ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📖АДЗІНЫ ЎРОК ЯДНАННЯ👩🏻‍🏫

👫Вучні пачатковых класаў гімназіі правялі незвычайную класную гадзіну: адправіліся ў падарожжа ў мінулае. Узгадалі пра тое, як можна назваць Беларусь (Бацькаўшчына, Айчына), успомнілі сімвалы Беларусі, традыцыі. Беларусы заўсёды былі патрыётамі сваёй Радзімы, абаранялі сваю краіну ад ворагаў. Адзінства людзей розных нацыянальнасцей, якія гатовы былі ахвяраваць сабой, каб абараніць іншых. Калі мы адзіны, мы непераможныя. Кожны грамадзянін захоўвае законы сваёй краіны, паважае сімвалы, памятае гісторыю. Галоўныя якасці беларусаў: адзінства, узаемадапамога, аб' яднанне гісторыяй, традыцыямі, культурай. Адзінства - гэта, калі ўсе людзі разам. Падарожжа для пачаткоўцаў было цікавым.

🕊На адзіным уроку, прысвечаным 85-годдзю яднання беларускага народа, вучні старшых класаў расказвалі пра нялёгкі лёс беларусаў у перыяд з 1919 па 1939 гады. Гімназісты гаварылі, чаму сёння асабліва важна ўмацоўваць адзінства нацыі, які ўклад яны, змогуць унесці на карысць сваёй краіны.

#Заводскі
👨‍🎨КЛУБЫ ЮНЕСКА🏛

🏫На базе ДРАЦ “Ждановічы” пад Мінскам прайшоў выніковы семінар па абмене вопытам для куратараў і валанцёраў клубаў ЮНЕСКА, якія прымалі ўдзел у рэалізацыі маладзёжнага валанцёрскага праекта ў падтрымку ЦУР, накіраванага на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку наркаманіі “Ведай! Разумей! Дзейнічай!”.

🎯 Ключавая мэта гэтага праекта - стварэнне сістэмы падрыхтоўкі школьнікаў-валанцёраў, дзейнасць якіх накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця, дэмаграфічную бяспеку, захаванне і ўмацаванне рэпрадуктыўнага здароўя, прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і іншых сацыяльна-значных захворванняў сярод падлеткаў.

🎨Клуб ЮНЕСКА “Айрыс” падрыхтаваў двух валанцёраў Шыкун Марыю і Грышанаву Ганну. На семінары адбыўся абмен вопытам, дзяўчынкі атрымалі сертыфікаты валанцёраў, праект скончыўся, але прафілактычная работа працягваецца.
☺️ЭМАЦЫЯНАЛЬНАЯ АЗБУКА🔤

📖 Заняткі “Эмацыянальнай азбукi” дапамагаюць развіваць эмацыянальны інтэлект і станавіцца больш устойлівымі да стрэсаў.

💪На гэты раз 1-я класы набылі навыкі, што будуць карысныя ім усё жыццё.
Сёння яны даведаліся, як справіцца са СТРАХам. Цяпер яны смелыя гiмназiсты!
😃ЭМАЦЫЙНАЯ АЗБУКА ПРАЦЯГВАЕЦЦА! 🤨

👦🏻👧🏼Першакласнікам гімназіі сёння педагогі-псіхолагі прынеслі вельмі розныя эмоцыі. 1”В” клас пазнаёміўся з радасцю, а 1”А” і 1”Б” - з сумам. Разам мы вучымся разумець свае пачуцці!
🏟На стадыёне гімназіі прайшло першынство па лёгкаатлетычным кросе сярод работнікаў прафсаюза Заводскага раёна г.Мінска.

🏃 Лёгкаатлетычны крос сярод работнікаў прафсаюзнай арганізацыі гімназіі стаў сапраўдным святам, аб'яднаўшы іх вакол агульнай мэты - паказаць свае спартыўныя дасягненні і атрымаць асалоду ад атмасферы здаровага саперніцтва.

💪 Гэтае мерапрыемства не толькі спрыяла развіццю фізічнай актыўнасці сярод работнікаў гімназіі, але і прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і згуртаванасці педагогаў!!!

#Заводскі
#Гімназія14