ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📖Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"📖

🏫10 студзеня на базе гімназіі 14 урачыста распачаты трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". У ім прымае ўдзел 131 вучань 9-11 класаў г.Мінска. У праграме - напісанне водгуку і комплексная работа.🏫

Няхай перамогуць самыя разумныя і таленавітыя! Жадаем поспехаў знаўцам беларускай мовы!

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіады
Акцыя "Ад усёй душы "

🧓У рамках акцыі "Ад усёй душы " вучні 8-х класаў гімназіі 14 павіншавалі з Навагоднімі святамі Грэбянка Максіма Васільевіча.🧓

👫Вучні 5-х класаў павіншавалі з Калядамі вязня канцэтрацыйнага лагера ў гады Вялікай Айчыннай вайны Кулагу Інэсу Георгіеўну. Дзеці былі вельмі ўражаны трагічнымі гісторыямі пра дзяцінства за калючым дротам.👫
Ва ўсіх дзяцей-вязняў, як і ў дарослых, было адно запаветнае жаданне, каб хутчэй скончылася вайна. Там, у няволі, будучыня залежала толькі ад Перамогі.

❤️Не было б Перамогі, не было б і нас.❤️

#Заводскі
#гімназія14
#От_всей_души
📖 Закрыцце трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"📖

🏫13 студзеня на базе гімназіі 14 урачыста завершаны трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". У ім прымалі ўдзелі вучні 9-11 класаў г.Мінска. Шмат з якіх атрымалі дыпломы і пахвальныя водгукі 🏫

Віншуем пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды!

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіады
🚔Прафілактычную гутарка па тэмах "Палавая недатыкальнасуь непаўналетніх, прафілактыка педафіліі і распаўсюджванне парнаграфіі. Адміністратыўная і крымінальная адказнасць непаўналетніх"🚔

👥Інспетар ІСН Заводскага раёна г.Мінска, старэйшы лейтэнант міліцыі Раманцоў Уладзіслаў Сяргеевіч правёў прафілактычную гутарку з вучнямі 4 і 5 класаў гімназіі па тэмах "Палавая недатыкальнасуь непаўналетніх, прафілактыка педафіліі і распаўсюджванне парнаграфіі. Адміністратыўная і крымінальная адказнасць непаўналетніх", "Прафілактыка здзяйснення кіберзлачыннасці".👥

Гутарка атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай.

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🎨Гарадскі фестываль "Пазнанне і творчасць"🎨

🏛13 студзеня 2023 года ў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога фестываля праектна-даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў "Пазнанне і творчасць".🏛
Сярод іх вучаніца 3"А" класа Сенічава Маргарыта з даследчай работай "Роля тэатральнай творчасці ў вывучэнні гісторыі Беларусі і выхаванні патрыятызму ў дзяцей".

🎉Ганарымся ёю!!! Пажадаем Маргарыце натхнення і творчасці ў дасягненні новых пастаўленых задач.🎉

#Заводскі
#гімназія14
#Пазнанне_і_творчасць
💙Пасяджэнне старшынь пярвічных арганізацый БСЖ Заводскага раена💙

🙎‍♀13.01 на базе гімназіі 14 адбылося пасяджэнне старшынь пярвічных арганізацый БСЖ Заводскага раена, на якім падводзіліся вынікі работы ў 2022 годзе. З дакладам выступіла старшыня ПА ГА "БСЖ" Зелянко А.П. і кіраўнік маладзежнага крыла.Актывістаў узнагародзілі, сярод іх- дырэктар гімназіі Гарохава.М.І.🙍‍♀

🎺Удзельнікаў вітаў фальклорны ансамбль "Дударыкі", жадаў поспехаў на новы год.🎻

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
🍏Займальная гульню - падарожжа "Краіна здаровага харчавання"🍎

🥕14 студзеня вучні 4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі Шчэрба А.І і Лойка С.Г. правялі займальную гульню - падарожжа
"Краіна здаровага харчавання".🍊

🏙Дзеці апынуліся ў горадзе Здаровага харчавання, дзе наведалі вуліцу Ведаў, вуліцу Вітамінію, прайшліся па вуліцы Карысных парад. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, гулялі ў рухомыя гульні і частаваліся смачнай садавінай, паспыталі на смак журавіны.🏙

Напрыканцы падарожжа вучні зрабілі вывад:"Каб быць здаровым, разумным і прыгожым, трэба есці больш вітамінаў."

#Заводскі
#гімназія14
#Краіна_здаровага_харчавання
💚Вынікі правядзення акцыі "Ад усёй душы "

👫Актыў піянерскай дружыны імя Заслонава гімназіі 14 разам з класным кіраўніком 8б Блешчавай Т В падвялі вынікі правядзення акцыі "Ад усёй душы ".👫
Прыемна дарыць цяпло людзям!

#Заводскі
#гімназія14
#От_всей_души
Цікавая субота

Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

Цэнтр "Спадчына" - пад кіраўніцтвам Іванюк Я.А. вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Гісторыя Старога Новага года”- інтэрактыўнае падарожжа.
Цэнтр "Рух наперад" - вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Тэрыторыя без булінгу».
Цэнтр "Берагоша" - вучні 8-х класаў прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Планета здаровага дзяцінства”.
Цэнтр "Пазнаем Беларусь" – вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у віртуальнай экскурсіі “Па старонкам алімпійскіх перамог”.
Цэнтр "Алімпійцы" - вучні 2-11-х класаў прынялі ўдзел у Спартландыя “Вясёлая зіма” і ў Вялікіх алімпійскіх зімовых гульнях “Кольцы славы”.
Цэнтр "Я-патрыёт" – вучні 7-х і 8-х класаў прынялі ўдзел у часе пазітыўных зносінаў “Бяспечныя паводзіны ў інтэрнэце”.
Цэнтр "Зялёная планета" – вучні 1-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў”.


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень