Forwarded from ГУ "Мостовский районный центр культуры"
💥Хочаце даведацца аб традыцыйным занятку ткацтвам нашых продкаў і ўбачыць сапраўдныя кросны ў працы? У такім выпадку вам да нас на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!
💥КАЛІ? 15 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 14.00 гадзін
💥ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы
💥ВАС чакае:
- прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці;
- канцэрт, прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы;
- выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна;
- маладзёжная дыска-праграма;
- летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»;
- выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам;
- рэтра-фотаатэлье «Времён связующая нить»;
- стол яднання і сяброўства «Смачна есці»;
- анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»;
- майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;
- праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае.
💥Чакаем вас на самым тэкстыльным свяце Мастоўшчыны!
💥Падчас фэсту будзе праводзіцца фота-інста-конкурс на лепшы арыгінальны фотаздымак на свяце.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
#Гудзевіцкіфэст

Паважаныя сябры і сябры нашых сяброў!
Вы яшчэ не былі ў нашым музеі ці прыязджалі сюды даўным-даўно? Тэрмінова выпраўляйцеся!)
15 чэрвеня 2024 года Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей
З А П Р А Ш А Е
прыняць актыўны ўдзел у летняй школе “Майстэрня падвойнага ткацтва”, якая пройдзе ў рамках свята "Гудзевіцкі тэкстыльны фэст"! 🧶
У суботу чакаем Вас з 14.00 пазнаёміцца з гасцямі і ўдзельнікамі летняй школы і асвоіць сакрэты ткацкага майстэрства! Прыходзьце ці прыязджайце, будзе весела!
#МайстэрняТкацтва

✨ 15 чэрвеня 2024 г. у аг.Гудзевічы адбыўся «Гудзевіцкі тэкстыльны фэст». Госці свята мелі магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі традыцыямі ткацтва на Гродзеншчыне.
🧶 Выстава тэкстыльных вырабаў з фондаў Гудзевіцкага літаратрна-краязнаўчага музея і ад прыватных асоб «Прыгажосць тканая і вышываная» знаёміла гасцей свята з традыцыйнымі тэкстыльнымі вырабамі Мастоўскага раёна, а палатно «Квецень Панямоння» з элементамі ткацтва Гродзенскай вобласці.
⚡️ Таксама ў рамках свята адбылася прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці, які складаецца з 17 частак, вышытых рукамі майстроў Гродзеншчыны, і злучаных у 20 метраў незвычайнага, хоць і традыцыйнага вырабу.
💫 Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у майстар-класах па ручным пляценні паясоў і ткацтве за кроснамі, або завітаць у рэтра-фотаатэлье, пераапрануцца ў беларускае народнае адзенне і сфатаграфавацца на фоне аўтэнтычных рэчаў.
🎉 Дапаўнялі атмасферу свята канцэрты калектываў аматарскай творчасці, танцы, смачная ежа і святочны гандаль.

У рамках Гудзевіцкага тэкстыльнага фэсту, 15 чэрвеня 2024 г. у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі прайшла летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”!
🔸Напачатку была праведзена экскурсія па музейнай экспазiцыi, дзе прайшло знаёмства з найбольш цікавымі ўзорамi ткацкага майстэрства, у тым лiку і з калекцыяй падвойных дываноў.
🧶З гісторыяй развіцця падвойнага ткацтва ў Гудзевічах прысутных пазанёмілі Белакоз Вера Ігнатаўна (народны майстар) і Камінская Марына Аляксандраўна (дачка Белакоз В.І., якая працягвае яе справу).
⚡️Галоўнае, дзеля чаго ўсе сабраліся - непасрэдна праца па асваенню тэхналогіі падвойнага ткацтва. Ахвотныя маглі стаць удзельнікамі майстар-класаў пад кіраўніцтвам Белакоз В.І. і Басінскай Кацярыны Вітальеўны (вучаніца Веры Ігнатаўны).
✨На летніку былі прадстаўлены і іншыя тэхналогіі ткацкага мастацтва Гродзеншчыны, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: работы Шунейка А.Ф. і ткацтва каляровых узорных посцілак і дываноў Воранаўскага раёна.

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 🕯
У гэты Дзень мы ўспамінаем герояў, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, перажылі блакаду і канцлагеры. Іх мужнасць і самаадданасць назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах.🎗
Напярэдадні гэтай памятнай даты работнікі УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» усклалі кветкі да абеліска, устаноўленага ў памяць аб аднавяскоўцах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Радзявічы, і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.