ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
💢 Адзіны дзень бяспекі 💢

💢У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі і рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!" у гімназіі 14 г.Мінска была праведзена пазапланавая трэніроўка дзеянняў на выпадах надзвычайных абставін. Па спецыяльнаму сігналу ў час заняткаў уся гімназія была эвакуіравана на гімназічны двор. Пасля таго, як дзеці вярнуліся ў класы, была праведзена нарада для педагагічнага калектыву, дзе прадстаўнік МНС Заводскага раёна В.М.Ждановіч падвяла вынікі трэніроўкі. 💢

💢 Інспектар ІСН Заводскага РУУС Купраёнак А.П. правяла інфармацыйныя гадзіны у 8 і 9 класах, дзе акцэнтавала ўвагу гімназістаў на недапушчальнасць небяспечных паводзінаў падчас адпачынку ў грамадскіх месцах, на адказнасці за ўчынкі і паводзіны, якія пагражаюць здароўю. 💢

💢У цэнтры ўвагі - дзеці! Спадзяваемся, што той, каго папярэдзілі, будзе больш уважлівым! 💢

#Заводскі
#гімназія14
#Адзіны_дзень_бяспекі
22 верасня - Сусветны дзень без аўтамабіля! 💯

Піянеры гімназіі 14 г. Мінска на чале з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г. прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульнёвай праграме "Аўтастопам па краіне машын", прысвечанай Сусветнаму дню без аўтамабіля. Праграма праходзіла ў палацы "Золак".

Цікавыя заданні, красворды і пытанні дапамаглі гледачам і ўдзельнікам праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці і з карысцю правесці час. А яркія фотазоны ў холе палаца паднялі настрой!

Адпачываем з карысцю!

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_без_аўтамабіля
#гульня
#ЗОЛАК
Віншуем пераможцаў!🎉

Падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі "Дыктант да Дня народнага адзінства". Лепшымі сталі Пунтус Аліна і Яфімчык Ксенія, вучаніцы 10 профільнага філалагічнага класа. Крышку саступілі ім вучні 11 профільнага класа.

Усе малайцы!!! Тэкст быў надзвычай складаны!

#Заводскі
#гімназія14
#дыктант
ГастраФЭСТ 😉

У рамках Тыдня роднай мовы ў гімназіі 1️⃣4️⃣ г.Мінска адбыўся #ГастраФЭСТ.
Кожны клас прадставіў беларускія стравы.😉👌

Паспрабаваць і даведацца пра рэцэпты прыгатавання страў мелі магчымасць усе вучні. Каўбаскі, бліны, выпечка.... Смачна і пазнавальна! 🥞🥐🥨

Пазнаем краіну Беларусь праз яе традыцыі!

#Заводскі
#гімназія14
#Тыдзень_роднай_мовы
#ГастраФЭСТ