ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
31 сакавіка настаўнікі - метадысты гімназіі 14 Яцына І. Д., Долбік А. А. выступілі на творчым семінары "Акадэмічная гасцёўня" ў Нацыянальнай акадэміі навук.🏛️
🔸Прынялі ўдзел настаўнікі 10 школ і гімназій горада Мінска і 7 кіраўнікоў разных лабараторый акадэміі.
Работа была цікавая і рэзультатыўная, з'явілася шмат новых ідэй для будучых праектаў


#Заводскі
#гімназія14
🔥Вучні 8-х класаў пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помніка "Беларусь Партызанская" і ўшанавалі ўскладаннем кветак памяць тых, хто мужна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны за сваю Радзіму .🔥


#Заводскі
#гімназія14
📌 Пяты дзень адпачынку і інтэрактыву ў аздараўленчым лагеры "Сонейка"📌
Выхаванцы атрадаў "СПАДАРОЖНІКІ" і "ВАНДРОЎНІКІ" завіталі сёння ў Нацыянальны гістарычны музей РБ.🏛️
Падчас экскурсіі адкрылі для сябе шмат новага і змястоўнага ў пазнанні і вывучэнні гісторыі сваёй краіны.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
🔸На базе ДУА «Гімназія №14 г.Мінска» прайшла сустрэча вучняў 11 класаў Заводскага раёна з намеснікам пракурора Заводскага раёна Мануілавым Міхаілам Аляксандравічам, памочнікамі пракурора Курзавай Алінай Юр’еўнай і Шведавым Мікітам Паўлавічам.
🔸Прадстаўнікі пракуратуры паказалі відэаролік «Пракуратура Рэспублікі Беларусь», у якім былі прадстаўлены ўсе накірункі дзейнасці дадзенай прафесіі. У ходзе сустрэчы госці адказалі на пытанні вучняў, правялі прафарыентацыйную работу сярод моладзі.

#Заводскі
#гімназія14
У гімназіі прайшла абарона праектаў.
🔸“Я - лідар” - конкурс, у якім вучні могуць праявіць свае лідарскія якасці і прапанаваць цікавыя праекты.
🔸Старшакласнікі выбралі накірунак "Экалогія". На гэтую тэму выступілі вучань 8 «В» класа Смоўж Ягор, вучань 9 «А» класа Баркоўскі Руслан, вучань 9 «Б» класа Капура Міхаіл.
🌟Была прапанавана ідэя ажыццявіць праект па зборы пластыкавых накрывак, лекаў і мікрапластыка.


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
Першага красавіка вучні 5 класаў гімназіі 14 удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні " За старонкамі падручніка"
🔸 Кожны ўдзельнік выбіраў для сябе катэгорыю пытанняў і атрымліваў балы за правільны адказ.
🔸Гульня выявіла пераможцаў у розных намінацыях і дапамагла паглыбіць веды па вучэбных прадметах.

#Заводскі
#гімназія14