😄😃🤣 1 чэрвеня - дзень абароны дзяцей 😇🙃😘
✨ Цёплым і насычаным на цікавыя падзеі аказаўся першы дзень лета! ☀
⭐У гімназіі 14 г. Мінска адкрыўся аздараўленчы лагер "Сонейка", які аб'яднаў 102 вучні 1-8 класаў. У нашым лагеры тэматычная змена: " Мінулых год святая памяць" у рамках Года гістарычнай памяці. ✨
✨Настаўнікі гімназіі на чале з начальнікам лагера Корабавай А.М. запланавалі шэраг мерапрыемстваў краязнаўчага, экалагічнага і патрыятычнага накірункаў дзейнасці.✨
⭐Сёння выхаванцы лагера пабывалі на святочных мерапрыемствах у Палацы дзяцей і моладзі, у парку 900-годдзя Мінска на раённым свяце "Тэрыторыя дзяцінства", у дзяржаўным цырку. Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у відэааглядзе "Дзень абароны дзяцей у розных краінах свету", гутарцы "Правы дзіцяці", пабывалі ў бібліятэцы №13, паўдзельнічалі у віктарыне "Вясёлы свет казкі" і цудоўна закончылі першы святочны дзень лагернай змены малюнкамі на асфальце "Яскравы свет дзяцінства".✨🌈✨
☝🏻☺Шмат цікавага яшчэ наперадзе! ✨
#Заводскі
#гімназія14
#1чэрвеня
#лагер

⭐ Аздараўленчы лагер "Сонейка". ДЗЕНЬ ДРУГІ ⭐
✨У другі дзень працы аздараўленчага лагера "Сонейка" у гімназіі 14 г.Мінска прайшлі цікавыя экскурсіі. У пакоі Воінскай славы пры ваенкамаце Заводскага раёна дзеці пазнаёміліся з багатай экспазіцыяй: дакументы, фотаздымкі, баявая зброя, разнастайнае абмундзіраванне савецкіх салдат і афіцэраў.✨У пакоі прадстаўлены тры перыяды мінулага стагоддзя - гэта матэрыялы ад даваеннага часу да адраджэння краіны з попелу Вялікай Айчыннай вайны. Цікавую экскурсію правяла кіраўнік музея Партызанскай славы гімназіі, настаўнік гісторыі Н.Ю. Літвіновіч. У канцы экскурсіі ўсе наведвальнікі адрымалі памятныя падарункі.✨
✨Выхаванцы лагера наведалі Музей гарадскога пасажырскага транспарту. Даведаліся аб гісторыі ўзнікнення пасажырскага транспарту ў Беларусі, яго адметных рысах і характарыстыках у XIX стагоддзі і ў сучаснасці, сваімі вачамі ўбачылі транспарт розных часоў. Экскурсія атрымалася вельмі пазнавальная!✨
✨ Лета - пара для прыгод! 😉✨
#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#экскурсіі

✨Клуб дыпламатаў✨
✨Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 на чале з кіраўніком Касаткінай Т.В. у чарговы раз сталі ўдзельнікамі паседжання клуба “Юны дыпламат”, прысвечаным беларуска-індыйскаму сяброўству і творчасці Рабіндраната Тагора з удзелам пасла Індыі спадара Алока Ранджана Джа. ✨
✨7 мая 2022 года споўніўся 161 год з дня нараджэння філосафа, пісьменніка, навукоўца, настаўніка, першага нееўрапейца, які атрымаў Нобелеўскую прэмію. Высокая духоўнасць яго асобы дазволіла нарадзіцца асаблівай філасофіі, якая ўсё яшчэ гучыць сучасна.✨
✨ На сустрэчу былі запрошаны ўнукі нашага беларускага пісьменніка Якуба Коласа, які пераклаў не адзін верш Рабіндраната Тагора на беларускую мову. Сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Вучні 7А (будучыя члены нашага клуба) з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным членам праўлення БелАЮ Кашперка А.А.. ✨
✨Цудоўная магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін! ✨
#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА