ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
426 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔶14 красавіка вучні 3 ”В” класа гімназіі 14 наведалі Музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы.
👫Гімназістам расказалі пра гісторыю стварэння пажарнай службы на тэрыторыі нашай краіны ад заснавання да сучаснасці. Дзеці самі пабылі кіроўцамі верталёта і даведаліся шмат цікавага.
🔶14 красавіка вучні 5-ых класаў наведалі мемарыяльны комплекс “Трасцянец”, дзе ўсклалі кветкі да помніка “Вароты памяці”.
🔥Гісторыя аддае гэтаму лагеру чацвёртае месца па велічыні і колькасці ахвяр пасля Асвенціма, Трэблінкі, Майданэка. Больш за 200 тыс. загінуўшых - вось тая сумная статыстыка, якая з'яўляецца своеасаблівым знакам лагера.
👫Вучні 5 “А” класа падрыхтавалі і правялі экскурсію па мемарыяльным комплексе.
МЫ ПАМЯТАЕМ!!!
🔶У рамках тыдня рускай мовы і літаратуры прайшоў інтэлектуальны турнір для 7 “А” і 7 “Б” класаў.
Мерапрыемства было праведзена як інтэлектуальная гульня, што дазволіла павысіць цікавасць вучняў да гісторыі рускай мовы, пашырыць і паглыбіць веды па рускай літаратуры.

#Заводскі
#гімназія14
Актывісткі ГА БСЖ гімназіі 14 Гегечкоры А.А. і Краўчанка А.В. прынялі ўдзел у суботніку на алеі маладажонаў у мікрараёне Чыжоўка.
🌟Папрацавалі на славу, далі інтэрв’ю журналістам БТ аб радасці сумеснай працы. Разам зробім наш раён чыстым, прыгожым і ўтульным!


#Заводскі
#гімназія14
#суботнік
 Шосты школьны дзень
 Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
Краіна ведаў-вучні 1-х, 4-х класаў прымалі ўдзел у майстар-класе "Пісанка да Вялікадня", у пазнавальнай гульні "Космас"
Берагоша-вучні 2-х класаў прымалі ўдзел у майстар-класе "Падарунак для бабулі на Вялікдзень"
Краіна талентаў-вучні 3-х прынялі ўдзел у гадзіне маральнага выхавання "Вялікодныя кулічы"
Я-патрыёт-вучні 3-5-х класаў прынялі ўдзел у фотавыставе "Мой тата ў арміі служыў", у выставе малюнкаў "Формула сям'і або 100 рэцэптаў шчасця", а таксама ў раённым спартыўным свяце
Краіна майстроў-вучні 6-х класаў правялі круглы стол "Прафесіі маіх бацькоў"
Я- грамадзянін-вучні 7-х класаў правялі круглы стол з запрашэннем служыцеля праваслаўнай царквы
Алімпійцы-вучні 8-х класаў паўдзельнічалі ў ваенна-спартыўнай гульні "Зарніца"
Калейдаскоп талентаў-вучні 9-10-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне брэйн-рынг "Свет прафесій", у творчай пляцоўцы па падрыхтоўцы выпускнога вечара.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень