ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🇧🇾 Выніковыя лінейкі 💢

💢У апошні дзень першай чвэрці ў гімназіі 14 г.Мінска адбыліся выніковыя лінейкі, у якіх прынялі ўдзел усе класы гімназіі. На кожнай лінейцы былі падведзены вынікі чвэрці, адзначаны граматамі і дыпломамі пераможцы алімпіяд і конкурсаў.💢

💢Дырэктар гімназіі 14 г. Мінска М.І. Гарохава і прадстаўнікі адміністрацыі І.П.Доўнар і А.У.Гурыновіч пажадалі ўсім вучням добрых канікулаў, нагадалі пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі і запрасілі на мерапрыемствы ў гімназію, якія запланавалі класныя кіраўнікі.💢

💢 Добрых усім канікулаў, цікавых і карысных спраў! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#выніковыя_лінейкі
🎉 Узнагарода для актыву 🎉

💢 Актывісты піянерскай дружыны імя К.С.Заслонава і лідары ПА ГА "БРСМ" гімназіі 14 г.МІнска рашэннем адміністрацыі гімназіі былі ўзнагароджаны экскурсійнай паездкай у вёску Акіньчыцы на малую радзіму беларускага песняра Я.Коласа. 💢

💢Сёння кожны вучань нашай беларускамоўнай гімназіі ведае, што малая радзіма паэта - Стаўбцоўскі раён, а дакладней - Нёманскае ўзбярэжжа, на якім маляўніча размясціліся былыя хутары - Акінчыцы, Альбуць, Смольня. Крыху далей ад іх размяшчаецца Ласток і Мікалаеўшчына - вёска, з якой паходзілі бацькі і дзяды знакамітага паэта. Усе гэтыя мясціны з'яўляюцца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага мемарыяльнага музея Якуба Коласа.💢

💢 Разам з намеснікам дырэктара па ВР Н.І.Корзунавай і педагогам-арганізатарам А.А.Шышалавай, гімназісты яшчэ раз узгадалі гісторыю жыцця і крыніцы натхнення вядомага паэта. Пабываць на цікавай экскурсіі, паспяваць песні ў аўтобусе, абмеркаваць новыя ідэі і правесці час на прыродзе - весела і карысна! 💢

#Заводскі
#гімназія14
#БРПА #БРСМ
Какие нововведения в ПДД вступили в силу в октябре.

🔺Вне населенных пунктов легковым автомобилям с технически допустимой общей массой не более 3,5 т и мотоциклам на автомагистралях и дорогах для автомобилей разрешается движение со скоростью не более 120 км/ч, в остальных случаях — не более 90 км/ч.

🔺Вводится понятие «средства персональной мобильности» (СПМ) — к ним относятся электросамокаты, гироскутеры, сегвеи и моноколеса. Передвигаться на СПМ разрешается со скоростью не выше 25 км/ч по велосипедной дорожке, при ее отсутствии — по тротуару.

🔺Велосипедистам пересекать проезжую часть можно лишь по велопереезду или велодорожке, а если их нет — по пешеходному переходу, на перекрестке по линии тротуаров или обочин. Также велосипедистам разрешили не спешиваться.

🔺Среди изменений для водителей указаны два периода, когда нужно ездить с включенным ближним светом фар, — с 25 мая по 5 июня и с 25 августа по 5 сентября.

Подробности — здесь ⬅️
🍁 Суботнік 🍁

🍁Настаўнікі гімназіі 14 г.Мінска прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі, якую праводзілі Камітэт па адукацыі і Мінгарвыканкам па добраўпарадкаванню г.Мінска. Наводзілі парадак на вуліцы Іскаліева. 🍁

Квітней наш горад, наша любая сталіца! 🍁

#Заводскі
#гімназія14
#суботнік
🎉 Дайджэст шостага дня🎉

Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

💢 Цэнтр "Алімпійцы" сабраў у актавай зале вучняў і бацькоў на першынства гімназіі па каратэ-до. Арганізаваў мерапрыемства В.В.Жук'ян.
- у спартыўнай зале пад кіраўніцтвам Ю.А. Хацкевіча гулялі ў тэніс і валейбол.
💢 Цэнтр "Спадчына" - вучні 6А,Б і 7В адправіліся на экскурсію ў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула з класнымі кіраўнікамі.
💢 Цэнтр "Я грамадзянін"
- члены гуртка "Юны патрыёт" з кіраўніком па ВПВ А.В.Герасімчуком наведалі Дзень адкрытых дзвярэй у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Наперадзе канікулы. Вучні гімназіі № 14 г.Мінска будуць удзельнічаць у творчых конкурсах, актыўна рыхтавацца да алімпіяд, праводзіць час у спартыўнай зале гімназіі, наведваць музеі горада Мінска, выязджаць на экскурсіі.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень