ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
461 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
👫Вучні 3-іх класаў гімназіі наведалі ў Радашковічах завод беларускай керамікі.
🍽️На экскурсіі паглядзелі, як з кавалка гліны атрымліваецца посуд. Адзін чалавек адказвае адразу за некалькі працэсаў, а роспіс вырабаў праводзіцца ўручную.
💥Дзеці самі стварылі просценькія сувеніры, там жа наведалі і музей беларускай керамікі, дзе ў краме набылі на памяць вырабы з гліны.
Стомленыя і задаволеныя вяртаюцца ў гімназію!🌟


#Заводскі
#гімназія14
6👍1
👫Вучні 9 “А” класа ўдзельнічалі ў акцыі "Дом, у якім я жыву". 🍂
🍁Прыгожая жоўтая восень! Але вельмі хацелася б каб тэрыторыя гімназіі была чыстай і ўтульнай.


#Заводскі
#гімназія14
#акцыя
👍1
🏛️Музейная педагогіка!📚
👫Вучні 5 "А" і "Г" класаў наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе прынялі ўдзел у спаборніцтвах на музейна-педагагічным занятку "Нізка беларускіх казак".
💥Дзеці вельмі стараліся, дапамагалі адзін аднаму, радаваліся правільным адказам і засмучаліся, калі памыляліся.
💪Кожная каманда хацела перамагчы, але фартуна ўсміхнулася "жоўтым".
Віншуем пераможцаў!🎉


#Заводскі
#гімназія14
#музей
👍2
💥У рамках інфармацыйнай гадзіны “МАМІН ДЗЕНЬ КАЛЕНДАРА” вучні 2 “А” завіталі да матулі-медыка, дзе ўсім класам павіншавалі яе з надыходзячым святам і падрабязна пазнаёміліся з крапатлівай працай медсястры гімназіі. 💥
🔥Алена Аляксееўна правяла змястоўную экскурсію па медыцынскім кабінеце, падрыхтавала віктарыну па правілах здаровага ладу жыцця і пажадала нам моцнага здароўя!💪


#Заводскі
#гімназія14
👍1🤗1
Дырэктар гімназіі 14 г.Мінска Гарохава Марыя Іванаўна 9-10 кастрычніка прымала ўдзел у агульным сходзе Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ў г.Смаленску.
🔥У ходзе сустрэчы падведзены вынікі работы за 2023 год, намечаны планы і перспектывы на будучыню. Прэзентаваны вопыт работы па напрамках "Адукацыя праз культуру і духоўна-маральнае выхаванне", "Матэматычная пісьменнасць і патрыятычнае выхаванне", "Шахматны напрамак і педагагічныя класы". Абмяркоўваліся новыя праекты ў рамках расійска-беларускага супрацоўніцтва. Абраны і зацверджаны Савет Асацыяцыі на 2023-2024 гг.


#Заводскі
#гімназія14
#сход
#Смаленск
2🫡2
У гімназіі прайшла класная гадзіна "Беларусь мая сінявокая - край родны" ў рамках праграмы Дзён Рэспублікі Беларусь у Ліпецкай вобласці ў фармаце відэаканферэнцсувязі сумесна з навучэнцамі 9-х класаў сярэдніх школ №98 і №186 г.Мінска, гімназіі №1 г.Ліпецкага і школы №4 г.Усмані Ліпецкай вобласці.
🌟З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў звярнулася дырэктар Гарохава Марыя Іванаўна, класную гадзіну правяла настаўнік гісторыі Блешчава Таццяна Віктараўна.
👫Мінскія гімназісты пазнаёмілі расійскіх аднагодкаў з гісторыяй і культурай нашай рэспублікі, прапанавалі паўдзельнічаць у анлайн-віктарыне «Што ты ведаеш пра Беларусь», беларускія і расійскія вучні абмяняліся сваімі меркаваннямі па пытаннях "Я ганаруся тым, што...", "Для мяне Беларусь...", "Патрыёт - гэта...".
Класная гадзіна праводзілася па ініцыятыве ўпраўлення адукацыі і навукі Ліпецкай вобласці Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.


#Заводскі
#гімназія14
#класнаягадзіна
3👍2👏1💯1