ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
🎉 Весела ў школьным лагеры!

Цікава і насычана праходзяць канікулы для вучняў гімназіі 14 г.Мінска ў аздараўленчым лагеры ў аб'яднаным атрадзе на базе сярэдняй школы 92: кожны дзень пазнавальныя мерапрыемствы, цікавыя гульні і конкурсы!

Сёння гімназісты з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Я люблю Беларусь!". На другой змене з дзецьмі працуе творчы чалавек - педагог-арганізатар гімназіі 14 Юлія Генадзьеўна Мірошнік! 🖌️🎨 Разам малюем, разам гуляем, разам рэалізуем творчыя ідэі! 😉

Лета працягваецца! Наперадзе шмат цікавага!

#Заводскі
#гімназія14
#школа92
#аздараўленчы_лагер
Славутыя імёны 14 гімназіі!

Педагагічны калектыў і вучні гімназіі 14 г. Мінска ганарацца тым, што на святочным канцэрце адкрыцця Славянскага базару ў Віцебску так цудоўна танцавала наша вучаніца Мая Сівец! Будучая зорка вялікага балета расце ў гімназіі 14! Жадаем табе творчых поспехаў, Мая!😉🎉

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
#балет
#СлавянскіБазар
🎉Падрыхтоўка да новага навучальнага года 🔨

Педагагічны калектыў гімназіі 14 г. Мінска на чале з дырэктарам Гарохавай М.І. актыўна рыхтуюць гімназію да новага навучальнага года. Дапамагаюць прыводзіць у парадак памяшканні гімназіі і прышкольную тэрыторыю прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці і вучні, якія працуюць у лагеры працы і адпачынку.

Прыгожы блакітнага колеру хол, светлыя калідоры, новыя дзверы ў гардэробах, утульная і рознакаляровая сталоўка, адноўленыя чыстыя класы і спартыўныя аб'екты гімназіі, добраўпарадкаваная тэрыторыя чакаюць сваіх вучняў!

Адміністрацыя гімназіі №14 г.Мінска вельмі ўдзячна ўсім, хто дапамагаў праводзіць рамонтныя работы і рыхтаваць памяшканні і тэрыторыю да новага навучальнага года!

#Заводскі
#гімназія14
#РамонтРобімРазам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Увага на дарозе!

🚴Будзьце асцярожнымі на дарозе! Правілы дарожнага руху трэба выконваць абавязкова! Усім цудоўнага лета! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#Канікулы
5 августа в 15:00 в Музее истории Великой Отечественной войны откроется временная экспозиция «Партизанские руководители Беларуси».

В 2022 году исполняется 120 лет со дня рождения государственных деятелей БССР, организаторов и руководителей партизанского движения в Беларуси в годы Великой Отечественной войны П.К. Пономаренко, П.З. Калинина, Героев Советского Союза И.П. Кожара, Е.И. Барыкина и 110 лет со дня рождения Героя Советского Союза Б.А. Булата.

Эти руководители внесли большой вклад в развитие народной борьбы в тылу врага против гитлеровских захватчиков. От их умелого и грамотного руководства зависела результативность и эффективность боевой деятельности белорусских партизан.

Подробнее на сайте музея.

📍Работа временной экспозиции продлится до 5 сентября.
Ученический билет – электронный документ учащегося
🎒 пропуск в школу,
🚃 проездной билет,
🍔оплата буфетной продукции,
📕читательский билет.
ЗА Беларусь! 🇧🇾

🔻Прадстаўнікі адміністрацыі і настаўнікі гімназіі 14 г.Мінска на чале з дырэктарам М.І.Гарохавай прынялі ўдзел у форуме патрыятычных сіл "Мы разам - за Беларусь!" 🔻

🔻Творчая праграма адбылася ў Аляксандраўскім скверы. На канцэртнай пляцоўцы гучалі песні пра Беларусь!

"Зямля з блакітнымі вачамі, раздолле рэчак і лугоў.
Тут называюць Васількамі на Беларусі хлапчукоў.
Звіняць крыніцы, як цымбалы, сцяжынкі свецяць у лясах.
Палі, узгоркі, перавалы, прасторны шлях, далёкі шлях.

Беларусь мая, сінявокая! Беларусь мая, краіна міру і дабра!
🇧🇾 Беларусь мая, сінявокая! Беларусь мая, як кахаю цябе я!"

#Заводскі
#гімназія14
#Форум_патрыятычных_сіл
#ЗА_Беларусь!