ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Віншуем пераможцу!

🎉 Віншуем пераможцу трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па прадмету "Інфарматыка" вучаніцу 11 класа гімназіі 14 - Кадурыну Анастасію! 😉👌

Малайчына, Анастасія! Так трымаць! Ганарымся тваімі поспехамі! 😃👍

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда
#пераможца
Forwarded from BELTA
⚡️⚡️⚡️Церемония вручения премии "За духовное возрождение", специальной премии деятелям культуры и искусства и премии "Белорусский спортивный Олимп" - яркие моменты
❄️Таленты гімназіі 14 ❄️

❄️ Другі год запар калектыў гімназіі 1️⃣4️⃣ супрацоўнічае з Цэнтрам навукі і культуры Расіі: прымаем удзел у розных творчых конкурсах.

🎉Віншуем вучаніцу 9А класа Галаўнікову Марыю, пераможцу конкурсу "Падарунак Дзядулі Марозу". Цудоўны вынік! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
Свята інтэлекту і таленту

14 студзеня 2022 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія 14 г.Мінска" адбылося ўрачыстае закрыцце трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" і ўзнагароджванне пераможцаў.

🎉 62 удзельнікі алімпіяды ўзнагароджаны Дыпломамі І-ІІІ ступені,
🎉 15 удзельнікаў атрымалі Пахвальныя водзывы.

Віншуем! Жадаем поспехаў і новых перамог!

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда
#узнагароджванне
Акцыя #Нашы дзеці" для выхаванцаў ЦКРАіР

❄️ Апошні дзень акцыі "Нашы дзеці" лідэры грамадскіх арганізацый гімназіі 14 правялі ў новым утульным доме выхаванцаў ЦКРАіР!

Разам з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г. і кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В. нашы вучні паказалі пастаноўку "У пошуках цуда", пагулялі ў гульні, адгадвалі загадкі. 😉 Для выхаванцаў выступілі юныя зорачкі гімназіі: Шумская Марыя і Тужык Іван з вакальнымі нумарамі. 🎤💫

У фінале сустрэчы вучні гімназіі ўручылі падарункі кожнаму выхаванцу ЦКРАіР.

Разам мы зрабілі свята! Дабро рабіць проста!

#Заводскі
#гімназія14
#акцыя_НашаДзеці
#ЦКРАіР
Панарама шостага школьнага дня гімназіі 14

💫 Пляцоўкі творчых цэнтраў гімназіі 14 запрашалі з карысцю правесці час.💫

Цэнтр "Алімпійцы" - спартландыя для вучняў 2 класаў "Вясёлая зіма". Каманды спаборнічалі ў лоўкасці ды хуткасці.

Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - вучні 3-х класаў пабывалі ў віртуальным падарожжы па краіне. Наведалі Нясвіжскі і Мірскі замкі, Брэсцкую крэпасць, Дудуткі. З дапамогай QR -кодаў праверылі, як запомнілі назвы славутых месцаў. Правяла падарожжа Пранчак Ганна Мікалаеўна.

Цэнтр "Сямейны куток" - вучні 4 класаў пад кіраўніцтвам Карака Галіны Станіславаўны стваралі лэпбук "Татам, мамай ганаруся!" 🙋📝 Дзеці расказвалі пра сямейныя традыцыі, прафесіі бацькоў, прынеслі фотаздымкі, якія дэманструюць майстэрства і творчасць. Мерапрыемства праведзена ў рамках праекта "Падарожжа Бусліка ў сям'ю".

Ад гонару за сваю сям'ю, сваю гімназію - да гонару за сваю краіну Беларусь! Менавіта так і выхоўваюць сапраўдных патрыётаў! 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#З_намі_ЦІКАВА
#ШостыДзень