Будні маіх бацькоў
Турботы і клопаты з самага ранку
у нашай матулі шмат спраў спазаранку:
сняданне для Машы, для хлопцаў і таты,
гімнастыка, душ і камп’ютар з гарбатай...
І пальцы рупліва пабеглі па клаве.
Работа пайшла на ўвесь дзень ў нашай мамы.
Калі-нікалі зазвініць тэлефон,
і мама адразу: «Цішэй, бо сазвон!»
А тата… Яшчэ не прачнуўся я толкам,
а ён у спартыўнай стаіць сваёй форме
і ў снег, і у дождж. Не праблема надвор’е,
калі на кану прыклад твой і здароўе.
Я ім ганаруся, за ім я цягнуся,
падобным да таты быць вельмі імкнуся.
Актыўны, спартыўны і добры душой,
ён любіць нас з мамай, наш дом і бацькоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM