Ивьевский музей национальных культур
71 subscribers
547 photos
53 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
Пячатка Urząd Gminy Iwie Pow Lidzki папоўніла калекцыю музея

З 1921 года сучаснае Іўе - цэнтр гміны Валожынскага павету Наваградскага ваяводства. 

22 студзеня 1926 года гміна Іўе ўжо ў складзе Лідскага павету таго ж ваяводства.

У Іўі дзейнічае чыгунка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, працуе сямігадовая польская школа, невялічкія прамысловыя прадпрыемствы па апрацоўцы драўніны. Мясцовы млын забяспечвае паселішча электраэнергіяй.

Іўе - буйны гандлёвы цэнтр, дзе праводзіцца каля 10 ярмарак у год. Сюды прыязджаюць купцы з Германіі, Англіі. Паспяхова развіваецца ільняная прамысловасць.

«Маўклівым» сведкам гэтых падзей з'яўляецца пячатка адміністрацыі гміны Іўе.

Верагодна, што ў перыяд з 1926 па 1939 год, значныя падзеі жыцця нашага горада зацвярджаліся менавіта гэтай пячаткай.

#музей #іўе #калекцыя #гісторыя
Калекцыя друкаваных выданняў папоўнілася 5-цю экзэмплярамі газеты «Мститель» органа Іўеўскага райкама КП(б) Беларусі

№15 ад 5 мая 1944 г.:
💬Немецкие холуи, кровожодные грабители 4 го мая с. г. совершили очередной грабёж крестьян дер. Лелюки. Зарвавшиеся варворы ограбили всё народное достояние. Они угнали скот, увезли хлеб, забрали миски и ложки и всевозможные мелкие вещи домашнего обихода. Ш-кий.

P.S. Арфаграфія і пунктуацыя захаваны
Рэчы, якія памятаюць графоў Замойскіх. Археалагічная калекцыя нашага музея стала багацейшай на 78 адзінак захоўвання

У асноўны фонд музея ўключаны:

дахоўка з цаглянага завода У. Брахоцкага (Морына, пач. ХХ ст.);

фрагмент кафлі з паравога кафляна-ганчарнага завода І.Я.Авербуха (Мінская губерня, к. ХІХ-пач. ХХ стст.) і інш.

Разынкай калекцыі стала кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя - графоў Замойскіх.

Мы вырашылі не хаваць яе ў фондасховішча. У хуткім часе вы ўбачыце, што ў нас атрымалася. Сачыце за навінамі!

#іўе #калекцыя #музей #гісторыя #большечеммузей #археология
3 і 4 снежня 2022 года адбудзецца V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» - выключная падзея ў жыцці музейнай грамадскасці

Форум - гэта неабходная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. Мы абавязкова будзем там, каб падрымаць калег, павіншаваць з дасягненнямі і перамогамі, засвоіць досвед лепшых музейшчыкаў Беларусі.

Форум прапануе шыкоўную праграму: дзелавую, прэзентацыйную, працу ў секцыях.

Выключная магчымасць, наведаць лепшыя музеі краіны напрацягу выхаднога дня.

Запрашаем, будзе цікава!

#форум #музеибеларуси #музеи #музей #наследие #память #museum #Belarus
Натхніўшыся V Нацыянальным форумам «Музеі Беларусі», мы далучаемся да рубрыкі «Кадры вырашаюць УСЁ»

❤️«Сэрца» нашага музея – Марына Пятроўна Пазняк, старшы навуковы супрацоўнік. Працуе ў музеі з 2014 года.

Ведаеце, ёсць такія людзі, якіх складана замяніць. Дык вось, Марыну Пятроўну замяніць немагчыма. На працы можа адсутнічаць наш бухгалтар, кудысьці з’ехаць дырэктар, але музей будзе функцыянаваць, сустракаць і абслугоўваць наведвальнікаў. Калі адсутнічае Марына Пятроўна… гэта адчуваюць усе. Няма руху, ні віруе жыццё - настае сапраўдная музейная цішыня.

Адказны, граматны, надзейны супрацоўнік.

Марына Пятроўна вельмі адданая сваёй працы, нашаму музею. Прафесіяналізм Марыны Пятроўны адзначаны на розных ўзроўнях.

Беларускамоўныя экскурсіі “ад Марыны Пятроўны” - гэта ўжо брэнд!

Наша Марына Пятроўна – гэта чалавек, да якога заўсёды можна прыйсці за парадай. Праца настаўнікам дапамагла ёй назапасіць мудрасці, якой яна шчыра дзеліцца з намі.

Нашаму музею пашчасціла. Вельмі.

#кадрырешаютвсе #музей
9 снежня - Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду

Нагадваем, што ў нас працуе выстава «Без тэрміну даўнасці» аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генацыдзе насельніцтва Іўеўскага раёна.

Запрашаем наведаць.

📞Абавязковы папярэдні запіс / 6 80 35

#память #геноцид #музей
😇Напярэдадні самых чароўных святаў мы вырашылі арганізваць сярод нашых падпісчыкаў РОЗЫГРЫШ брэндавых падарункаў ад Іўеўскага музея нацыянальных культур

☝️Каб стаць уладальнікам набора падставак пад каву, стыкераў для нататак або “кавалачка Іўя” неабходна:
1) быць падпісаным на @ivye_museum у сацыяльнай сетцы Instagram;
2) апублікаваць гэты пост у stories;
3) адзначыць у каментарыях двух сяброў

І УСЁ – вы ўдзельнік розыгрышу!

🎄Вынікі мы падвядзем 30 снежня з дапамогай генератара выпадковых лічбаў @randstuff.ru

📨Пераможцам, якія жывуць у іншых гарадах, дашлем падарункі поштай.

😉Усім поспехаў!

#розыгрыш #Ивье #подарки #новыйгод #рождество #музей #большечеммузей #Belarus #museum #souvenirs
⚡️Кадры вырашаюць УСЁ

☝️Той чалавек, якога нам так доўга не хапала – Наталля Зянонаўна Клінцавіч


Працуе ў музеі з 2021 г., з красавіка 2022 года займае пасаду навуковага супрацоўніка

У верасні да нас завітала Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама: 💬“Улічваючы, што выставачнага абсталявання ў Вас не так шмат, а дакладней, яно ўвогуле адсутнічае, то вашыя выставы аформлены якасна і з густам. Мне за Вас не сорамна”.

Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць нашага музея цяпер “у руках” Наталлі Зянонаўны. Гэты супрацоўнік адчувае сучасныя тэндэнцыі, разумее самыя неверагодныя задумы кіраўніцтва, якія рэгіянальнаму музею дастаткова складана ажыццявіць, але, ні была б на тое Наталля Зянонаўна!

Нашаму музею пашчасціла. Вельмі

А яшчэ, гэта цудоўны чалавек. “Душа” нашага музея. Спяшаючы на другі паверх, штосьці выконваць, паспее сказаць пару добрых слоў, усміхнуцца😊

Сёння ў Наталлі Зянонаўны дзень нараджэння. Шчыра віншуем, шаноўную калегу! Жадаем усяго найлепшага!
Чароўны свет Раства не быў бы такім без яго традыцыйных сімвалаў

🕯Што гэта за сімвалы? Адкуль яны з’явіліся? Які сэнс нясуць у сабе? Ва ўсім гэтым дапамогуць разабрацца казачныя гісторыі

Музейны батлейшчык пазнаёміць з гісторыяй сціплай Ялінкі, Свечкі, якая дорыць надзею іншым, з гісторыяй няўрымслівага вандроўніка Званочка, добразычлівай Зорачкі, сапраўднай сяброўкі Іскрынкі

Кожны жадаючы будзе мець магчымасць уласнымі рукамі вырабіць свайго Анёла-ахоўніка👼

📞 Запіс па тэл. 6 80 35

#музей #Ивье #большечеммузей #Рождество #сказка #волшебство
Наш музей прымае ўдзел у ХХХІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мартьяновские краеведческие чтения»

Даклад старшага навуковага супрацоўніка Марыны Пятроўны Пазняк на рускай мове: «Ивьевский музей национальных культур. Прошлое, настоящее и будущее»

🎥Вашай увазе невялікія відэафрагменты