У гэтым годзе ўпершыню можна будзе падключыцца анлайн да некаторых працоўных панэляў Кангрэса.
ICBS
Віртуальны ўдзел у адкрытых секцыях і публічных мерапрыемствах Кангрэса
NEW: Трансляцыю пленарнага пасяджэння можна будзе паглядзець анлайн Трансляцыя пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца 30-га верасня 2022 а 10 гадзіне, змогуць паглядзець анлайн усе жадаючыя. На ютуб будзе здзяйсняцца трансляцыя ў мове арыгінала: https:/…
Удзельнікі Кангрэса могуць бясплатна наведаць унікальную выставу «Вечна вольная Украіна!» ў Вайсковым музеі Вітаўта Вялікага, якая распачала працу 22 верасня.
Выстава распавядае пра барацьбу Украіны за свабоду і незалежнасць напачатку ХХ стагоддзя, якая знайшла адлюстраванне не толькі ва Украіне. Выстава раскрывае малавядомыя старонкі вайны за незалежнасць Украіны, якія асабліва актуальныя ў кантэксце сучаснай вайны. Асноўная ўвага надаецца гісторыі абмундзіравання ўкраінскага войска пачатку ХХ стагоддзя перыядаў Сечавых стральцоў Украіны, Цэнтральнай Рады Украіны, УНР, ЗУНР, праўлення гетмана Украіны Паўла Скарападскага і Дырэкторыі УНР.
Да пачатку вайны ва Украіне гэтая выстава экспанавалася ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны перыяду Другой сусветнай вайны ў Кіеве, але музейныя каштоўнасці былі эвакуіраваны і перададзены ў Ваенны музей Вітаўта Вялікага. Да гэтага часу большасць экспанатаў былі вядомыя толькі вузкаму колу спецыялістаў, але недаступныя шырокай публіцы.

На ўсялякі выпадак:
CR - S. Daukanto 28
PTV - V. Putvinskio 23
CR - S. Daukanto 28
PTV - V. Putvinskio 23
Мінуў 10-ы юбілейны Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, мы можам падвесці зараз некаторыя фармальныя вынікі.
Найперш, пры ўсіх складанасцях палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі і ў рэгіёне, Кангрэс адбыўся. Усяго прыняло ўдзел 311 даследчыкаў і экспертаў, з іх – 102 бралі ўдзел анлайн.
Прапануем таксама некаторую статыстыку (падлічана па ўдзельніках, якія выступалі з дакладамі).
Размеркаванне па краінам: Беларусь - 39.9%, Польшча - 20,9%, Украіна - 12,5%, Літва - 7,7%, Нямеччына - 4%.
Навуковыя ступені: дактары навук і дактары хабілітаваныя - 18,7%, кандыдаты і PhD - 42,1%, магістры - 30%.
Мовы выступу: беларуская - 50,4%, руская - 20,7%, англійская - 12%, украінская - 10%, польская - 6%.
Пол: жанчыны – 45%, мужчыны – 55%.
Ужо распачынаецца падтрыхтоўка да наступнага Кангрэса ў верасні 2023 года, пра што мы будем вам дадаткова паведамляць.

Прадстаўляем вашай увазе візуальныя матэрыялы, каб нагадаць, як прайшоў Кангрэс у 2022 годзе!
Фотагалерэя.
Відэазапісы.
Фотагалерэя.
Відэазапісы.
ICBS
Фатаграфіі, Кангрэс 2022
Пленар. Узнагароджанне Прэміі Кангрэса. Закрыццё кангрэса. Падсумаванне працы.
Институт "Палітычная сфера" в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.
Результатом выполнения технического задания должен быть аналитический доклад объемом 20-30 страниц
Заинтересованным экспертам и организациям необходимо до 24 декабря выслать заявку. Подробности конкурса.

Сумная навіна, сыйшоў з жыцця прафесар Дэвід Фрык, вядомы даследчык праваслаўнай культуры ў Рэчы Паспалітай, шматканфесійнага і шматкультурнага жыцця Вільні XVII стагоддзя. У 2013 годзе ён выступаў на пленарным паседжанні Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне, публікаваўся ў часопісе "Палітычная сфера" (Цярпенне невыцерпнага:суіснаванне ў Вільні XVII стагоддзя). Светлая памяць!
Адзін з акадэмічных вынікаў мінулага Дзясятага Кангрэса - у новым нумары часопіса Topos апублікаваныя вынікі круглага стала, які адбываўся падчас Кангрэса, і быў прысвечаны праблемам антрапалогіі ў часы сацыяльных катастроф, як даследаваць супольнасці, калі ідуць рэвалюцыі і войны? Гэты блок выдатна кладзецца на агульную тэматыку нумара, прысвечаную таму, як акадэмічная супольнасць адрэагавала на пачатак расійскай агрэсіі ў Украіне. Спасылка на нумар.