✔Урачыстыя мерапрыемствы, з нагоды 625-годдзя пасялення татар на Беларусі і 140-годдзя Іўеўскай мячэці, пачаліся 21 кастрычніка 2022 года ў Іўі.
🕊Праца музея адзначана на ўзроўні грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру», Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы.
#культура #музей #мір #фондмира #Ивье #большечеммузей

Пячатка Urząd Gminy Iwie Pow Lidzki папоўніла калекцыю музея
✔З 1921 года сучаснае Іўе - цэнтр гміны Валожынскага павету Наваградскага ваяводства.
✔22 студзеня 1926 года гміна Іўе ўжо ў складзе Лідскага павету таго ж ваяводства.
✔У Іўі дзейнічае чыгунка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, працуе сямігадовая польская школа, невялічкія прамысловыя прадпрыемствы па апрацоўцы драўніны. Мясцовы млын забяспечвае паселішча электраэнергіяй.
✔Іўе - буйны гандлёвы цэнтр, дзе праводзіцца каля 10 ярмарак у год. Сюды прыязджаюць купцы з Германіі, Англіі. Паспяхова развіваецца ільняная прамысловасць.
✔«Маўклівым» сведкам гэтых падзей з'яўляецца пячатка адміністрацыі гміны Іўе.
✔Верагодна, што ў перыяд з 1926 па 1939 год, значныя падзеі жыцця нашага горада зацвярджаліся менавіта гэтай пячаткай.
#музей #іўе #калекцыя #гісторыя

Калекцыя друкаваных выданняў папоўнілася 5-цю экзэмплярамі газеты «Мститель» органа Іўеўскага райкама КП(б) Беларусі
№15 ад 5 мая 1944 г.:
💬Немецкие холуи, кровожодные грабители 4 го мая с. г. совершили очередной грабёж крестьян дер. Лелюки. Зарвавшиеся варворы ограбили всё народное достояние. Они угнали скот, увезли хлеб, забрали миски и ложки и всевозможные мелкие вещи домашнего обихода. Ш-кий.
P.S. Арфаграфія і пунктуацыя захаваны

Рэчы, якія памятаюць графоў Замойскіх. Археалагічная калекцыя нашага музея стала багацейшай на 78 адзінак захоўвання
У асноўны фонд музея ўключаны:
дахоўка з цаглянага завода У. Брахоцкага (Морына, пач. ХХ ст.);
фрагмент кафлі з паравога кафляна-ганчарнага завода І.Я.Авербуха (Мінская губерня, к. ХІХ-пач. ХХ стст.) і інш.
Разынкай калекцыі стала кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя - графоў Замойскіх.
Мы вырашылі не хаваць яе ў фондасховішча. У хуткім часе вы ўбачыце, што ў нас атрымалася. Сачыце за навінамі!
#іўе #калекцыя #музей #гісторыя #большечеммузей #археология

3 і 4 снежня 2022 года адбудзецца V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» - выключная падзея ў жыцці музейнай грамадскасці
Форум - гэта неабходная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. Мы абавязкова будзем там, каб падрымаць калег, павіншаваць з дасягненнямі і перамогамі, засвоіць досвед лепшых музейшчыкаў Беларусі.
Форум прапануе шыкоўную праграму: дзелавую, прэзентацыйную, працу ў секцыях.
Выключная магчымасць, наведаць лепшыя музеі краіны напрацягу выхаднога дня.
Запрашаем, будзе цікава!
#форум #музеибеларуси #музеи #музей #наследие #память #museum #Belarus

Натхніўшыся V Нацыянальным форумам «Музеі Беларусі», мы далучаемся да рубрыкі «Кадры вырашаюць УСЁ»
❤️«Сэрца» нашага музея – Марына Пятроўна Пазняк, старшы навуковы супрацоўнік. Працуе ў музеі з 2014 года.
Ведаеце, ёсць такія людзі, якіх складана замяніць. Дык вось, Марыну Пятроўну замяніць немагчыма. На працы можа адсутнічаць наш бухгалтар, кудысьці з’ехаць дырэктар, але музей будзе функцыянаваць, сустракаць і абслугоўваць наведвальнікаў. Калі адсутнічае Марына Пятроўна… гэта адчуваюць усе. Няма руху, ні віруе жыццё - настае сапраўдная музейная цішыня.
Адказны, граматны, надзейны супрацоўнік.
Марына Пятроўна вельмі адданая сваёй працы, нашаму музею. Прафесіяналізм Марыны Пятроўны адзначаны на розных ўзроўнях.
Беларускамоўныя экскурсіі “ад Марыны Пятроўны” - гэта ўжо брэнд!
Наша Марына Пятроўна – гэта чалавек, да якога заўсёды можна прыйсці за парадай. Праца настаўнікам дапамагла ёй назапасіць мудрасці, якой яна шчыра дзеліцца з намі.
Нашаму музею пашчасціла. Вельмі.
#кадрырешаютвсе #музей

9 снежня - Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду
Нагадваем, што ў нас працуе выстава «Без тэрміну даўнасці» аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генацыдзе насельніцтва Іўеўскага раёна.
Запрашаем наведаць.
📞Абавязковы папярэдні запіс / 6 80 35
#память #геноцид #музей

😇Напярэдадні самых чароўных святаў мы вырашылі арганізваць сярод нашых падпісчыкаў РОЗЫГРЫШ брэндавых падарункаў ад Іўеўскага музея нацыянальных культур
☝️Каб стаць уладальнікам набора падставак пад каву, стыкераў для нататак або “кавалачка Іўя” неабходна:
1) быць падпісаным на @ivye_museum у сацыяльнай сетцы Instagram;
2) апублікаваць гэты пост у stories;
3) адзначыць у каментарыях двух сяброў
І УСЁ – вы ўдзельнік розыгрышу!
🎄Вынікі мы падвядзем 30 снежня з дапамогай генератара выпадковых лічбаў @randstuff.ru
📨Пераможцам, якія жывуць у іншых гарадах, дашлем падарункі поштай.
😉Усім поспехаў!
#розыгрыш #Ивье #подарки #новыйгод #рождество #музей #большечеммузей #Belarus #museum #souvenirs