Ивьевский музей национальных культур
70 subscribers
535 photos
51 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
Мы не змаглі...

Дачакацца наступнага тыдня😌 Спяшаем паведаміць, што ўжо заўтра будзе працаваць наша фотазона

⚡️Уваход вольны, пры той ўмове, што Вы абавязкова адзначыце нас у Instagram @ivye_museum або проста згадаеце, у якой установе зроблены ваш святочны фотаздымак😉

Запрашаем!
Іўе, вул. 17 Верасня, 9


#Ивье #большечеммузей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння, 18 снежня, са з'яўленнем першых зорак на небе, іўдзеі ўсяго свету запальваюць ханукальныя свечкі...

Наш музей таксама запаліў🕯

Ханука - свята цуда, святла і веры, якое яўрэйскі народ адзначае ўжо больш ІІ тысяч гадоў.

Няхай святло ханукальнай свечкі саграе цяплом вашыя сэрцы і, адбудзецца цуд!


Хаг Самеах!

#ханука #іўе #иудеи #Ивье #музей #Israel #Hanukkah
Працуючы ў музеі нацыянальных культур, мы жывём па трох календарах...🔯

Учора ханукальныя свечкі запалілі іўдзеі, а сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень памяці святога Мікалая Цудатворцы

У фондах нашага музея захоўваюцца абразы святога Мікалая

Вашай увазе - Мікола зімні, Мікола летні

#Калекцыя #музей #большечеммузей #іўе #Ивье
Дрэйдл - чатырохгранны ваўчок, з якім, па традыцыі, падчас Ханукі, гуляць яўрэйскія дзеці

🔷Сёлета Ханука доўжыцца да 26 снежня...
За гэты час мы паспеем
🔹навучыць Вас гуляць у гэтую гульню;
🔹растлумачым, як перакладаецца: «Нес гадоль хая шам»;
🔹пакажам, як правільна запальваць ханукію


Запрашаем 📞 6 80 35

#большечеммузей #ивье #музей #ханука
⚡️У наш музей зазірнуў Сяргей Міхайлавіч Кавальчук, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Падрабязней
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святло ханукальных свечак трапіла да нас з Ізраілю, дзякуючы Тамары Маісееўне

Дзелімся з Вамі

#большечеммузей #ханука
Традыцыя ладзіць батлейкі ў касцёле вядома яшчэ з часоў сярэднявечча

Для статычных батлеек выкарыстоўвалі лялькі вырабленыя з дрэва, гліны, тканіны. Класічнымі з’яўляліся фігуры маленькага Езуса, Дзевы Марыі, Юзафа, Анёла, Пастухоў, трох Каралёў

⚡️У нашым музеі можна ўбачыць статуэткі, якія захоўваюцца ў капліцы Сэрца Езуса ў в. Ятаўтавічы. Датуюцца яны 1930 і 1931 гадамі

Праўдападобна, што з’явіліся яны там у 30-ых гг. мінулага стагоддзя, у той час, калі святыня была аднесена да   Юрацішкоўскай парафіі, адміністратарам якой быў ксендз Антоній Твароўскі. Ён  не толькі зрабіў грунтоўны рамонт капліцы, але, пасля некаторага перапынку, узнавіў набажэнствы. Хутчэй за ўсё, на свята Божага Нараджэння ў гэтай маленькай святыні і афармлялася сцэна евангельскай падзеі

Сёння немагчыма нават ўявіць, колькі дзяцей і дарослых, разглядаючы гэтыя фігуры, адчувала радасць, акуналася ў атмасферу свята Божага Нараджэння

Запрашаем і ВАС!
📞 6 80 35

#большечеммузей #гісторыя #рождество #каляды
Як і абяцалі, сёння мы працавалі па папярэднім запісе і, гэты запіс такі быў

Цудоўная кампанія, было весела, гучна і дужа прыемна!

Дзякуй, што абіраеце наш музей!🤗

#большечеммузей #іўе