ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫9 студзеня 2024 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” адбылося адкрыццё трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і “Беларуская літаратура”.
Удзельнікаў алімпіяды вітала дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна.
Пра парадак правядзення расказала старшыня журы Чарнаброўкіна Наталля Уладзіміраўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук.


#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда
💫9 студзеня каманда БРСМ гімназіі прыняла ўдзел у раённым маладзёжным квізе ад БРСМ.
Адбыўся сапраўдны мазгавы штурм, гімназісты дастойна выстаялі гэтую інтэлектуальную бітву і занялі ганаровае ПЕРШАЕ МЕСЦА!
🎉Віншуем каманду і жадаем такой жа ашаламляльнай перамогі на гарадскім этапе конкурсу “Маладзёжнв квіз БРСМ”

#Заводскі
#гімназія14
#БРСМ
Вучні 4 “А” класа былі ў гасцях на кафедры геаграфічнага факультэта музея БДУ і наведалі выставу “Мінералы”. Экскурсія адбылася вельмі пазнавальная. Гімназісты былі не толькі слухачамі, але і самымі сапраўднымі дарадцамі, непасрэднымі ўдзельнікамі навуковага інтэлектуальнага спаборніцтва. Падчас дыскусіі яны прадэманстравалі трывалыя веды, уменне граматна, абгрунтавана даваць адказы на вельмі сур'ёзныя пытанні і шырокі кругагляд на розныя сітуацыі ў многіх плынях жыццядзейнасці чалавека.


#Заводскі
#гімназія14
💫Вучні 4 “Б” класа наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, дзе актыўна паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме “Калядкі”, падчас якой пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі святкавання на Беларусі гэтага старажытнага свята.
👫Вучні даведаліся пра звычаі беларусаў, іх традыцыі. Супрацоўнікі музея паказалі дзецям абрад святкавання Калядаў, вясёлы лялечны спектакль “У пошуках Снягуркі”. Гімназісты пагулялі ў народныя гульні, паспявалі калядныя песні, павадзілі карагоды, напісалі пажаданні ўсім добрым людзям у свеце.


#Заводскі
#гімназія14
💫На базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” адбылося ўрачыстае закрыццё трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і “Беларуская літаратура”. Пахвальныя водзывы і Дыпломы пераможцаў удзельнікам алімпіяды ўручалі дырэктар гімназіі і члены гарадскога журы.
💬Гучала шмат слоў падзякі вучням і настаўнікам, якія з пашанай і павагай ставяцца да роднага слова, зберагаюць традыцыі і звычаі беларускага народа.
🎶Віталі ўдзельнікаў музычнымі нумарамі заслужаны аматарскі калектыў “Дударыкі” гімназіі, трыа акардыяністаў сярэдняй школы №77, салістка ансамбля “Радуга” Ірына Баравік, баян-мікс, салістка ўзорнага ансамбля “Песенька” Эвеліна Захарэнка.
У гісторыю алімпіяднага руху ўпісаны новыя імёны.
🙏Жадаем гарадской камандзе годна прадставіць нашу сталіцу на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды!


#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда