💢 Цікава і пазнавальна! 💢
✨У госці да вучняў гімназіі 14 г. Мінска завіталі прадстаўнікі рэдкалегіі часопіса "Бярозка". Сярод іх адказны сакратар часопіса Аляксандр Кагановіч і рэдактар Аліна Пасавец. На сустрэчы прысутнічаў таксама і намеснік дырэктара РУП "Дом друку" Дзмітрый Варанюк.✨
✨Госці расказалі, што сярод знакамітых аўтараў у рэдакцыі часопіса ў розныя гады працавалі беларускія пісьменнікі: Кандрат Крапіва, Янка Маўр, Васіль Зуёнак, Максім Гарэцкі. Часопіс скора адзначыць сваё 100-годдзе! Сёння "Бярозка" - інтэлектуальны падлеткавы часопіс для тых, хто хоча арыентавацца ў сучаснай культурнай прасторы, ведаць мінулае Беларусі і актыўна ўдзельнічаць у сацыяльных і творчых праектах і сам ствараць іх. ✨
✨Адбыўся вельмі цікавы дыялог, гімназісты задавалі пытанні і выказалі намер друкаваць свае творы і вынікі пошукавай работы ў часопісе. Сустрэча скончылася агульнымі пажаданнямі да супрацоўніцтва.✨
#Заводскі
#гімназія14
#часопіс_Бярозка