ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔎Пошук новых рашэнняў для супрацьдзеяння булінгу ў падлеткавым асяроддзі🔎

29-30 студзеня на базе ДРАЦ "Ждановічы" вучні гімназіі 14 Раманчанка Марта 9А і Бабарыка Станіслаў 10Б удзельнічалі ў заключным трэнінгу АПШЫФТ "Пошук новых рашэнняў для супрацьдзеяння булінгу ў падлеткавым асяроддзі".

👥Вынікам сумеснай дзейнасці каманд вучняў гімназіі №14 і сярэдніх школ №70, №84 быў прадстаўлены праект "Пагаворым аб гэтым"👥

#Заводскі
#гімназія14
#СШ70
#СШ84
#вэбінары
🇧🇾На карысць Радзімы і чалавека!🇧🇾

🖥️Вучаніцы гімназіі 14 Коваль Мілана , Яфімчык Ксенія і Музыка Дар'я пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Блешчавай Т.В. прынялі ўдзел у Рэспубліканскай анлайн-канферэнцыі "На карысць Радзімы і чалавека!" з міжнародным удзелам, дзе расказалі аб сваіх даследаваннях фактаў генацыду ў лёсах сваіх землякоў і членаў сям’і.🖥️

Жадаем поспехаў нашым даследчыкам!

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
#На_карысць_Радзімы_чалавека
🇧🇾Гісторыя і традыцыі маёй краіны🇧🇾

👥Гімназісты - даследчыкі Музыка Дар'я, Коваль Мілана, Яфімчык Ксенія разам з настаўнікам гісторыі Блешчавай Т.В. прынялі актыўны ўдзел у канферэнцыі "Гісторыя і традыцыі маёй краіны" з міжнародным удзелам на базе ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі "філіял "Мінскі радыётэхнічны каледж".👥

📝Мэта канферэнцыі - стварэнне дзелавых кантактаў сярод навучальных устаноў і развіццё творчай актыўнасці навучэнцаў.
Дзяўчаты паспяхова выступілі і запрасілі гасцей канферэнцыі наведаць гімназічны Музей Партызанскай Славы.📝

Мы рады супрацоўніцтву і абмену вопытам сваіх даследаванняў!

#Заводскі
#гімназія14
#Гісторыя_традыцыі_маёй_краіны
#вэбінары
🖥️Анлайн-марафон для падлеткаў і педагагічных работнікаў🖥️

🔻03.03 на базе META ARENA прайшоў анлайн-марафон для падлеткаў і педагагічных работнікаў па пытаннях прафілактыкі булінгу. Была арганізавана анлайн-трансляцыя праз YouTube.🔻
👥Госці і ўдзельнікі праекта абмеркавалі актуальныя пытанні прафілактыкі булінгу, а падлеткі прэзентавалі вынікі сваёй працы. Канстытуцыю гімназіі 14, свабоднай ад булінгу, прадставіла Раманчанка Марта, вучаніца 9а класа, Сарачынскі Арцём расказаў пра спосабы прадухілення булінгу ў падлеткавым асяроддзі.👥

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары