SVDK | Słužba Vajarskaj Dapamohi Kalinoŭskaha
167 subscribers
74 photos
5 videos
12 links
Служба Палка Кастуся Каліноўскага, мэтай якой з'яўляецца апека над параненымі, суправаджэнне іх аднаўлення і рэабілітацыя, дапамога дакументальнага афармлення параненняў, а таксама дапамога родным і блізкім загінуўшых ваяроў.
Download Telegram
Ваяр Палка Кастуся Каліноўскага цягам рэабілітацыі.

Жадаем хутчэйшага адужання!


@kalinoucy
@belwarriors
Баец Палка Кастуся Каліноўскага Кай, завяршыў сваё лячэнне санаторна-куротнай рэабілітацыяй у Букавелі. Кай ужо павярнуўся ў шыхт і да выканання баявых задач.
Зычым яму, каб кулі яго міналі, і ніякае ліха не перашкаджала далей крочыць да нашай агульнай Перамогі!

@kalinoucy
@belwarriors
👍 Учора ў Жытоміры прайшло ўрачыстае развітанне з палкоўнікам ў адстаўцы — адным з самых дасведчаных інструктараў Палка Кастуся Каліноўскага Молакава Мікалая Мікалаевіча.

Ён быў з намі з самага пачатку і стаў неад'емнай часткай нашай гісторыі. Яго самаадданасць, прафесіяналізм і сталае імкненне падзяліцца сваім досведам пакінулі вялікі след у гісторыі нашага Палка.
Гэты вялікі чалавек быў не толькі выдатным інструктарам, але і верным сябрам і настаўнікам.

Яго ўклад у развіццё нашых навыкаў застанецца з намі назаўжды. Мы смуткуем і памятаем светлыя моманты, якія ён пакінуў у нашых сэрцах.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19.01.24 працаўнікі Службы ваярскай дапамогі Палка Кастуся Каліноўскага разам з ваярамі Палка "Дэнам" і "Маркам" прысутнічалі на мерапрыемстве, прысвечаным  40годзю КДЦ, павіншавалі са святам і выказалі падзяку калектыву.
На мерапрыемстве супрацоўнікамі КДЦ быў арганізаваны благадзейны аўкцыён, а сабраныя сродкі ад яго перададзены на патрэбы ПКК.

@kalinoucy
@belwarriors
Ваяры ПКК на аднаўленні і рэабілітацыі.

@kalinoucy
@belwarriors
@SVDK
МСЭК.
Ці могуць беларусы праходзіць Медыка-сацыяльную экспертную камісію (МСЭК) ва Украіне і атрымліваць інваліднасць?
Пасля цяжкага паранення ці захворвання каманда СВДК суправаджае нашых байцоў падчас праходжання імі
МСЭК з мэты атрымання інваліднасці і выплаты за яе. Такое суправаджэнне месціць у сабе наступныя этапы:
- Падрыхтоўка ўсяго неабходнага пакета дакументаў для праходжання МСЭК і іх натарыяльнае пасведчанне;
- Суправаджэнне байцоў ва ўсіх медыцынскіх інстанцыях перад МСЭК;
- Праходжанне самой МСЭК і далейшая перадача высновы камісіі для атрымання байцом выплаты.

Дзякуючы досведу каманды СВДК і напрацаванай практыцы, гэты непросты бюракратычны шлях нашы байцы праходзяць прасцей, лінейна, за меншы час і без неабходнасці рабіць непатрэбныя дзеянні.

@kalinoucy
@belwarriors
@SVDK