ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
426 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📝 Спадчына Беларусі 🇧🇾

У рамках работы творчага цэнтра 'Спадчына" класныя кіраўнікі сумесна з дзецьмі падрыхтавалі цікавыя мерапрыемствы:

🧆 Кулінарны паядынак правяла Калода К.В. сярод вучняў 6А і 6Б класа. 🍪Дранік - нацыянальная страва. Пераканаліся ў гэтым, смакуючы страву. Вучні пазнаёміліся з адметнымі пачастункамі беларусаў, як замежныя турысты пабывалі ў кафэ і паспрабавалі замовіць ежу: варыўню і верашчаку, гарнушак і пранік.Не ўсё аказалася прыдатным да спажывы. А вось дранікі, прыгатаваныя дома, спадабаліся ўсім. 😉Смачна есці!

Класныя кіраўнікі 4 класаў Карака Г.С. і Шчэрба А.І. правялі
віртуальнае падарожжа ў самы старажытны горад Беларусі - Полацк.

Пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Полацка ў ходзе прагляду прэзентацыі. Слухалі падрыхтаваныя вучнямі паведамленні пра гістарычных дзеячаў, помнікі якім пастаўлены ў Полацку. Напрыканцы разгадвалі крыжаванку, правялі інтэрактыўную гульню.

Ведай сваю гісторыю і шануй традыцыі! 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
#выхоўваем_беларусаў
🍁 Суботнік🍁

Вучні гімназіі 14 г.Мінска актыўна прымаюць удзел у суботніках па навядзенні парадку на тэрыторыі роднай гімназіі. 🍁

#Заводскі
#гімназія14
#Чысты_горад
#Прыгажосць_навокал_нас
☝🏻😃 Алімпіяда

У гімназіі 14 г.Мінска працягваецца першы этап Рэспубліканскай алімпіды па вучэбных прадметах.

11.10. 2022 прайшла алімпіяда па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”. Пажадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды!

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда
💢 Цімураўская дабрачынная акцыя 💢

☝🏻😃 З 6 па 11 кастрычніка ў гімназіі 14 г. Мінска праходзіла цімураўская дабрачынная акцыя "Дапаможам чацвераногім сябрам". Піянеры дружыны імя К.С. Заслонава, члены валанцёрскага атрада на чале з класнымі кіраўнікамі збіралі для жывёл Мінскага заапарка і прытулкаў горада крупы, сухафрукты, корм.

💢 Усе сабраныя рэчы будуць перададзены валанцёрамі гімназіі ў Мінскі заапарк і прытулкі для хатніх жывёл.🐶🐱
Разам зрабілі добрую справу! 💢

#Заводскі
#гімназія14
#цімураўцы
#дабрачыннасць
Віншуем пераможцаў! 🎉

💢 У сталічным Палацы дзяцей і моладзі 12 кастрычніка падвялі вынікі конкурса фінансавай граматнасці для вучняў 5-7 класаў "Дзебет-Крэдзіт-Бумс".

💢 Асноўныя задачы конкурсу: навучыць падлеткаў правільна распараджаццца грашыма, падняць прэстыж эканамічнай адукацыі, выхоўваць эканамічную культуру. Удзельнікі конкурсу адказвалі на пытанні, здымалі відэа пра сямейны бюджэт для TikTok. 💢

🎉Віншуем нашых пераможцаў:
💫Сазоненка Дарына, 5А - дыплом другой ступені
💫Аўсянкін Кірыл, 5В - дыплом 3 ступені,
💫Каратыш Кацярына, 7А - грамата фіналіста!
Малайцы! Кіраўнік каманды - Касаткіна Т.В..

#Заводскі
#гімназія14
#фінансавая_граматнасць