зноў вочы цешаць прамяні.
Я зноўку ў гожай адзіноце..?
Ці ў простым страху цішыні..

Не ў суму я, не ў весялосьці,
Я ў стане холад толькі чуць.
Ён нішчыць болем сьвет кагосьці,
А мне любоў дае пачуць.

І зноў насупраці адсьвету,
Зноў зорыць цемень на мяне.
Спыніўся час з зыходам цьвету,
Ці скора холад праміне..?

12.12.2023


Telegram | Instagram
Паляваньне вякоў

“У час цяжкі, у момант паваротны
Свайго жыцьця, згубіўшы верны шлях,
Я трапіў нечакана ў лес дрымотны.”
Дантэ Аліг’еры, “Боска Камэдыя”, пераклад У. Скарынкіна.


Сьцежкі ву́сьціш, цемры погляд,
Во́рах чыйсьці навакол.
Зрок смугою, ці́шы ско́гат,
Мо́рак песьціць гурбаў дол.

Ценяў рып, сьвядомасьць ў страху:
«Зо́рыць штосьці на мяне..»
Пушчы выгляд — войска жаху,
По́зірк дзікі на сьпіне.

Грукат усюдны, рухаў шолах,
Шлях зьнікае ў імгле́.
Ногі храснуць, духу сполах:
«Цьмы пагляд ляжыць на мне…!»

Гул узьняўся, буры скрыгат,
Рве шалёны ветравей!
Ночы ростань, сэрца скі́гат,
Сьмерць пяе за лес гучней!


За́ціш раптам, по́дых цьвету —
«Што зіхці́ць у чэрні злой?»
Промень чысты, ласка сьвету!
«Рады сьлед перада мной?»

Кр
о́заў мур, імглы дарога,
Беласьць туліць мой пагляд.
Ззаду жах ? Сьвятло навокал,
Па́рась крые далягляд.

«Дзе жыцьцё? Ці ў той старонцы?!»—
Рось ахутвае спакой.
Зноў блукаць? «Вястуне сонцу,
Я сьпяшаю за табой!»


По́шуг тут жа, сьвет наўкола,
Зе́ркі плюшчу пад валво́й.
«Цуд жывы!», зара́нак по́лаг,
Мараў танец прад душой!

Ці́шы даль, кароны ў сьнезе,
Лёд пад сьледам зіхаці́ць.
Сумець-люба, сьпевы недзе,
У сэрцы полымя віры́ць.

Сінь густая, квет пазему,
«Ву́сьціш зноў перада мной..?»
Колер стану, сьвежасьць тлену,
«Страх даруе супакой».

Тарас Ташкевіч,
01-03 2024, на ўспаміны пра возера Нарач

Слоўнік https://telegra.ph/Belaruska-rasejskі-sloўnіk-da-vershu-Palyavanne-Vyakoў-03-15

@kiera_dy_hardz
Цяпло

Пануе рось над сонцу новым даляглядам,
Здраньцьвелі ў тлене постаці млыноў.
Апошніх сілаў зімніх заняпадам
Трусі́цца дол бязьмежнасьці палёў.

Вяртае промень радасьць леташніх памылак,
Вірыць жыцьцё штодо́сьвітку ў душы.
Зноў б’ецца сэрца відам любых мне ўхмылак,
Сыча́ць зноў вогнішчам волкія лаўжы́.

Від небасхілу лашчыць вочы сіньню мо́рскай,
Там праплываюць шы́хты пухкіх караблёў,
І пераможнай вартай усёй далоні Боскай
Адтуль вяртаецца рад чыстых жураўлёў.

•••

Ciapło

Panuje roś nad soncu novym dalahladam,
Zdrańćvieli ŭ tlenie postaci młynoŭ.
Apošnich siłaŭ zimnich zaniapadam
Trusі́cca doł biaźmiežnaści paloŭ.

Viartaje promień radaść letašnich pamyłak,
Viryć žyćcio štodóśvitku ŭ dušy.
Znoŭ bjecca serca vidam lubych mnie ŭchmyłak,
Syčáć znoŭ vohniščam vołkija łaŭžý.

Vid niebaschiłu łaščyć vočy sińniu mórskaj,
Tam prapłyvajuć šýchty puchkich karabloŭ,
I pieramožnaj vartaj usioj dałoni Boskaj
Adtul viartajecca rad čystych žuraŭloŭ.

