Ивьевский музей национальных культур
73 subscribers
479 photos
46 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
🧐Аб чым паведаміў экслібрыс

Прадметам нашага даследвання стала кніга “Krótkie nauki na niedziele całego roku” выдадзеная ў 1881 годзе, што захоўваецца ў касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

На фарзацы самы просты экслібрыс: адбітак пячаткі з іменем уладальніка кнігі – Кs.Kazimierz Radziszewski.


У існуючым спісе святароў, якія працавалі ў іўеўскай парафіі такога прозвішча мы не знайшлі...


Падрабязней на сайце музея

P.S. на фотаздымку І.Бобіч і К.Радзішэўскі каля касцёла Св. Пятра і Паўла

#большечеммузей #Ивье #музеиБеларуси #музей #костелыБеларуси #костел #Гродно #Беларусь
У хуткім часе абноўленая карта спаленых населеных пунктаў з'явіцца ў нашым музеі.

Сачыце за навінамі
Карта уничтоженных карателями в годы Великой Отечественной войны населенных пунктов Гродненской области
🗝Сімвалічны ключ ад горада Іўе і магічныя званочкі

⚡️Новыя паступленні сувенірнай прадукцыі ў нашым музеі!

Запрашаем🤗

#іўе #большечеммузей
🎧Падкаст ад Vandra.by

Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе

Аб чым ідзе гаворка?

🔗ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам;
🔗наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе; 
🔗у чым каштоўнасць страчанай мячэці ў Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах;
🔗як будавалі Іўеўскую мячэць;
🔗што за з'ява беларуская арабіца;
🔗чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана;
🔗як заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны.  

Прыемнага праслухоўвання😉

Слухаць

#іўе #татары #музей #спадчына #мячэць #іслам
🔗“У гады выпрабаванняў. 1939-1945 гг”выстаўка Іўеўскага музея нацыянальных культур, даступная для наведвання з 22 лютага 2023 года

🔗Сусветныя падзеі 1939-1945гг. адлюстраваны ў кантэксце гісторыі раёна з дапамогай музейных калекцый, матэрыялаў, прадастаўленых пракуратурай Іўеўскага раёна.

🔗Абноўленая карта спаленых вёсак, дакументы 1969 года, дзе пазначаны яшчэ толькі 4 населеныя пункты раёна, якія пацярпелі ад пажару, пратаколы допытаў сведкаў спаленых вёсак, матэрыялы з крымінальных спраў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны…

Выстаўка працуе да 29.12.2023

📞 Даведкі па тэл. 6-80-35

#іўе #большечеммузей #памятьпоколений #мыпомним #вов #Ивье #музей #музеиБеларуси
Музей, дзяўчаты і люстэрка😌

⚡️Так праходзіць апошняя серада месяца ў нашым музеі

☝️Нагадваем, што пачаўся запіс на 29 сакавіка. Спяшайцеся, бо на 11.00 і 12.00 ужо замоўлены экскурсіі

#іўе #большечеммузей #экскурсии #Ивье
🥀Ушанавалі памяць мірных жыхароў в. Ятаўтавічы, спаленых карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны...

Старшы навуковы супрацоўнік Іўеўскага музея нацыянальных культур Марына Пятроўна Пазняк узнавіла ў памяці ўдзельнікаў мітынгу апошнія хвіліны жыцця нашых суайчыннікаў...

Падрабязней

#музей #большечеммузей #Ивье #память #мыпомним #вов #война #трагедия
⭐️Экскурсія-гульня «Па ваенных сцяжынках малой радзімы»

З маленькіх наведвальнікаў ствараецца «армія» абаронцаў сваёй Айчыны. Напрацягу экскурсіі ўдзельнікі становяцца разведчыкамі, саперамі, артылерыстамі, танкістамі і ў ходзе гульні выконваюць заданні, якія адпавядаюць іх спецыялізацыі. Ад паспяхова выкананага задання залежыць поспех усёй «арміі».

Запрашаем!
☎️6-80-35

#музей #экскурсии #большечеммузей #Ивье #память #наследие #мыпомним #вов #Беларусь #іўе #гродно #туризм
🇧🇾Беларусь 4 Гродно
Ровесники молодой Беларуси, живущие в Гродненской области...

«26 апреля Екатерине Маскалевич исполнится 32 года. Это мелочь в сравнении с объемом истории, которую она изучает и передает другим. Девушка не только оберегает прошлое, но и стремится построить счастливое будущее. И Ивьевский музей национальных культур занимает в нём важное место».

Ссылка для просмотра
🔑Як мог выглядаць сядзібны дом былых уладароў Іўя, можна пабачыць у нашым музеі

Сядзіба ўладароў Іўя існавала ўжо ў XVII стагоддзі. Гэта была магнацкая рэзідэнцыя роду Кішкаў, выкананая ў формах Рэнесанса. Усе асноўныя будынкі былі пабудаваны з дрэва.

...У 1843 годзе маёнтак пераходзіць у пасаг да Эльфрыды Тызенгаўз, якая становіцца жонкай Аўгуста Замойскага. Пры Замойскіх пачалося аднаўленне сядзібы...

Выява, на другім паверсе нашага музея, дазваляе ўявіць, як мог выглядаць галоўны сядзібны дом Замойскіх на пачатку ХХ стагоддзя. А фотаздымкі сённяшняга дня, як ён выглядае зараз.

Падрабязней на сайце музея

#сядзіба #іўе #музей #большечеммузей #Ивье