⌛28 кастрычніка у Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.
❤У іх гонар асвенчана святыня ў в. Лаздуны.
📜Існуе легенда, што калісьці у суседняй вёсцы, Лаздуны-2, стаяў касцёл.
🌬🌩Аднойчы бура зруйнавала драўляны будынак, а дах ветрам перанесла ў Лаздуны і кінула на невялічкі ўзгорак. На тым месцы было вырашана пабудаваць новы храм.
Касцёл узводзіўся з 1904 па 1910 год. А ў 1948 г. храм Божы быў зачынены і ператвораны ў зернесховішча. З гадамі прыгожыя фрэскі на сценах пачарнелі, згніў алтар, арган быў сапсаваны . Здавалася б сітуацыя бязвыхадная. Але нездарма католікі ў такіх сітуацыях звяртаюцца за дапамогай да св. Юды Тадэвуша. Хутчэй за ўсё вернікі з Лаздун і навакольных вёсак так і рабілі. І ў 1988 годзе храм быў вернуты.
☝🏻У фонды нашага музея ў гэтым годзе, дзякуючы кс. Артуру Валчкевічу, паступілі прадметы, якія калісьці выкарыстоўваліся святарамі лаздунскай парафіі: Імшалы (літургічныя кнігі для адпраўлення набажэнства (імшы)) 1900 і 1937 гадоў выдання, кніга “Імшы за памерлых” 1933 г., арнаты раманскія (верхняе літургічнае адзенне святара) пер. пал. ХХ ст., арнаты пазнейшага часу.
🤷♂Што за лёс напаткаў іх? Дзе знаходзіліся ў часы “выгнання”? Гэта нам яшчэ прадстаіць высветліць.
#ивье #ivye #іўе #касцёл #музей #имшалы #лаздуны #костелыБеларуси #историяБеларуси #гісторыяБеларусі #імшалы #missae #арнаты #орнаты

✒ 10 верасня 2022 года ў 11.00 Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае на адкрыццё выставы “Артэфакты Іўеўскага касцёла”.
✔Адметнасцю выставачнага праекта з’яўляецца тое, што частка экспанатаў знаходзіцца ва ўжыванні і сёння.
✔Прадметы для выставы прадастаўлены святаром касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, сярод якіх арнаты XVIII ст., літургічнае начынне і інш.
✔Адзін з тэматычных комплексаў прысвечаны каталіцкаму святару, доктару філасофіі, публіцысту – Ільдэфонсу Бобічу. Кнігі з асабістай бібліятэкі якога, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца часткай музейнай калекцыі.
✔Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла” працуе да 09.10.2022 г.
📞Даведкі па тэл. 6-80-35
#музей #ивье #костел #касцёл #касцёлыбеларусі #іўе #арнаты #орнат #выставка #экскурсии #фото #путешествия #культура #культурабеларуси