ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🇧🇾У гімназіі адбылося ўрачыстае ўступленне ў рады ГА "БРПА".

🔸Акцябраты і піянеры, уступаючы ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, перад сваімі таварышамі ўрачыста паабяцалі: любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды прытрымлівацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

🇧🇾 8 мая адбылося ўрачыстае ўступленне ў рады ГА "БРПА" (піянеры), прымеркаванае да Дня Перамогі з удзелам адміністрацыі Заводскага раёна.

🔸Акцябраты ўступалі ў піянеры каля архітэктурна-скульптурнага знака "Беларусь партызанская". Вучні ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, усклалі кветкі і далі клятву: любіць і абараняць сваю Радзіму.

#Заводскі
#гімназія14
🔥З мэтай фарміравання і развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання, падтрымкі цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы, ушанавання гістарычнай і культурнай спадчыны, у рамках акцыі " 30 дзён да Перамогі" для вучняў 8-х класаў было арганізавана і праведзена падарожжа ў г.Брэст .

👫Вучні наведалі археалагічны музей" Бярэсце", музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцей, правялі незабыўную экскурсію па крэпасці- героі Брэст.

Вучні атрымалі вельмі карысны незабыўны вопыт.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СЯМ’І
Вучні 6 “А” класа гімназіі да Дня Сям’і стварылі калаж вялікай дружнай сям’і класа.

🔸Кожная сям’я прыдумала свой непаўторны і арыгінальны дэвіз.

🙏Здароўя, міру, шчасця і дабрабыту ўсім сем’ям гімназіі.

З ДНЁМ СЯМ’І!!!


#Заводскі
#гімназія14
🏫ГІМНАЗІЧНАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ📖

🔶 Вучні 8-ых класаў гімназіі сустрэліся з маладой беларускай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам шматлікіх літаратурных конкурсаў Таццянай Купрыянец. Творчая сустрэча прайшла ў вельмі дабразычлівай атмасферы.

🔷 Гімназісты слухалі пранікнёныя вершы аўтаркі пра боль і смутак вайны, а вучаніца 9 “А”класа прадэкламавала верш Таццяны Купрыянец “Рамонкі”, чым вельмі ўразіла аўтара.



#Заводскі
#гімназія14
🎉ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆

Падведзены вынікі ўсіх трох этапаў інтэрнэт-праекта “Інтэлектуальны марафон па матэматыцы “Школа геніяў” для вучняў V-VII класаў з дапамогай Мінскай гарадской платформы дыстанцыйнага навучання.

👨‍🎓Гімназісты Канавалаў Станіслаў, 5 “Б” клас – узнагароджаны Дыпломам 🥇 ступені, Шэйка Міхаіл, 5 “А” клас - Дыпломам 🥇 ступені, Саванец Дзмітрый - Дыпломам 🥈 ступені.

Віншуем нашых вучняў і іх настаўніка Знак Наталлю Аляксееўну.🎉


#Заводскі
#гімназія14