Колледж бизнеса и права
1.65K subscribers
3.79K photos
352 videos
1 file
142 links
Качество. Будущее. Профессия.
Download Telegram
☀️🍓🌿ЧЭРВЕНЬ☀️🍓🌿

🪴Чэрвень не гуляе — ураджай люляе.

🔻Старажытнабеларускае найменне месяца – чирвець (червец).

🪱Назва тлумачыцца з'яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару🍓.

🌔У месяцы самы доўгі дзень года – 21 чэрвеня (працягласць болей 17 гадзін) – і самая кароткая ноч.

☝️Чэрвеньскiя прыкметы:

🌩Калі чэрвень з навальніцамі, то зіма будзе з мяцеліцамі, а ўраджайнае лета прадказвала халодную зіму.

🌫Моцныя росы – да ўрадлівасці, а частыя туманы – на ўраджай грыбоў.

Якая чэрвеньская вячэрняя зорка, такі і другі дзень будзе.

#каляндар
#цiкава_ведаць
☀️🌾☀️ЛІПЕНЬ☀️🌾☀️

🌞Ліпень пякучы, але даручы🍒🍑🫐🍄‍🟫.
 
⚡️Сучасная беларуская назва месяца паходзіць ад слова "ліпа" - дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару.
🌾Яшчэ ліпень называлі месяцам- прыбярыхай,бо на лугах і сенажацях пачыналася нарыхтоўка сена на зіму.

🌔Да канца ліпеня дзень скарачаецца амаль на дзве гадзіны.

☝️Лiпеньскiя прыкметы:

🍂Калі журавы высока ляцяць і курлычуць, то восень будзе цёплай.

💦Купанне вераб'ёў у пяску - да дажджу.

☀️Вячэрняя раса ў ліпені - да яснага дня.
🌩Духата пасля поўдня - да навальніцы.

🫐Калі паспелі чарніцы, то паспела і жыта.

#каляндар
#цiкава_ведаць
🌾🌤ЖНIВЕНЬ🌤🌾

🌾Жнівень сее, жне і косіць - на сталах багацця досыць🥒🍅🥔🍏🌶🌽🍆🫛.

⚡️Сучасная беларуская назва жнівень, таксама як і старабеларускія серпень, зарев, адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары.

🌬🌙🌫У жнiўнi ночы становяцца халаднейшымі, даўжэйшымі і цямнейшымі, раніцай з'яўляюцца туманы.

☝️Жнiвеньскiя прыкметы:

🌦Калі ў гэтым месяцы часта ідуць дажджы - увосень будзе цёпла.

🪶Калі ў жніўні паляцелі журавы - восень і зіма будуць раннімі.

🎋Высокія пустазелле - варта чакаць снежную зіму.

🕸Павуціна чапляецца да расліны - да цёплай і яснай восені.

🌩Навальніцы ў жніўні - да доўгай восені.

2 жнiўня Ілля -свята дажджоў і навальніц.
🍯14 жнiўня Макавей (Спас Мядовік).
🍎19 жнiўня Яблычны Спас.
🍞29 жнiўня Хлебны Спас.

#цiкава_ведаць
#каляндар