ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Выхаванцы профільнага атрада “Філолагі” наведалi Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, дзе прынялi удзел у адкрыцці экспазіцыі “Памяць і боль беларускага народа”, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.🔥

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
У рамках Тыдня моладзі профільны атрад “Філолагі”гімназіі 14 наведаў музей мініяцюр Беларусі з праграмай “Краіна міні”.
👫Дзеці мелі магчымасць убачыць экспазіцыю дакладных копій беларускіх славутасцяў з іх навакольным ландшафтам.
🏛️Музей “Краіна міні” крочыць у адну нагу з эпохай сучасных тэхналогій. Дзякуючы гэтаму, у музеі прадстаўлены інтэрактыўныя мультымедыйныя зоны. Кожны асобны міні-макет мае сваю інтэрактыўную “фішку”.
🔸Музей “Краіна міні” — ідэальнае месца для знаёмства з Беларуссю!🇧🇾




#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Лагер “СОНЕЙКА” гімназіі 14 кожны дзень збірае сяброў па адпачынку!
І сёння не выключэнне.
👫Выхаванцы атрадаў адправіліся ў тэатральную залу тэатра юнага гледача. Колькі ўражанняў ад атмасферы знаходжання і тэатральнай пастаноўкі “ВЯСЁЛЫ РОДЖАР”.
Самае цікавае і вясёлае для нашых дзяцей!



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
🔥У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа выхаванцы профільнага атрада “Філолагі” ўсклалі кветкі да помніка “Ахвярам лагера Трасцянец".🔥
🔸Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат шрамаў на беларускай зямлі. Захаваць памяць — асноўнае, што мы павінны зрабіць!🙏



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Вось і падыходзіць да заканчэння 1змена аздараўленчага лагера СОНЕЙКА.
🔸Але выхаванцы не сумуюць, а з натхненнем і зацікаўленасцю праводзяць апошні дні.
🏛️ Сёння пабывалі ў музеі гарадскога транспарту РБ.
Напрыканцы лагернай змены ў профільным атрадзе “Філолагі” размову вялі па тэме “Краіны і кантыненты”.
Прынялі ўдзел у інтэрактыўным квізе “Мая планета”.
Абмеркавалі ў форме вуснага журнала “Месца, дзе я нарадзіўся”.
Правялі гутарку-разважанне “Асцярожна: сонечныя апёкі”.



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ
☀️У гімназіі распачаў сваю дзейнасць аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА”. ☀️
💫Па традыцыі ў першы дзень прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагернай змены.
👫Гімназісты сталі актыўнымі ўдзельнікамі ролевай гульні “ПЛАНЕТА ЗЯМЛЯ Ў НЕБЯСПЕЦЫ”, праведзенай да тэматычнага Эка-дня.
І напрыканцы наведалі доўгачаканы планетарый, дзе былі вандроўнікамі зорнай праграмы “У ПОШУКАХ КРАЯ СОНЕЧНАЙ СІСТЭМЫ”.
Весела і актыўна прайшоў першы дзень!
Вельмі цікава і пазнавальна прайшоў тэматычны дыспут на тэму "Энергетыка будучыні".
👫Вучні 9-х класаў прапанавалі свае, часам вельмі фантастычныя, але ад гэтага не менш цікавыя ідэі, якія ўжо заўтра могуць быць вельмі запатрабаванымі ў жыцці чалавека.
📖У рамках профільнай падрыхтоўкі вучні 8-9-х класаў і педагагічнай групы гімназіі наведалі дзень адчыненых дзвярэй у педагагічным каледжы, у рамках якога пабывалі на шматлікіх майстар-класах і паўдзельнічалі ў ролевых гульнях


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫Вучняў 5-7-х класаў гімназіі актыўна ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Наш любімы Заводскі раён”. Каманды-ўдзельніцы адпаведна маршрутнаму лісту падарожнічалі па станцыях гімназіі, адказвалі на пытанні, схаваныя пад qr-кодамі.
👫Для вучняў 8-9-х класаў гімназіі прайшла прэзентацыя "Маршрутамі памяці", падчас якой гімназісты здзейснілі віртуальнае падарожжа ў памятныя месцы Радзімы, падыскутавалі аб ролі кінематографа ў фарміраванні павагі да гераічнага мінулага нашай Радзімы.
👫Вучні 7-х класаў гімназіі наведалі прадпрыемства VDS, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй вырабу абсталявання для заправачных станцый.
👫Вучні 10-га класа наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Гімназісты ўбачылі рэдкія рукапісы славянскай пісьменнасці ў музеі кнігі, палюбаваліся прыгажосцю роднага горада з агляднай пляцоўкі.
👫Выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" ў другі дзень наведалі Музей гісторыі беларускага кіно.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы