ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
👨‍🎨КЛУБЫ ЮНЕСКА🏛

🏫На базе ДРАЦ “Ждановічы” пад Мінскам прайшоў выніковы семінар па абмене вопытам для куратараў і валанцёраў клубаў ЮНЕСКА, якія прымалі ўдзел у рэалізацыі маладзёжнага валанцёрскага праекта ў падтрымку ЦУР, накіраванага на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку наркаманіі “Ведай! Разумей! Дзейнічай!”.

🎯 Ключавая мэта гэтага праекта - стварэнне сістэмы падрыхтоўкі школьнікаў-валанцёраў, дзейнасць якіх накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця, дэмаграфічную бяспеку, захаванне і ўмацаванне рэпрадуктыўнага здароўя, прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і іншых сацыяльна-значных захворванняў сярод падлеткаў.

🎨Клуб ЮНЕСКА “Айрыс” падрыхтаваў двух валанцёраў Шыкун Марыю і Грышанаву Ганну. На семінары адбыўся абмен вопытам, дзяўчынкі атрымалі сертыфікаты валанцёраў, праект скончыўся, але прафілактычная работа працягваецца.
☺️ЭМАЦЫЯНАЛЬНАЯ АЗБУКА🔤

📖 Заняткі “Эмацыянальнай азбукi” дапамагаюць развіваць эмацыянальны інтэлект і станавіцца больш устойлівымі да стрэсаў.

💪На гэты раз 1-я класы набылі навыкі, што будуць карысныя ім усё жыццё.
Сёння яны даведаліся, як справіцца са СТРАХам. Цяпер яны смелыя гiмназiсты!
😃ЭМАЦЫЙНАЯ АЗБУКА ПРАЦЯГВАЕЦЦА! 🤨

👦🏻👧🏼Першакласнікам гімназіі сёння педагогі-псіхолагі прынеслі вельмі розныя эмоцыі. 1”В” клас пазнаёміўся з радасцю, а 1”А” і 1”Б” - з сумам. Разам мы вучымся разумець свае пачуцці!
🏟На стадыёне гімназіі прайшло першынство па лёгкаатлетычным кросе сярод работнікаў прафсаюза Заводскага раёна г.Мінска.

🏃 Лёгкаатлетычны крос сярод работнікаў прафсаюзнай арганізацыі гімназіі стаў сапраўдным святам, аб'яднаўшы іх вакол агульнай мэты - паказаць свае спартыўныя дасягненні і атрымаць асалоду ад атмасферы здаровага саперніцтва.

💪 Гэтае мерапрыемства не толькі спрыяла развіццю фізічнай актыўнасці сярод работнікаў гімназіі, але і прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і згуртаванасці педагогаў!!!

#Заводскі
#Гімназія14
6️⃣ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🏫

📚У бібліятэцы гімназіі, для вучняў 5-6-х класаў прайшла бібліятэчная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка Артура Вольскага. Вучні даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць аўтара.

🎨Куратары клуба ЮНЕСКА “Айрыс” Касаткіна Т.В. і Свірыдзенка Ю.В. правялі мерапрыемства вучняў 7-ых класаў, прысвечанае Дню міра. Дзеці прыйшлі да высновы, што ў нашай краіне пануе мір, і гэта самае важнае ў жыцці чалавека.

Вучні 1-4-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у флэшмобе малюнкаў “Чароўны свет шахматаў”. Гімназісты ўспомнілі, як ходзяць фігуры, паспрабавалі зрабіць дошкі і фігуры самастойна, праявілі фантазію.

🔎 Вучні 11-ага класа гімназіі наведалі цэнтр “Я-грамадзянін”. Гімназісты даведаліся пра найбольш актуальныя прафесіі ў 2024/2025 г.

🦹‍♂️А вы ведаеце, што такое інтэрнэт-грумінг? Нашы дзесяцікласнікі сёння абмяркоўвалі гэтую важную тэму з педагогам-псіхолагам на сусветным кафэ.

Дзякуем усім удзельнікам!

#Заводскі
#Гімназія14
📚ЗАХАПЛЯЛЬНАЯ ПСІХАЛОГІЯ💡

🥁Гімназісты з 5 “В” і 5 “Г” класаў у рамках цыкла заняткаў “Звязаныя адной мэтай” вучыліся ставіць і выконваць агульныя задачы і працаваць у камандзе👫

☀️А вучні 1 “А” і 1 “Б” класаў адкрывалі для сябе, што такое ЦІКАВАСЦЬ і як яна дапамагае нам спазнаваць свет. Развіваем эмацыйны інтэлект з самага дзяцінства!💫