ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
446 subscribers
7.03K photos
177 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💜 Фіялетавая пятніца 💜

У гімназіі 14 працягваецца праект "Каляровыя пятніцы". Пятніца #Фіялетавая аб'яднала вучняў і настаўнікаў 1-х і 4-х класаў, якія рыхтавалі актыўнасці для ўсёй гімназіі.

💜 На перапынках у гімназістаў была магчымасць прыняць ўдзел у танцавальных хвілінах, адгадаць загадкі і адказаць на пытанні у "фіялетавай віктарыне", паглядзець на фіялетавы колер на карцінах мастакоў, майстраваць кветкі сваімі рукамі падчас майстар-класа, зрабіць фота на фотазоне. 💜

🎉Добры настрой на ўвесь дзень забяспечаны! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#каляровыя_пятніцы
🎉 Бывай, пачатковая школа! 🎉
💥 Дайджэст шостага дня 💥

Вучэбны год заканчваецца, але ўсё ж цікава правесці час са сваімі аднакласнікамі і настаўнікамі ў гімназіі 14 г. Мінска! Сёння вучні 1, 9, 10 і 11 класаў прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да свята "Апошні званок". Генеральная рэпетыцыя прайшла з удзелам педагога-арганізатара Мірошнік Ю.С. і класнага кіраўніка выпускнога 11 класа Болбас Г.С..

Займальнымі і пазнавальнымі былі заняткі з псіхолагам Я.С. Ліхаманавай. Прафарыентацыйная гульня “Асацыяцыі” прайшла для вучняў 8-х класаў і інфармацыйны занятак па прафілактыцы курэння
“Шкода ад вейпаў і электронных цыгарэт” для вучняў 9-х класаў.

Напярэдадні канікулаў не лішнім будзе яшчэ раз нагадаць гімназістам аб выкананні правілаў бяспекі. Інтэрактыўная гутарка “Бяспечнае дзяцінства. Шлях да бяспечных канікул” прайшла з вучнямі 2-х класаў, а інтэлектуальная гульня па правілах дарожнага руху “Бяспека на дарозе” для вучняў 6Б класа праведзена з удзелам супрацоўнікаў бібліятэкі гімназіі.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень