УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей"
8 subscribers
304 photos
3 videos
27 links
🏡📚🧶
Гiсторыя i лiтаратура роднага краю, краязнаўства i этнаграфiя
Download Telegram
У рамках Гудзевіцкага тэкстыльнага фэсту, 15 чэрвеня 2024 г. у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі прайшла летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”!
🔸Напачатку была праведзена экскурсія па музейнай экспазiцыi, дзе прайшло знаёмства з найбольш цікавымі ўзорамi ткацкага майстэрства, у тым лiку і з калекцыяй падвойных дываноў.
🧶З гісторыяй развіцця падвойнага ткацтва ў Гудзевічах прысутных пазанёмілі Белакоз Вера Ігнатаўна (народны майстар) і Камінская Марына Аляксандраўна (дачка Белакоз В.І., якая працягвае яе справу).
⚡️Галоўнае, дзеля чаго ўсе сабраліся - непасрэдна праца па асваенню тэхналогіі падвойнага ткацтва. Ахвотныя маглі стаць удзельнікамі майстар-класаў пад кіраўніцтвам Белакоз В.І. і Басінскай Кацярыны Вітальеўны (вучаніца Веры Ігнатаўны).
На летніку былі прадстаўлены і іншыя тэхналогіі ткацкага мастацтва Гродзеншчыны, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: работы Шунейка А.Ф. і ткацтва каляровых узорных посцілак і дываноў Воранаўскага раёна.
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 🕯

У гэты Дзень мы ўспамінаем герояў, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, перажылі блакаду і канцлагеры. Іх мужнасць і самаадданасць назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах.🎗

Напярэдадні гэтай памятнай даты работнікі УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» усклалі кветкі да абеліска, устаноўленага ў памяць аб аднавяскоўцах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Радзявічы, і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Музейны занятак “Рэха вайны”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў 2 ліпеня 2024 г. у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі.
Падчас занятку дзеці даведаліся пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і жыццё людзей у ваенны час.
Па завяршэнні мерапрыемства склалі “Ланцужок пажаданняў” да сябе, сваіх таварышаў, усіх людзей і змайстравалі пілоткi.
Работнікі Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея пад час загатоўкі жыта на страху сялянская хаткі (этнаграфічнага аддзела музея). 🌾🏡