ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
422 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🏛️Каляднае мерапрыемства на філалагічным факультэце БДУ🏛️

👫Вучні гімназіі 14 і і ліцэя БДУ прынялі ўдзел у мерапрыемствах вучэбна-навуковай лабараторыя беларускага фальклору і кафедры славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ.👫

🎄На мерапрыемстве гімназісты даведаліся пра традыцыі святкавання Каляд, гучна спявалі калядныя песні, займаліся дзявочымі варожбамі, адказвалі на пытанні каляднай віктарыны.🎄

🎎У другой палове мерапрыемства прайшоў профільны квест філ Кейс, дзе гімназісты навучыліся пісаць кітайскія іерогліфы.🎎

Святкуем Каляды весела

#Заводскі
#гімназія14
#БДУ
👥Бацькоўскі сход👥

👩‍🏫21.12 у гімназіі 14 прайшоў бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў 1- 4 класаў. Выступілі дырэктар гімназіі Гарохава М.І., педагог сацыяльны Фамічова Т.В. Абмеркаваны пытанні бяспечных паводзінаў вучняў у гімназіі і ў час канікулаў.👩‍🏫

🛷Бацькі ўдакладнілі інфармацыю аб арганізацыі зімовых канікулаў і запланавалі ўдзел у навагодніх мерапрыемствах.🛷

Разам цікава і карысна!


#Заводскі
#гімназія14
#Бацькоўскі_сход
🚫Анлайн-трэнінг па прафілактыцы булінга🚫

🖥Сёння вучні 10Б класа гімназіі 14 Корхаў Ягор і Станіслаў Бабырыка прынялі ўдзел у анлайн-трэнінгу па прафілактыцы булінга ў падлеткавым асяроддзі. Гімназісты прэзентавалі свае напрацоўкі па тэме "Я-сведка булінга", атрымалі высокую ацэнку ад экспертаў і ўдзельнікаў анлайн-трэнінгу.🖥

Пажадаем хлопцам поспехаў у рэалізацыі праекта.

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
ШАГ па тэме "Гонар за Беларусь"

📚🇧🇾22.12 у 8-х класах цікава прайшоў ШАГ па тэме "Гонар за Беларусь". Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, будуем будучыню. У ходзе выступленняў, падрыхтаваных вучнямі, былі зададзены пытанні па накірунках “мы даведаемся","мы разважаем" "мы прымаем удзел".📚🇧🇾

У ходзе мерапрыемства кожны вучань падвёў вынікі, зробленага ў год гістарычнай памяці.

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🎄Казачная сядзіба🎄

🧩Вучні 3 "Б"класа наведалі казачную сядзібу ў Новым Двары.
Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у навагоднім квэсце, паблукалі ў загадкавым і люстэркавым лабірынтах, разам з памочнікамі - героямі казак і мультфільмаў сустрэлі Дзеда Мароза, атрымалі святочныя падарункі, пачаставаліся прысмакамі.🧩

А завяршылася свята навагодняй дыскатэкай.

#Заводскі
#гімназія14
#Казачная_сядзіба
🥩Дзень хіміка ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці🥛

🔎Вучні 8а, 8в і 10 А класа пабывалі на дне хіміка ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці. Пазнаёміліся з цікавым абсталяваннем, паглядзелі як ажыццяўляецца аналіз прадуктаў харчавання ў экспертных лабараторыях. З вялікай цікавасцю і натхненнем многія хлопцы самі праводзілі досведы.🔎

Усе пагадзіліся, што прафесія біяхіміка вельмі складаная і вельмі важная.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_хіміка