ПРАЦЯГВАЕМ...
🖋Краязнаўчы праект "Былое ў сучасным"
🕊☀На апошнія дні мая прыпадае 57–ая гадавіна смерці ксяндза Францішка Кафарскага - апошняга пробаршча парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ў часы атэістычнай рэфармацыі. Тут ён служыў Богу і людзям на працягу 19-ці гадоў. Клапаціўся пра духоўны свет вернікаў. Пасля яго (аж 20 гадоў!) у Іўеўскім касцёле не было пастаяннага святара.
📝Нарадзіўся кс. Францішак Кафарскі ў 1899 годзе, хутчэй за ўсё ў Польшчы. З 1926 па 1939 годы ў Вільні выходзіў у свет часопіс для святароў “Wiadomości Archidiecezjalne Wileńskie”. Кс.Францішак у 1927 годзе быў рэдактарам гэтага двухтыднёвіка, падрыхтаваў і выдаў 24 нумары. У 1930 годзе ў Вільні была заснавана касцельная арганізацыя “Аkcja Каtolicka”. Ксёндз Францішак быў дырэктарам Архідыяцэзіяльнага Інстытуту Акцыі Каталіцкай, а таксама быў генеральным сакратаром Саюза Польскай моладзі.
☘У яшчэ адной крыніцы адзначана, што з 1936 па 1941 год быў пробаршчам парафіі ў Слоніме.
📝Ксёндз прафесар Тадэвуш Крахэль з Беластока, даследуючы гісторыю касцёла Віленскай архідыяцэзіі ў гады Другой Сусветнай вайны, у адной з прац адзначае, што 3 сакавіка 1942 года акупантамі ў Вільні былі заключаны ў турму 29 святароў і 81 семінарыст . У пераліку арыштаваных ёсць і імя ксяндза Францішка Кафарскага. Як доўга прабыў ён у турме, што ён перажыў невядома, але ўжо ў 1945 годдзе быў накіраваны пробаршчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
📝Аб жыцці парафіі ў першыя пасляваенныя гады захавалася няшмат звестак. Няма, амаль, ужо і людзей, якія б добра памяталі тыя часы. Можна меркаваць, што асноўным заняткам ксяндза ў гэты час была арганізацыя парафіяльнага жыцця і ўласнага быту, наколькі гэта было магчыма ва ўмовах савецкай рэчаіснасці.
❤🕊Адукаваны, мудры, прыемны, надта любіў людзей, адносіўся да іх з павагай, заўсёды выслухоўваў вельмі ўважліва, стараўся дапамагчы слушнай парадай, умеў павучаць, рабіў гэта далікатна і чула, стараўся не пакрыўдзіць, ніколі не праходзіў міма, абавязкова закране, пацікавіцца здароўем, справамі, вельмі любіў размаўляць з людзьмі, для кожнага знаходзіў патрэбнае слова ― так адзінагалосна характарызуюць кс. Францішка Кафарскага тыя, хто ведаў яго асабіста, карэнныя жыхаркі Іўя - Гелена Іванаўна Галяк і спадарыня Рэгіна (так назавём адну з іх, бо вельмі ж прасіла не ўзгадваць яе імя).
📝Плябаня была забрана яшчэ ў перадваенны час. Таму жылля для святара не было. Спачатку кс. Францішак жыў на кватэры. А тады парафіяне сабралі грошы і купілі (другая версія - пабудавалі ) хату каля самага касцёла. Сюды перавёз і свайго бацьку. Жыў, як і ўсе ў тыя часы, сціпла і бедна. Не меў ніякага транспартнага сродку для таго, каб у поўнай меры абслугоўваць парафію.
📝Гелена Іванаўна ўспамінае, што яе каханы, а пазней і муж, Франц Францавіч Галяк у такіх выпадках дапамагаў святару. Маючы свайго каня заўсёды адгукаўся на просьбу ў патрэбе падвезці яго да хворага дзе б ён не знаходзіўся - ці ў самым Іўі, ці ў вёсках парафіі. Франц запрагаў каня ў брычку, матуля яго, Канстанцыя, усцілала брычку лепшымі дыванамі. Фурман сядаў на козлы, а ксёндз ззаду. Усю дарогу маўчалі, бо няможна было гаварыць – святар вёз Найсвяцейшы Сакрамант. А вось, калі вярталіся ўжо дамоў, кс.Кафарскі запрашаў свайго вазака сесці побач каля сябе, і тады яны размаўлялі ўсю дарогу.
📝Нягледзячы на цяжкасці, кс. Францішак праводзіў непасрэдную працу з людзьмі. Арганізаваў мужчын для паслугі пры алтары, рыхтаваў маладыя пары да шлюбу, хрысціў дзяцей.
📝З успамінаў Гелены Іванаўны: “Нас шмат хадзіла на вучобу, хіба пар шэсць. Вянчаліся мы на ўрачыстасць святога Францішка - 4 кастрычніка 1958 года ў 13 гадзін. Прыгожа і ўрачыста ўсё было. Усе пары ў адпаведным адзенні. Стаялі паўкругам каля баляс. Мяне і Франца майго ксёндз паставіў па цэнтры. Прыгожа было. І госці былі ў касцёле. Тады мы пешшу адправіліся ў цэнтр па вуліцы Карла Маркса. З музыкамі. Там каля ваенкамата рабілі фотаздымак.” У Гелены Іванаўны ў сямейным фотаальбоме захоўваецца фотаздымак гэтага вясельнага шэсця і фотаздымак маладых і гасцей каля брамы ваенкамата.

📝Па ўспамінах жанчын пры кс.Францішку быў яшчэ адзін святар. Імя яго яны не памятаюць. Пані Рэгіна ўзгадвае, што ён удзяляў сакрамант хросту дзіцяці яе радні, на якім яна была ў якасці маці хрышчонай. Ніякіх звестак пра гэтага ксяндза не захавалася. Застаўся ён толькі ў памяці старэйшых людзей. Хутчэй за ўсё гэта быў святар, якому ксёндз Францішак проста даў прытулак. У той час былі святары, якія па розных прычынах былі пазбаўлены рэгістрацыі альбо не маглі атрымаць яе пасля вяртання са ссылак. Невялікая колькасць святароў у Беларусі ў той час (па стане на 1959 г. у Гродзенскай вобласці было 48 святароў) вымагала сярод іх большай узаемадапамогі і фарміравала пачуццё ўзаемнай адказнасці.
📝Спадарыня Рэгіна кажа, што кс. Францішак ведаў шмат моў, калі не памыляецца ажно 7. Ён быў апошнім захавальнікам бібліятэкі манахаў бернардзінцаў і ксяндза Ільдэфонса Бобіча. Святар добра разумеў, які неацэнны скарб знаходзіцца ў сценах храма. Ужо пасля кнігі былі выкінуты, частку разабралі людзі, а другая частка была спалена
🥀Памёр кс. Францішак Кафарскі ад інфаркту. Наконт даты смерці ёсць відавочныя памылкі і несупадзенні. Днём смерці лічаць 1 чэрвеня 1964 года. Аднак мая матуля, жыхарка в.Гуршчызна Марыя Браніславаўна Куц, сцвярджае, што 1 чэрвеня – гэта дзень пахавання святара. Яна якраз у тым годзе заканчвала школу і 1 чэрвеня здавала першы экзамен – пісала сачыненне. Шлях да дому ляжаў па вуліцы Карла Маркса і ёй з сяброўкамі давялося доўгі час стаяць на скрыжаванні дадзенай вуліцы і вуліц Садовай і Савецкай , каб прапусціць вялікую пахаронную працэсію. За труной ішло безліч людзей, шмат святароў. Труну неслі на руках аж да парафіяльных могілак.
📝У 1965 годзе родныя ксяндза Кафарскага прадалі дом. Прывезлі з Вільнюса і ўстанавілі помнік. Першыя гады яго магілу даглядала Марыя Мацвееўна Ярмош, жанчына, якая гатавала ежу святару, была ў яго гаспадыняй. А пасля, як яе не стала, то гэтым пакуль былі сілы займалася Гелена Іванаўна.
📝Праз некалькі дзён пасля размовы з Геленай Іванаўнай, яна знайшла мяне і паведаміла, што адшукала ў сямейным альбоме фотаздымак ксяндза Францішка. Гэтую вестку я ўспрыняла як падарунак Бога. Раней фотаздымкаў рабілі мала. Фатаграфавалі толькі самыя важныя падзеі, вяселле або пахаванне. Вось менавіта на пахаванні і быў зроблены адбітак - адзіны фотаздымак кс. Кафарскага, які пакуль што ёсць у мяне. І за гэта я бясконца ўдзячная Гелене Іванаўне.
📝На жаль, больш нічога знайсці не ўдалося. Застаецца яшчэ шмат пытанняў і недакладнасцяў, але гэта яшчэ больш падштурхоўвае для далейшых пошукаў і працы. Але я не губляю надзею на тое, што звесткі аб жыцці і служэнні на іўеўскай зямлі ксяндза Францішка Кафарскага папоўняцца.
❤Дзякую ўсім, хто хоць чым небудзь дапамог у зборы гэтай інфармацыі.
📝ст. навуковы супрацоўнік М.П. Пазняк
#іўе #касцёл #ксёндз #касцёлыбеларусі #памяць #гісторыябеларусі #гісторыя #ивье #костел #костелыбеларуси #беларусь #память #культура #ксендз #история #историябеларуси #ivye #belarus #church

🥀К 80-летию начала Великой Отечественной войны
🖊Рубрика "музейный предмет"
✉Письма с фронта…
📝«Здравствуйте, дорогие родители. Сообщаю вам, что я жив и здоров….» Так начинается каждое из трёх писем 20-летнего Ивана Митрофановича Кузьмича, уроженца д. Б. Чапунь, которые хранятся в нашем музее.
🖊С октября 1943 года он был бойцом партизанского отряда им. Чкалова бригады «Вперёд». Подрывал вражескую технику, шоссейные и железные дороги, участвовал в разгроме немецких гарнизонов в д. Лугомовичи и д. Изабелино.
☝🏻«Во всех боях действовал решительно и смело» - такая запись сделана в его Наградном листе за подписью командира отряда лейтенанта Зайцева. Представлял к медали «Партизану Отечественной войны» ІІ степени смелого партизана командир бригады старший лейтенант Булат.
🖊26 июля 1944 года Иван Кузьмич был призван в ряды Красной Армии и участвовал в боях по освобождению Европы.
#ивье #музей #вов #музейныйпредмет #письма_с_фронта #музеиБеларуси #память #ветераны #наследие #война #победа #май #весна #іўе #перамога #вав #музейныпрадмет