ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
422 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎉 Святкаванне дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 🇧🇾

Весела і займальна прайшоў святочны дзень 23 лютага ў гімназіі 14! 😉 Традыцыйныя віншаванні хлопчыкаў ад дзяўчат гімназіі былі дапоўнены цікавымі мерапрыемствамі:
🚁 экскурсіі "Баявыя подзвігі герояў вайны" правялі для вучняў 3В і 7Б класаў экскурсаводы старэйшых класаў пад кіраўніцтвам Блешчавай Т.В..

✈️ У квэсце "Сапраўдны абаронца Айчыны" прынялі ўдзел больш за 30 вучняў 7-10 класаў. Квэст падрыхтавалі члены Савета музея на чале з кіраўніком музея Партызанскай славы Літвіновіч Н.Ю.. Вынікі квэста і ўзнагароджанне пераможцаў - 28 лютага.

🛩️ Спартландыя " Мужныя, спрытныя, дужыя" прайшла для вучняў першых класаў. Самыя дружныя каманды былі ўзнагароджаны кубкамі. 🏆

Традыцыйныя віншаванні ў класах ад дзяўчынак зрабілі дзень запамінальным! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#23_лютага
#віншаванне
Акцыя пярвічкі "Беларускі саюз жанчын"

Сёння актыў пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын гімназіі 14 на чале з кіраўніком пярвічкі - Гарохавай Марыяй Іванаўнай разам з пярвічнай арганізацыяй БСЖ школы 92 правялі акцыю "Матулін пірог" 🥮 і падрыхтавалі смачныя пірагі, варэнне, 🍯🍬 цукеркі для віншавання служачых 361-ай базы аховы і абслугоўвання цэнтральных органаў ваеннага кіравання, в/ч 35703.

Салодкае свята атрымалася ў салдат! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#школа92
#БСЖ
#акцыя_Матулін_пірог
💢 ШАГ. Вучымся абмяркоўваць важныя тэмы 💢

🚩Цікавая тэма была прапанавана сёння для абмеркавання вучням 8, 9 класаў гімназіі 14 на сустрэчы ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна". Творчая група 8Б класа на чале з класным кіраўніком Андрушка А. М. прапанавалі гімназістам задумацца аб важнасці і неабходнасці захавання суверэнітэту Беларусі. Падчас гутаркі вучні паглядзелі відэаролікі аб праходжанні мытнай службы, аб буднях тых, хто знайшоў сваё прызванне на службе Айчыне. 🚩

📍Вучні 10, 11 класаў на дыялогавай пляцоўцы на тэму "Роля дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый у фарміраванні лідэрскіх якасцей юнага грамадзяніна" разам з Другім сакратаром ГА "БРСМ" Заводскага раёна Аляксандрам Шапіра разважалі пра неабходнасть мець актыўную пазіцыю, удзельнічаць у грамадскіх важных мерапрыемствах. Сёння моладзь мае магчымасць выкарыстоўваць свой вольны час з карысцю, спрабаваць сябе ў розных накірунках дзейнасці. 📍

Наша выснова: курс на самаразвіццё!

#Заводскі
#гімназія14
#ШАГ
#дыялогавая_пляцоўка
☝️😉 Роўны навучае роўнага!

🚦Выхаванцы гуртка "Юны інспектар дарожнага руху" гімназіі 14 пад кіраўніцтвам Ліхаманавай Я.С. выступілі перад вучнямі 3-х класаў з пазнавальнай праграмай "Ведай правілы дарожнага руху!"

У сваім выступленні гурткоўцы нагадалі вучням пачатковых класаў аб неабходнасці выконваць правілы дарожнага руху, расказалі аб правілах паводзін у грамадскім транспарце. Разам узгадалі з якога ўзросту падлеткі могуць на веласіпедзе 🚴🚴 выязджать на дарогу, дзе ездзіць гарадскі транспарт.🚦

☝️😉 Гімназісты 3-х класаў паўдзельнічалі ў віктарыне і атрымалі каштоўныя веды.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮІД
#гурткі
Концертно-развлекательные программы для жителей Заводского района г.Минска.
Приходите 27 февраля 2022 г.🇧🇾


Микрорайон "Центр"

Микрорайон "Северный поселок"

Микрорайон "Чижовка"

Микрорайон "Шабаны", "Сосны"
🇧🇾 Віртуальная экскурсія па Беларусі 💫

Вучні першых класаў гімназіі 14 з класным кіраўніком Сілковай Анастасіяй Аляксандраўнай ў шосты дзень прынялі ўдзел у віртуальнай экскурсіі па Беларусі.

☝️😉 Даведаліся пра геаграфічны стан Беларусі, пра наяўнасць 6 вобласцей краіны, пра сталіцу, пабылі ва ўсіх 6 вобласцях і паглядзелі на самыя знакамітыя месцы.

💫 Самым цікавым было практыкаванне, дзе гімназісты, гледзячы на прэзентацыю, малявалі карту Беларусі. 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#віртуальная_экскурсія
#шосты_дзень