ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
471 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
233 links
Download Telegram
👫 Сёння вучні 8-х класаў прынялі ўдзел у раённым конкурсе 💐"Знатакі роднай прыроды"💐 пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Яцына І. Д.

🔸Конкурс адбыўся на экалагічнай сцяжыне ў Чыжоўцы.

Цікавыя заданні, прыгожая прырода - і ў выніку 1 месца.🎊

Наперадзе гарадскі этап! 🎉
🔥У гімназіі адбыліся выніковыя бацькоўскія сходы, прысвечаныя заканчэнню 2023/2024 навучальнага года.

🔸Падведзены вынікі работы бацькоўскіх камітэтаў, апякунскага савета.

Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. Падзячным лістом узнагародзіла самых актыўных бацькоў. Намечаны планы на лета і на новы навучальны год.
👫Вучні 5 "Г" класа правялі класную гадзіну па ўшанаванні памяці класікаў беларускай літаратуры - Янкі Купалы і Якуба Коласа, наведалі Вайсковыя могілкі, усклалі кветкі да помнікаў.

🔸Класны кіраўнік распавяла пра жыццё і творчасць выбітных дзеячаў, пра творы, якія пакінулі ў спадчыну.

🔥Гімназісты наведалі магілы Кузьмы Чорнага і Паўлюка Труса.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі” разам з “Дударочкамі” адзначылі заканчэнне навучальнага года святочным канцэртам “Вясновы карагод”.

🎉Артысты разам з бацькамі спявалі, танчылі, удзельнічалі ў гульнях, напраканцы ўсіх чакаліі салодкія прысмакі.🎉