08.03.2024


Слоўнік — https://telegra.ph/Tlumachalny-slo%D1%9En%D1%96k-da-vershu-Tarasa-Tashkev%D1%96cha-Cyaplo-03-22

@kiera_dy_hardz
Я цемра сьветлаю парою,
Сьпякота лютых маразоў.
Я камень малы прад гарою,
Самота процьмаю людзёў.

Я зоркі, мроі, летуценьні;
Я ёсьць пачатак і канец,
Памылка ў сьвету станаўленьні
І сьвету гожасьці вянец.

Я холад вечнага пажару,
Спакой штодзённай мітусьні.
Я сталасьць доўгага абшару
Вякоў нястомнае гульні.

Адзіны Я ўва ўсім сусьвеце
Бязьмежнай цені ланцугоў.
І нават Я ў промняў цьвеце
Жыцьцё ствараю навакол.

•••

Ja ciemra śvietłaju paroju,
Śpiakota lutych marazoŭ.
Ja kamień mały prad haroju,
Samota proćmaju ludzioŭ.

Ja zorki, mroi, letucieńni;
Ja jość pačatak i kaniec,
Pamyłka ŭ śvietu stanaŭleńni
I śvietu hožaści vianiec.

Ja choład viečnaha pažaru,
Spakoj štodzionnaj mituśni.
Ja stałaść doŭhaha abšaru
Viakoŭ niastomnaje hulni.

Adziny Ja ŭva ŭsim suśviecie
Biaźmiežnaj cieni łancuhoŭ.
I navat Ja ŭ promniaŭ ćviecie
Žyćcio stvaraju navakoł.

10.04.2024


@kiera_dy_hardz
У сьмерці ґанка касьцянога,
Ля схілу лёсаў забыцьця
Спаткаў хвіліны Я пустога
Спакою сталага жыцьця.

Адзіны Я, нямае часу
І сваркаў, бойняў, мітусьні.
Няма сьцяжынкі да Парнасу
І рылаў вечнае хлусьні.

Няма сьвятла, няма і ценяў,
Нічога больш не існуе.
Адзіны грукат ад ступеняў,
Фатэль і кава на стале.

Патрэбны Я, мяне чакаюць!
“Пра што мы будзем размаўляць ?”
А ў небе зьнічкі атухаюць
І ноч гатуецца ўставаць.

•••

U śmierci ganka kaścianoha,
U schiłu losaŭ zabyćcia
Spatkaŭ chviliny Ja pustoha
Spakoju stałaha žyćcia.

Adziny Ja, niamaje času
I svarkaŭ, bojniaŭ, mituśni.
Niama ściažynki da Parnasu
I ryłaŭ viečnaje chłuśni.

Niama śviatła, niama i cieniaŭ,
Aničoha bolš nie isnuje.
Adziny hrukat ad stupieniaŭ,
Fatel i kava na stale.

Patrebny Ja, mianie čakajuć!
“Pra što my budziem razmaŭlać ?”
A ŭ niebie źnički atuchajuć
I noč hatujecca ŭstavać.

26.04.2024


@kiera_dy_hardz
І зоркі сьпяць, і сьпяць травінкі,
Згасае парась ліхтароў.
Паснулі хольныя расінкі
Ў гулкіх шэптох пяруноў.

Шамцяць палі, рака зьбягае,
Кузяўкі цешацца ў сьвятле:
Размытай плямай поўня зьзяе
На водох, у травеньскім цяпле.

Маўчыць жыцьцё; а побач сьмешкі
І танцы, вогнішча акрай.
Няблага тут, пачатак сьцежкі.
Дакуль ж струменіцца ручай ?

•••

I zorki śpiać, i śpiać travinki,
Zhasaje paraś lichtaroŭ.
Pasnuli cholnyja rasinki
Ŭ hułkich šeptoch piarunoŭ.

Šamciać pali, raka źbiahaje,
Kuziaŭki ciešacca ŭ śviatle:
Razmytaj plamaj poŭnia źziaje
Na vodoch, u travieńskim ciaple.

Maŭčyć žyćcio; a pobač śmieški
I tancy, vohnišča akraj.
Niabłaha tut, pačatak ściežki.
Dakul ž strumienicca ručaj ?

02.06.2024

@kiera_dy_hardz
Ода а вятрох паспалітых

Вітаю, дзікія вятры,
Пасланцы ночнае дакоры.
Пад вашай уладаю прасторы;
Ключы ад сьцюжнае пары
Заўлоньне вашае трымае.
Магутны посьвіст узьнімае,
Як счуе сьціплыя двары,
Ваш націск чыстага імкненьня,
Прыроды сьцежкамі натхненьня,
Ляціць што ў досьвітку старым
Насустрач безьлічы спатканьняў
Ці жалю поўных сутыканьняў
Зь няволі доляю “чужых” —
Прасторы вязьняў пастаянных,
Што з глебы коваў акаянных
Ня могуць вынайсьці сваіх
Шляхоў да сталае свабоды:
Дарог, што звольняць назаўсёды,
Ад шэсьця зімаў, лет адных,
Нязьменных існасьцю натуры.

Наш далягляд для вас пануры;
Ня цешаць выгляды малых
Спрадвечнай роднасьці пэйзажаў,
Крывю ад ворагу нападаў,
Чый не забудзе вольны дых
За безьліч прышласьці стагодзьдзяў.
Вас надзяць хвілі бязугодзьдзяў.
Так вабіць грукат бур буйных,
Што ўдалеч, у прагне непакою,
Вас цягне доляю юрною
Ад словаў сталых і пустых:
Свабода, шчасьце, дом, каханьне,
Пакуты, вораг і змаганьне,
І дужасьць вобразаў старых,
Што помніць прагная сьвядомасьць.
Вас далей гоніць негатовасьць
Бадзяцца ў зяпаньні дурным,
Плюгавым палкаму напору.

Што скажаш ветру-лістадзёру;
Ён у цішыні плыве адных
Сваёй высокасьці ідэяў.
Прывольле вобразных надзеяў
Ніяк ня зойме думкаў міг
У чыстай сьведамасьці плыні.
І покуль чову не загіне
Цнатлівай сьвежы вартаўнік,
Лясных усьцяж пушчаў, даляглядаў,
Палёў паўз далечы аглядаў
Ён будзе мкнуцца да былых
Карцінаў нашай сталай сілы —
Да тых ганітваў, чый забылі
Усе лякат латаў баявых,
Чый грозны грукат срэбнай збруі
Ўжо ня ўспомняць тут халуі;
Цягнуцца трэба ўсім да іх —
Гаспадароў усяе прасторы,
Кудзьбітаў ночнае дакоры.
Бывайце ж, дзікія вятры.

Taras Taškievič

01.2024
13.06.2024

@kiera_dy_hardz
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сьмерць распутніцы

⁹ І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя… ¹⁰…«Гора, гора, горад вялікі Бабілён, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!» Адкрыццё 18:9-10
© Біблія Анлайн, 2003-2024.

Няволі час журбы паўсюднай,
Сыноў на сьмерць сваіх аддаў.
Так мысьліў раб зямлі магутнай,
Калі малітвы час каплана
На ўласны вочы назіраў.

Паганскі жрэц як прад Эўфратам
Мардука плачма ўпрашаў,
Ашураў цар каб, чортаў сябар,
Што зьнішчыў сьвет “сталіц сталіцы”
За ўсіх няшчасных адказаў!
“Пасьмеў хто вынішчыць вякамі
Абрана места, хай жыцьця
Ня ўспомніць водар за часамі
Пакутаў, здраднікаў і сьмерці,
Хай згіне ў нетрох забыцьця!”

Суд цяжкі выслухаў няшчасны,
Усю роспач чуўшы напалам.
А ў сэрцы бітва,
малачасны
Заход то, узыйдзе сонца, — плача месьціч,
— Божых Брам!..

09-10.2024


@kiera_dy_hardz
Ніколі зноў

Стук
Ноч
Сын і доч
Не мароч!
Куды ?
Далоў.
За што далоў ?

— Ніколі зноў!

Страх
Ноч
Сын ці доч ?
Куды абноч..?
Быстрээ кроч!
Няўжо то кроў..

— Ніколі зноў!

Плач
Ноч
Сын і доч..
Склепаў змроч

Да муру! Памоч ?!
Пусьціце дамоў..

— Ніколі зноў!

Жах
Ноч
Бывай сыне, доч
Дула напроч
“Прабач, Пане”, моў
Стрэлы далоў
Рэха муроў

— Ніколі зноў!


Ціш
Ноч
Адзін сын і доч
Ад жыцьцяў упроч
На болечы схоў
Чакае ўжо роў
Ня прыйдзем дамоў..

— Ніколі зноў!


Да 29.10.2024
Не дамо забыць.

@kiera_dy_hardz