ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🏛Наведванне Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А.Кедышка🏛

📖У Дзень адчыненых дзвярэй 27.12 вучні гімназіі 14 X-XI класаў наведалі Мінскі дзяржаўны каледж рамесніцтва і дызайну імя М.А.Кедышка.
Нашы гімназісты з задавальненнем паслухалі расказ пра спецыяльнасці і прафесіі, па якіх ідзе навучанне, атрымалі інфармацыю аб парадку паступлення.📖
🔧Былі арганізаваны майстар-класы студэнтамі і майстрамі па спецыяльнасцях "Фларыстыка", "Вытворчасць мастацкіх вырабаў з керамікі", "Тэхналогія зварачных работ".🔨

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_адчыненых_дзвярэй
Навагодняя мазаіка

🎄Для вучняў 3-4 класаў гімназіі сёння адбылася святочна-гульнёвая праграма "Навагодняя мазаіка". Дзеці праявілі сваю актыўнасць, пазнавальную цікаўнасць, таленты, спрыт.🎄
Вучні былі вельмі задаволены!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🌞Аздараўленчы лагер "Сонейка"🌞

Аздараўленчы лагер "Сонейка" радуе сваіх выхаванцаў атрадаў разнастайнымі мерапрыемствамі, якія садзейнічаюць развіццю не толькі творчых здольнасцей, але спрыту і актыўнасці.

🎭А пасля дынамічнага спартыўнага перапынку адбылася сустрэча з казкай "Залатое кураня", якую з задавальненнем прадставілі акцёры тэатра "Зазяркалле".🎭

Колькі шуму, колькі смеху!!! Выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
У здаровым целе - здаровы дух💚

👫27-28.12.2022 педагогам-псіхолагам былі праведзены трэнінгавыя заняткі для выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера на тэму "У здаровым целе - здаровы дух".👫

🍏Занятак праведзены з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання адказнасці за ўласнае здароўе. У форме абмеркавання дадзенай тэмы, дзеці выявілі важнасць звычак здаровага ладу жыцця і наступствы ад небяспечнасці да свайго здароўя. 🍎

🎨Занятак завяршыўся арт-тэрапіяй, дзе дзеці праз малюнкі вызначылі свае высновы да здаровага ладу жыцця.🎨

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер