Ивьевский музей национальных культур
73 subscribers
479 photos
46 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
6 снежня ў каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Мікалая, аднаго з найбольш папулярных святых. Менавіта ён стаў правобразам славутага Санта-Клаўса. Ёсць звычай у гэты дзень рабіць падарункі, як гэта рабіў сам святы Мікалай. Зразумела, атрымліваць падарунакі любяць усе: і дарослыя і дзеці. Але трэба памятаць, што рабіць падарунак яшчэ прыемней. Таму паспрабаваць сябе ў ролі святога Мікалая можа кожны. А свой падарунак вы можаце разнастаіць фігуркай св.Мікалая, якую можна набыць у сувенірнай лаўцы нашага музея.
Праздничного настроения много не бывает! Новогодняя атмосфера вместе с Ивьевским музеем!
🎄Напярэдадні навагодніх святаў калекцыя нашага музея папоўнілася падставачнымі Дзедамі Марозамі і Снягуркамі!🎅

🎁Ні для каго не сакрэт, што цэлае дзясяцігоддзе (з сяр.1920-ых па 1935г) навагодняя ёлка і ўся звязаная з ёй атрыбутыка былі пад забаронай, як перажытак старога свету. Аднак жыццё распарадзілася інакш. Дзядуля Мароз са сваёй унучкай усё ж занялі сваё месца пад святочнай ёлкай.
🎅Першы экспанат - Дзед Мароз, быў выпушчаны Брэсцкай фабрыкай сувеніраў не раней 1964 года. Для галавы выкарыстана пап’е-машэ. У аснове - каркас. Адзенне са звычайнай ваты, пакрытае клейстарам. У тыя гады часцей сустракаліся "белыя" Дзяды Марозы: фарбу эканомілі, і чараўнікам распісвалі толькі твар.
🎅Другі Дзед Мароз, хутчэй за ўсе, таксама зроблены ў Брэсце і ў той жа час. Тэхналогія вырабу аднолькавая. Без этыкеткі зразумела, з якой ён краіны: на футры элементы нашага нацыянальнага арнамента. Работа ручная, таму рысы твару ў іх розныя. 🤷‍♀А вось тое, што гэты Дзед Мароз трапіў у неверагодную прыгоду адразу бачна па яго знешнім выглядзе. Яго быўшы ўладальнік падцвердзіў: гэта вынік парушэння мер бяспекі пры ўстаноўцы навагодняй прыгажуні.
🎅Наступны Дзед Мароз з дзяцінства навуковага супрацоўніка музея. Зроблены ў Тамбове ў 1960-1970 гг. з прэсаванага пілавання. Трапіў у музей са сколамі і расколінамі, з часткова асыпаным і патрэсканым верхнім пакрыццём. Таму яму патрэбна была дапамога нашага мастака.
🎅Як зрэшты, і гэтаму Дзеду Марозу ў расхінутум футры, якое прыйшлося цалкам абнавіць. Што атрымалася, вы бачыце самі!
👸Пластмасавыя Снягурачкі 1960-1970 гадоў. З'яўленне полістыролу зрабіла рэвалюцыю ў вытворчасці цацак.
Пластмасавыя Дзяды Марозы і Снягуркі сталі даступнымі і прапісаліся амаль у кожным доме. Праўда, яны сталі падобныя адзін да аднаго, як блізняты.
🎁🎄🎅👸Гледзячы на гэтую святочную «армію», задумваешся: колькі радасці на працягу многіх гадоў гэтыя героі прыносілі ў дамы, дзе побач з імі кожны Новы год дзеці знаходзілі падарункі!