ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🧮Дзень матэматыкі і інфарматыкі🖥️

💻У гімназіі праходзе дзень матэматыкі і інфарматыкі. Вучні з 1 па 11 клас удзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, віктарынах, квэстах.📐
📏Дзень пачаўся з вялікага квэста "У краіне лікаў"для 7 класаў.📏
📖Мерарыемства "Уперад за ведамі" праведзена з вучнямі 11 класа.📖
📝Сярод вучняў 8-11 класаў на традыцыйным конкурсе "Лічы гімназія".📝
📚Пасля прашла інтэрактыўная віктарына “Жанчыны-матэматыкі”для матэматычных класаў, а далей гульню "Дзе логіка" для 8-х класаў.📚
🖥️Вучні 8-9 класаў паўдзельнічалі ў гульні "Пазнаем камп'ютарны свет", а 6-7 у конкурсе "Інфазнайка".🖥️
👫Завяршыўся дзень матэматыкі і інфарматыкі інтэлектуальнымі спаборніцвамі пад агульнай назвай " Гульня па матэматычных станцыях". Станцыі былі размешчаны ў кабінетах усіх карпусоў гімназіі, дзецям трэба было строга прытрымлівацца ўказанага шляху, пазначанага ў маршрутных лістах.👫

Цікава і весела праходзяць такія мерапрыемствы.

#Заводскі
#гімназія14
#Тыдзень_матыматыкі_інфарматыкі
🖼Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь🖼

🎨20 лютага вучні 2-іх класаў прынялі ўдзел у квэстах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Падчас пазнаваўчай і вельмі цікавай экскурсіі яны запоўнілі ліст квэстаў і атрымалі слова МУЗЕЙ.🎨
Ім падаравалі мядовыя фарбы з пажаданнем

#Заводскі
#гімназія14
#мастацкі_музей_РБ
🇧🇾Дзень роднай мовы🇧🇾

У ходзе правядзення дня роднай мовы былі праведзены такія мерапрыемствы, як:

Рэспубліканская дыктоўка "РОДНАЯ МОВА".
Вучні чацвёртых класаў з цікавасцю і захапленнем правялі пазнавальную гульню "Нацыянальны касцюм беларусаў".
Вучні трэціх класаў падрыхтавалі паведамленні пра мастацтва Выцінанкі і распавядалі пра гэта сваім аднакласнікам.
На ўроку беларускай літаратуры разглядалі герояў праз прыём чытальніцкай пісьменнасці ВОКА.
У бібліятэцы гімназіі вучні азнаёміліся з выставай, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, прадэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, навучыліся карыстацца разнастайнымі слоўнікамі для вывучэння роднай мовы.
Літаратурны квілт "Гістарычныя постаці і мастацкія вобразы: Рагнеда".
Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у флаер-фэсце "Жадаю табе, мая родная мова...". Прыгадалі самыя любімыя, самыя важныя, самыя цікавыя і самыя вясёлыя словы нашай мовы, прызналіся ў каханні да яе і выказалі свае пажаданні.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_роднай_мовы
🇧🇾Гісторыя і традыцыі маёй краіны🇧🇾

👥Гімназісты - даследчыкі Музыка Дар'я, Коваль Мілана, Яфімчык Ксенія разам з настаўнікам гісторыі Блешчавай Т.В. прынялі актыўны ўдзел у канферэнцыі "Гісторыя і традыцыі маёй краіны" з міжнародным удзелам на базе ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі "філіял "Мінскі радыётэхнічны каледж".👥

📝Мэта канферэнцыі - стварэнне дзелавых кантактаў сярод навучальных устаноў і развіццё творчай актыўнасці навучэнцаў.
Дзяўчаты паспяхова выступілі і запрасілі гасцей канферэнцыі наведаць гімназічны Музей Партызанскай Славы.📝

Мы рады супрацоўніцтву і абмену вопытам сваіх даследаванняў!

#Заводскі
#гімназія14
#Гісторыя_традыцыі_маёй_краіны
#вэбінары
Закончылася першая палова аздараўленчага лагера "Сонейка".

20 лютага былі расчынены дзверы для вучняў першых і другіх класаў у аздараўленчы лагер "Сонейка". Знаёмства атрадаў было праведзена ў цікавай форме "Чарадзейны клубок нітак". 🧶☀️

21 лютага - дзень роднай мовы.
У гэты дзень дзеці адгадвалі загадкі Уладзіміра Мазго ў бібліятэцы.
Вучні з вялікай цікавасцю чыталі вершы на беларускай мове і паведамілі пра ветлівыя словы, якія яны ведаюць.
Таксама навучэнцы наведалі Новы тэатр, дзе паглядзелі спектакль "Зачараваная прынцэса".
З валанцёрскай праграмай завіталі ў атрады вучні 10-га педагагічнага класа.
Дзень прайшоў цікава, пазнавальна і весела.☀️

22 лютага атрады наведалі 13 бібліятэку г.Мінска з інтэрактыўнай праграмай "Як звяры Вясну шукалі". Паўдзельнічалі пачаткоўцы ў конкурсе малюнкаў на тэму "Я і спорт".☀️

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
🥩Свята мяса🍖

👫Вучні 8-х класаў гімназіі 14 наведалі Інстытут мяса-малочнай прамысловасці і прынялі ўдзел у “Свяце мяса”.👫

🔬Вучні ад навукоўцаў даведаліся, як правільна харчавацца і чаму гэта асабліва важна ў іх узросце. Паглядзелі, як робяць мясныя вырабы. Сталі дэгустатарамі вегетарыянскай каўбасы.🧫

Самае цікавае і дзіўнае-на 3D прынтары рыхтавалі мясныя пірожныя!

#Заводскі
#гімназія14
#Свята_мяса