Ивьевский музей национальных культур
73 subscribers
479 photos
46 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
😇Напярэдадні самых чароўных святаў мы вырашылі арганізваць сярод нашых падпісчыкаў РОЗЫГРЫШ брэндавых падарункаў ад Іўеўскага музея нацыянальных культур

☝️Каб стаць уладальнікам набора падставак пад каву, стыкераў для нататак або “кавалачка Іўя” неабходна:
1) быць падпісаным на @ivye_museum у сацыяльнай сетцы Instagram;
2) апублікаваць гэты пост у stories;
3) адзначыць у каментарыях двух сяброў

І УСЁ – вы ўдзельнік розыгрышу!

🎄Вынікі мы падвядзем 30 снежня з дапамогай генератара выпадковых лічбаў @randstuff.ru

📨Пераможцам, якія жывуць у іншых гарадах, дашлем падарункі поштай.

😉Усім поспехаў!

#розыгрыш #Ивье #подарки #новыйгод #рождество #музей #большечеммузей #Belarus #museum #souvenirs
Чароўны свет Раства не быў бы такім без яго традыцыйных сімвалаў

🕯Што гэта за сімвалы? Адкуль яны з’явіліся? Які сэнс нясуць у сабе? Ва ўсім гэтым дапамогуць разабрацца казачныя гісторыі

Музейны батлейшчык пазнаёміць з гісторыяй сціплай Ялінкі, Свечкі, якая дорыць надзею іншым, з гісторыяй няўрымслівага вандроўніка Званочка, добразычлівай Зорачкі, сапраўднай сяброўкі Іскрынкі

Кожны жадаючы будзе мець магчымасць уласнымі рукамі вырабіць свайго Анёла-ахоўніка👼

📞 Запіс па тэл. 6 80 35

#музей #Ивье #большечеммузей #Рождество #сказка #волшебство
Крыху святочнай атмасферы ад нашага музея

Ужо на наступным тыдні пачне працаваць шыкоўная фотазона, каталікі сустрэнуць Раство і застанецца толькі сем дзён, каб паспець зрабіць высновы, падвесці вынікі бягучага года...

Сачыце за навінамі! 🤗
Будзе шмат цікавага😉

#іўе #музей #раство #Ивье #музей #Рождество #сказка #волшебство #культура
Традыцыя ладзіць батлейкі ў касцёле вядома яшчэ з часоў сярэднявечча

Для статычных батлеек выкарыстоўвалі лялькі вырабленыя з дрэва, гліны, тканіны. Класічнымі з’яўляліся фігуры маленькага Езуса, Дзевы Марыі, Юзафа, Анёла, Пастухоў, трох Каралёў

⚡️У нашым музеі можна ўбачыць статуэткі, якія захоўваюцца ў капліцы Сэрца Езуса ў в. Ятаўтавічы. Датуюцца яны 1930 і 1931 гадамі

Праўдападобна, што з’явіліся яны там у 30-ых гг. мінулага стагоддзя, у той час, калі святыня была аднесена да   Юрацішкоўскай парафіі, адміністратарам якой быў ксендз Антоній Твароўскі. Ён  не толькі зрабіў грунтоўны рамонт капліцы, але, пасля некаторага перапынку, узнавіў набажэнствы. Хутчэй за ўсё, на свята Божага Нараджэння ў гэтай маленькай святыні і афармлялася сцэна евангельскай падзеі

Сёння немагчыма нават ўявіць, колькі дзяцей і дарослых, разглядаючы гэтыя фігуры, адчувала радасць, акуналася ў атмасферу свята Божага Нараджэння

Запрашаем і ВАС!
📞 6 80 35

#большечеммузей #гісторыя #рождество #каляды