ГУО «Гимназия 25 г. Минска»
967 subscribers
9.6K photos
590 videos
17 files
1.5K links
Download Telegram
Сёння на паседжанні аб’яднанняў па інтарэсах гімназічных музеяў былі падведзены вынікі пошукавай дзейнасці па факту генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе канцлагера “Чырвонае Урочышча”.

У рамках супрацоўніцтва з праваслаўным храмам Благавешчання Святой Багародзіцы вучні гімназіі будуць выступаць перад прыхажанамі, расказваючы пра жыццё і дзейнасць Матрапаліта Філарэта. Распрацаваўшы новы матэрыял да экскурсіі, вучні рыхтаваліся да выступлення.

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
Напярэдадні Раства Хрыстова і Каляд адбылася генеральная ўборка ў філіяле музея “Хата з матчынай душою”. Гурткоўцы падвялі вынікі прайшоўшага паўгоддзя і абмеркавалі планы на будучае.
Таксама калекцыя музея зноў папоўнілася! Вучні гімназіі, Івановы Паліна і Саша, з бацькамі падаравалі музею шкляную колбу і абажур для настольнай лямпы пачатку XX ст. Музей вельмі ўдзячны за паўторнае папаўненне фондаў!

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
Сёння па музеях гімназіі была праведзена экскурсія для метадычнага аб’яднання настаўнікаў музыкі Заводскага раёна.

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
Сёння заняткі музейных аб’яднанняў па інтарэсах прайшлі ў рамках падрыхтоўкі да тыдня англіскай мовы. Юныя экскурсаводы разам з настаўніцай Пратаповіч Наталляй Віктараўнай пераклалі экскурсіі па музеі на англіскую мову.

Таксама былы вучань гімназіі Князяў Іван папоўніў фонд музея, прывезшы ад бабулі са Смілавіч Князевай Ларысы Мікалаеўны саламяную вазу і фарфоравы збанок.

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
Сёння гімназісты з аб'яднанняў па інтарэсах па краязнаўстве рыхтаваліся да гімназічнага конкурса "Музей у чамадане".

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
Заняткі гурткоў музеяў гімназіі прайшлі ў незвычайным фармаце!

Вучні абмеркавалі будучы конкурс юных экскурсаводаў і рыхтаваліся да гімназічнай НПК сярод 5-8 класаў.

Настапным этапам працы стала творчая майстэрня, пад час якой вучні самастойна выбіралі музейныя прадметы і складалі з імі апавяданні-экскурсіі! Вучні апісвалі сялянскі побыт, расказваючы пра экспанаты, выкарыстоўваючы матэрыялы з экскурсій. Атрымаліся незвычайныя, жартоўныя гісторыі, якія вучні расказалі з гумарам.
Адбылася цікавая практыка для экскурсаводаў!

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
💫Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах музеяведчаскага накірунку рыхтаваліся да раённага конкурсу юных экскурсаводаў.Юныя краязнаўцы ,афармляючы выставачную музейную экспазіцыю па летапісанні гімназіі,стараліся знайсці сваіх родных,якія маюць дачыненне да гімназіі.

💫В объединении по интересам "Музее энергосбережения💡" кружковцы готовились к конкурсу юных экскурсоводов

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
#шестой_день
Сёння юныя экскурсаводы распрацоўвалі мерапрыемства"Такія звыклыя і незнаёмыя рэчы",Былі створаны ўмовы для пашырэння ведаў пра побыт беларусаў.Праз заняткі дзеці змаглі больш далучыцца да духоўнай спадчыны народа.

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей
Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах краязнаўчага накірунку рыхтаваліся да раённага конкурса юных экскурсаводаў.

#Заводской
#Гимназия25
#нашмузей