ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Ідзе другі тыдзень канікулаў

Для вучняў 10х і 11га класа была арганізавана інтэлектуальная віктарына " Я ведаю". Асноўныя пытанні, уключаныя ў віктарыну, з агульнаадукацыйных праграм па біялогіі, геаграфіі, гісторыі і матэматыкі.
Вучні 1-4 класаў прайшлі гульню-квэст " Па слядах Берагошы", прысвечаную беражлівым і эканомным адносінам да вады, святла, цяпла, электраэнергіі, праявілі свае веды ў эканоміі рэсурсаў.
Працягвае працу профільны атрад па прадметах " Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". Сёння вучні падарожнічалі па краіне "Марфалогія".
Для вучняў 8-9 класаў вельмі цікава і карысна прайшоў круглы стол " Я і мае правы", на якім выкарыстоўваліся матэрыялы "Закона аб правах дзіцяці".
Выхаванцы лагера "Сонейка" з задавальненнем на развітанне сустрэліся з акцёрамі тэатра "ЗАЛЮСТЭР'Е" і гучна адсвяткавалі КАЛЯДУ з песнямі і гульнямі.
У актавай зале гімназіі прайшла гульня "Законы дзяцінства" па матэрыялах "Закона аб правах дзіцяці".

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
👩‍🏫Сталічны настаўнік - сталічнай адукацыі👩‍🏫

Калектыў гімназіі 14 шчыра віншуе настаўніка пачатковай школы Фундарэнку Вольгу Міхайлаўну з перамогай на раённым этапе гарадскога конкурсу "Сталічны настаўнік - сталічнай адукацыі".

Ганарымся прафесіяналізмам, талентам, адданасцю дзецям Вольгі Міхайлаўны. Жадаем поспехаў на гарадскім конкурсе.

🎉Перамогуць лепшыя!🎉

#Заводскі
#гімназія14
#Сталічны_настаўнік_сталічнай_адукацыі
💠Раённае пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы прайшло на базе гімназіі №14.💠

👩‍🏫Настаўнікам замежнай мовы быў прадстаўлены тэарэтычны і практычны матэрыял па тэме пасяджэння “Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў у працэсе рэалізацыі міжпрадметных сувязей пры вывучэнні замежнай мовы”.👨‍🏫
Сваім вопытам падзяліліся:
🔹Зонава І.А. (кіраўнік РВМА настаўнікаў замежнай мовы Заводскага раёна);
🔹Ліццано Н.А. (настаўнік англійскай мовы гімназіі);
🔹Сідарук Т.П. (настаўнік англійскай мовы гімназіі);
🔹Вялічка В.М. (настаўнік англійскай мовы, кіраўнік ВМА гімназіі).

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
Канікулы

Напярэдадні Каляд палац моладзі «Золак» сабраў усіх творчых дзяцей на квэст.
Падчас праходжання вучні 5Б класа змаглі бліжэй пазнаёміцца з наступнымі напрамкамі:
🎭Тэатральнае мастацтва;
🧘Спорт;
🎨Дэкаратыўна-прыкладная творчасць.
Вучні 5-6 класаў сабраліся разам, каб прыняць удзел у дзелавой гульні "Па старонках гісторыі Беларусі". Каманды прайшлі 4 станцыі: "Гісторыя майго горада", "Сінявокая Радзіма", "Спадчына", "Сімвалы".
Прайшла падрыхтоўка да таварыскай гульні па валейболе з сярэдняй школай №173.
Вучні 7-9 класаў паспаборнічалі ў інтэлектуальна - пазнавальнай віктарыне "Турнір гарадоў ". Успомнілі самыя цікавыя факты роднай гісторыі і горада, памятныя падзе Года гістарычнай памяці .
Вучні 10 і 11 класаў правялі квэст у музеі гімназіі "Белыя плямы гісторыі".


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉Свята🎉

🪗Калектыў гімназіі 14 са шчырай любоўю і вялікай пашанай віншаваў з нагоды 75-гадовага юбілею настаўніка музыкі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка адукацыі Дзмітрыя Дзмітрыевіча Ровенскага.🪗

Павіншаваць педагога прыйшлі калегі, бацькі, удзячныя выхаванцы фальклорнага ансамбля “Дударыкі”. У актавай зале гучала многа добрых слоў віншаванняў і пажаданняў у гонар юбіляра, успаміналіся самыя яркія моманты з прафесійнага жыцця Дзмітрыя Дзмітрыевіча.

🎤Няхай гучыць беларуская песня🎤

#Заводскі
#гімназія14
#свята
👥Жанчыны Беларусі - дзецям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў👥

⚕Члены БСЖ гімназіі 14 г.Мінска прынялі ўдзел у акцыі "Жанчыны Беларусі - дзецям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў". Дзецям сабраны і перададзены сродкі асабістай гігіены і невялікія сувеніры.⚕

💛Рабіць дабро проста!💛

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
👫Мой першы крок у навуку👫

🔎За ўдзел у навукова - практычнай канферэнцыі "Мой першы крок у навуку" ўзнагароджаны вучні профільнага класа філалагічнага накірунку Пунтус Аліна, Кляцкова Ксенія, Янголь Іван.🔎
👏👏👏


#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары