Ивьевский музей национальных культур
70 subscribers
542 photos
52 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
13 верасня 2022 года старшы навуковы супрацоўнік УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур” Марына Пятроўна Пазняк прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Ивьевский район в контексте истории страны”.
Тэма даклада гучала наступным чынам: «Навукова-даследчая праца як неад’емны элемент дзейнасцi музея. Праект «Былое у сучасным».

Нагадваем, што праект “Былое ў сучасным” трапіў у аб’ектыў АНТ 09.01.2021 г.

А пакуль Марына Пятроўна рыхтавалася да выступлення, дырэктар музея знаёміла журналістаў СМІ суседніх раёнаў з гісторыяй горада.

#большечеммузей #ивье #музей #іўе #культурабеларуси #экскурсии #путешествия #Belarus #tourism #history #ivye #ivye_museum #онт #гісторыябеларусі #под_единым_небом_через_столетия #пад_адзіным_небам_праз_стагоддзі
27 верасня адзначалі Сусветны дзень турызму, а сёння...
Узнагарода знайшла свайго героя❤️
Шчыра дзякуем!🕊

#турызм #іўе #музей #большечеммузей #ивье #ivye #museum #tourism #Belarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Музейны работнік - гэта работнік Культуры, які ажыццяўляе музейную дзейнасць.
У Культуры няма выпадковых, у нашым музеі працуюць людзі з моцным характарам, добрым сэрцам і шчырай душой.
Сёння, у другую нядзелю кастрычніка, супрацоўнікі музея віншуюць калегаў з Днём работнікаў культуры!
Заставайцеся на хвалі творчага ўздыму, рухайцеся наперад з пачуццём асабістай годнасці і гонару за Нашу Культуру.
Праца нашага музея адзначана на ўзроўні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў!
Шаноўная Марына Пятроўна Пазняк, старшы навуковы супрацоўнік, атрымала Ганаровую грамату за прафесіяналізм, плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё музейнай справы і ў сувязі з прафесійным святам Днём работнікаў культуры!
Віншуем Марыну Пятроўну! 👏💐
Рухаемся наперад з пачуццём асабістай годнасці і гонару за нашу культуру! ❤️

#культура #іўе #музей
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 625-годдзю пасялення татар на Беларусі і 140-годдзю Іўеўскай мячэці.
Іўеўскі музей нацыянальных культур прымае ўдзел ва ўрачыстасцях.

#іўе #музей #татары #іслам #культура #Беларусь #Ивье
Урачыстыя мерапрыемствы, з нагоды 625-годдзя пасялення татар на Беларусі і 140-годдзя Іўеўскай мячэці, пачаліся 21 кастрычніка 2022 года ў Іўі.
🕊Праца музея адзначана на ўзроўні грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру», Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы.

#культура #музей #мір #фондмира #Ивье #большечеммузей
Пячатка Urząd Gminy Iwie Pow Lidzki папоўніла калекцыю музея

З 1921 года сучаснае Іўе - цэнтр гміны Валожынскага павету Наваградскага ваяводства. 

22 студзеня 1926 года гміна Іўе ўжо ў складзе Лідскага павету таго ж ваяводства.

У Іўі дзейнічае чыгунка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, працуе сямігадовая польская школа, невялічкія прамысловыя прадпрыемствы па апрацоўцы драўніны. Мясцовы млын забяспечвае паселішча электраэнергіяй.

Іўе - буйны гандлёвы цэнтр, дзе праводзіцца каля 10 ярмарак у год. Сюды прыязджаюць купцы з Германіі, Англіі. Паспяхова развіваецца ільняная прамысловасць.

«Маўклівым» сведкам гэтых падзей з'яўляецца пячатка адміністрацыі гміны Іўе.

Верагодна, што ў перыяд з 1926 па 1939 год, значныя падзеі жыцця нашага горада зацвярджаліся менавіта гэтай пячаткай.

#музей #іўе #калекцыя #гісторыя