🚒 6 лістапада вучні 2 «В» класа наведалі Музей пажарных і аварыйна-выратавальных спраў. Даведаліся пра гісторыю стварэння і існавання пажарных частак, для чаго раней пажарныя абавязкова павінны былі насіць вусы. Пагаварылі пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС. Кіравалі верталётам і ладзілі выбухі, прымяралі форму. Праца выратавальніка цяжкая, небяспечная, але высакародная. 🔥
🌾 Таксама сёння адбылася першая выязная экскурсія для першакласнікаў. Вучні наведалі ў цудоўны музей у Строчыцах. Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Мінска, з асаблівасцямі жылых забудоў беларусаў (школа, хата, гумно, млын, свіран).
👩🌾 Інтэрактыўна-гульнёвая праграма "Пшанічны каласок", удзельнікамі якой сталі нашы першачкі, распавяла, як зярнятка пераўтвараецца ў хлеб, а гаспадар Дамавік надоўга застанецца ў памяці маленькіх вандроўнікаў.
#Гiмназiя14 #Экскурсія #Выратавальнікі #Строчыцы