ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
300 subscribers
138 photos
2 files
76 links
Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Download Telegram
Прэмія за лепшую англамоўную манаграфію. Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі рады абвесціць конкурс на наданне Прэміі за лепшую навуковую публікацыю для замежных аўтараў на англійскай мове, апублікаванай за апошнія дзесяць год (2015-2024 гады).
На прэмію могуць быць намінаваныя манаграфіі, напісаныя аўтарамі, якія не з’яўляюцца і не былі грамадзянамі Беларусі, і якія цалкам, альбо ў значнай ступені прысвечаны Беларусі. Усе спрэчныя пытанні намінавання вызначае камісія.
Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 1 чэрвеня 2025 года.

Урачыстае аб’яўленне пераможцаў адбудзецца 26 верасня 2025 года падчас XII Кангрэса ў Берліне.
👍7
Завершаны збор заявак на панэлі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне (25-27 верасня 2025)

Арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордныя 60 заявак на арганізацыю панэлей ад інстытуцый і даследчых груп. Гэта на некалькі дзясяткаў больш, чым мінулыя гады, што паказвае важнасці Кангрэса як галоўнай беларускай акадэмічнай падзеі года.

Найбольш заявак атрымана на гісторыі і філалогіі: “гісторыя” і “філалогія” па 10 адпаведна.

Грамадства, палітыка, міжнародныя стасункі і эканоміка: заяўлена 12 панэлей

Культурныя даследаванні: заяўлена 7 панэлей

Адукацыя: 5

У дадзены момант Арганізацыйны камітэт апрацоўвае і ўдакладняе звароты. Збор індывідуальных заявак будзе абвешчаны пасля 8 мая і працягнецца да 16 чэрвеня 2025 года

Сачыце за навінамі.
👍15👏1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне.

У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.

Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская. Працоўныя мовы асобных панэлей вызначаюцца іх каардынатарамі.

Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі; выступаць з двума дакладамі не дазваляецца.

Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.
🔥7👍2🥰1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі нагадвае пра дэдлайн для збору індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.
👍51
Шаноўныя калегі,

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на правядзенне круглых сталоў і публічных прэзентацый у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца 25-27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына) у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin.

Сёлета, акрамя дысцыплінарных панэляў і секцый, мы таксама рады запрасіць да правядзення: круглых сталоў, публічных прэзентацый (напрыклад, навуковых праектаў, кніг, культурных ініцыятыў) ці іншых публічных імпрэз.

Удзельнікі могуць прадстаўляць новыя ідэі, даследаванні або садзейнічаць адкрытаму дыялогу ў міждысцыплінарнай супольнасці. Аргкамітэт не ўводзіць строгіх тэматычных абмежаванняў - прапануйце тое, што мае актуальнае значэнне для беларускай тэматыкі ў шырокім кантэксце. Круглыя сталы, публічныя дыскусіі і прэзентацыі дапамагаюць аб’ядноўваць акадэмічную супольнасць, запуск новых праектаў і адкрытым навуковым абменам.

Для падачы заяўкі неабходна да 20 жніўны 2025 года запоўніць наступную анлайн-форму.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту [email protected]
4👍1
XII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 25-27 верасня 2025 у Берліне (у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin) запрашае да рэгістрацыі:


Гасцей (на публічныя мерапрыемствы; можна пазначыць панэль для наведвання як слухач).

Прадстаўнікоў СМІ (акрэдытацыя).

Валанцёраў.



Зарэгістравацца можна праз электронную форму


Рэгістрацыя працягнецца да 12 верасня 2025 года.
👍9
Буйны беларускі навуковы Кангрэс у Берліне

25-27 верасня ў Берліне на базе Універсітэта Гумбальта адбудзецца буйны навуковы форум – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Запланаваны пленарныя дыскусіі пра тое, як зараз Беларусь бачаць за мяжою, і пра тое, як развіваецца беларуская навука ў складаных умовах. Плюс больш 50-ці секцый пра розныя аспекты беларускай гісторыі і сучаснасці.
Кангрэс можна наведаць у статусе госця, праз папярэднюю рэгістрацыю да 20 верасня.
11🔥4
Звяртаем вашу ўвагу на праграму публічных мерапрыемстваў і прэзентацый, якія адбудуцца падчас Кангрэса.
👍74
Уваход праз двор, справа ад Invalidenstraße 42
👍4
Кангрэс распачаўся!
12👍1
Вітальныя словы на адкрыцці Кангрэса
7👍2
Першая панэльная дыскусія
🔥32