ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
🎉 Бывай, пачатковая школа! 🎉
💥 Дайджэст шостага дня 💥

Вучэбны год заканчваецца, але ўсё ж цікава правесці час са сваімі аднакласнікамі і настаўнікамі ў гімназіі 14 г. Мінска! Сёння вучні 1, 9, 10 і 11 класаў прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да свята "Апошні званок". Генеральная рэпетыцыя прайшла з удзелам педагога-арганізатара Мірошнік Ю.С. і класнага кіраўніка выпускнога 11 класа Болбас Г.С..

Займальнымі і пазнавальнымі былі заняткі з псіхолагам Я.С. Ліхаманавай. Прафарыентацыйная гульня “Асацыяцыі” прайшла для вучняў 8-х класаў і інфармацыйны занятак па прафілактыцы курэння
“Шкода ад вейпаў і электронных цыгарэт” для вучняў 9-х класаў.

Напярэдадні канікулаў не лішнім будзе яшчэ раз нагадаць гімназістам аб выкананні правілаў бяспекі. Інтэрактыўная гутарка “Бяспечнае дзяцінства. Шлях да бяспечных канікул” прайшла з вучнямі 2-х класаў, а інтэлектуальная гульня па правілах дарожнага руху “Бяспека на дарозе” для вучняў 6Б класа праведзена з удзелам супрацоўнікаў бібліятэкі гімназіі.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
🔔 Апошні званок 🎉

Для выпускнікоў 9А, 9Б і 11 класаў гімназіі 14 г. Мінска празвінеў апошні званок

Словы віншавання гучалі для выпускнікоў ад адміністрацыі гімназіі, першай настаўніцы 11 класа - Рэкун Т.А., бацькоў. Свае віншаванні выказалі і ганаровыя госці свята: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Шкроб М.А., намеснік главы адміністрацыі Заводскага раёна Зелянко А.П..

💐Выпускнікі шчыра дзякавалі настаўнікам гімназіі за веды, па традыцыі перадалі летапіс гімназічны з спраў 10 класу і закончылі дзень на Мінск-Арэне сярод 11000 выпускнікоў сталіцы.

Цікавы момант святочнай праграмы на Мінск-Арэне - выступленне дырэктароў школ горада, а сярод іх М.І. Гарохава, дырэктар гімназіі 14 г.Мінска.

Святочны настрой не сапсавала нават дрэннае надвор'е! Лінейку правялі вучні 10 класа Малей Данута, Міхайленка Фёдар і намеснік дырэктара па ВР Корзунава Н.І..

🔔 Удачы на экзаменах, дарагія нашы выпускнікі! Мы вамі ганарымся! 🔔

#Заводскі
#гімназія14
#лінейка
#апошні_званок
📚 Развітанне з букваром

У гімназіі 14 г. Мінска адбылося ўрачыстае свята "Развітанне з Букваром". Нашы самыя маленькія, актыўныя, неўрымслівыя, зацікаўленыя першакласнікі распавядалі пра першыя перамогі, чыталі вершы, спявалі песні пра нашу Беларусь, пра сяброўства, любую гімназію.

😉Падводзім вынікі навучальнага года. Гэта сапраўдная перамога для бацькоў і вучняў. Наперадзе толькі цікавае, неспазнанае падарожжа ў свет ведаў.💐🎉

#Заводскі
#гімназія14
#развітанне_з_букваром