Ивьевский музей национальных культур
71 subscribers
542 photos
52 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
Пячатка Urząd Gminy Iwie Pow Lidzki папоўніла калекцыю музея

З 1921 года сучаснае Іўе - цэнтр гміны Валожынскага павету Наваградскага ваяводства. 

22 студзеня 1926 года гміна Іўе ўжо ў складзе Лідскага павету таго ж ваяводства.

У Іўі дзейнічае чыгунка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, працуе сямігадовая польская школа, невялічкія прамысловыя прадпрыемствы па апрацоўцы драўніны. Мясцовы млын забяспечвае паселішча электраэнергіяй.

Іўе - буйны гандлёвы цэнтр, дзе праводзіцца каля 10 ярмарак у год. Сюды прыязджаюць купцы з Германіі, Англіі. Паспяхова развіваецца ільняная прамысловасць.

«Маўклівым» сведкам гэтых падзей з'яўляецца пячатка адміністрацыі гміны Іўе.

Верагодна, што ў перыяд з 1926 па 1939 год, значныя падзеі жыцця нашага горада зацвярджаліся менавіта гэтай пячаткай.

#музей #іўе #калекцыя #гісторыя
Рэчы, якія памятаюць графоў Замойскіх. Археалагічная калекцыя нашага музея стала багацейшай на 78 адзінак захоўвання

У асноўны фонд музея ўключаны:

дахоўка з цаглянага завода У. Брахоцкага (Морына, пач. ХХ ст.);

фрагмент кафлі з паравога кафляна-ганчарнага завода І.Я.Авербуха (Мінская губерня, к. ХІХ-пач. ХХ стст.) і інш.

Разынкай калекцыі стала кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя - графоў Замойскіх.

Мы вырашылі не хаваць яе ў фондасховішча. У хуткім часе вы ўбачыце, што ў нас атрымалася. Сачыце за навінамі!

#іўе #калекцыя #музей #гісторыя #большечеммузей #археология
Працуючы ў музеі нацыянальных культур, мы жывём па трох календарах...🔯

Учора ханукальныя свечкі запалілі іўдзеі, а сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень памяці святога Мікалая Цудатворцы

У фондах нашага музея захоўваюцца абразы святога Мікалая

Вашай увазе - Мікола зімні, Мікола летні

#Калекцыя #музей #большечеммузей #іўе #Ивье