ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🎊

❄️ 16 снежня ❄️
Какава - самы папулярны напой у зімовую пару 😊
Гэты салодкі і духмяны напой абавязкова падорыць вам добры настрой і задавальненне 😄
Заварыце какаву ў любімым кубачку, прысыпце шакаладнай стружкай і атрымоўвайце асалоду! ☕️

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Какава #Зіма #ДобрыНастрой
🧩ЗАЙМАЛЬНЫ КВЭСТ!✨️

У гімназіі прайшоў квэст для 5-х класаў “За здаровы лад жыцця: добры настрой!” 🎉 Вучні атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся даследаваць восем станцый, кожная з якіх дапамагала самастойна паляпшаць настрой.😊

На танцавальнай станцыі вучні радасна танчылі, зараджаючыся энергіяй.💃 На гусенічнай - утварылі вялікую гусеніцу і рухаліся разам як каманда. На карамельнай - выказвалі пазітыўныя думкі, атрымліваючы асалоду ад прысмакамі.🍬

Мячыказліўальная станцыя дала магчымасць дапамагчы адзін аднаму пабудаваць дарогі для мячыкаў. На музычнай гучалі вясёлыя песні, якія паднімалі настрой!🎶 На ўсмешлівай - ператвараліся ў адну вялікую ўсмешку!😄

На мэтанакіраванай запускалі самалёцікі да сваіх мэтаў, на эмацыйнай адгадвалi эмоцыі сваіх настаўнікаў, што спрыяла лепшаму разуменню адзін аднаго.👐

Квэст быў не толькі займальным, але і карысным.🌟 Гімназісты атрымалі зарад пазітыву і навучыліся важным навыкам! Чакаем новых прыгод наперадзе! 🚀

#Гiмназiя14 #Квэст #ДобрыНастрой #ЗдаровыЛадЖыцця #Пазітыў