Гiмназiя № 36 г.Гомеля. Кропкі над і
1K subscribers
15K photos
384 videos
4 files
320 links
Афіцыйны канал дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа” / Наш бот: @gymn36_bot
Download Telegram
▶️Вучні 9-11 класаў сталі ўдзельнікамі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме "Маладосць - час выбару". Што можа БРСМ?»🇧🇾

Размова ішла аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў ГА "БРСМ", дзейнасці Рэспубліканскага савета працуючай моладзі. 💯Былі актуалізаваны веды вучняў аб Беларускім рэспубліканскім Саюзs моладзі: сімволіцы, напрамках работы, праектах.👍

Перад вучнямі выступіла Скакун Вікторыя Аляксандраўна, сакратар БРСМ Гомельскага філіяла ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў «Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО». Яна звярнула ўвагу вучняў на тое, што штодзённая стараннасць, клопат аб сям'і, актыўная жыццёвая пазіцыя, адданасць сваёй справе і радзіме, прынцыпам - усё гэта з'яўляецца адметнымі рысамі прадстаўнікоў беларускай моладзі. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала інфармацыя аб магчымым удзеле ў студэнцкіх атрадах.💯
#гимназия36гомель
▶️ Магчымасцю жыць, вучыцца, адпачываць і працаваць у нашай мірнай краіне мы абавязаны подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў. 🇧🇾
#гимназия36гомель
#сохраним_память_вместе
#НашГерой
▶️ Працягваем цыкл інфармацыйны гадзін, прысвечаных 81-годдзю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вучні абмеркавалі гістарычныя
ваенныя дзеянні таго часу, Гомельска-Рэчыцкую аперацыю і звярнулі ўвагу на маральную стойкасць і сілу духа беларускага народа, якія і прынеслі Вялікую Перамогу.🇧🇾
#гимназия36гомель
#НашГерой
#сохраним_память_вместе
29 лістапада Казачэнка А. А. і Вярбіцкая В. М. прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі “ Праблемы сучаснай адукацыі на тэрыторыі Беларусі і Расіі”. 🇧🇾🇷🇺
Настаўнік гісторыі Вярбіцкая В. М. раскрыла тэму “Метад дарожных карт у адукацыйным працэсе: навейшыя падыходы да навучання гісторыі як сродак фарміравання крытычнага мыслення і гістарычнай свядомасці ў вучняў”. 💯Она прывяла практычныя прыклады дарожных карт і на сваім вопыце даказала, што метад дарожных карт пры выкладанні гісторыі мае вялікі патэнцыял і магчымасці.
#гимназия36гомель