ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
463 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
Акцыя "За бяспеку - разам!"

Вучні 6, 7 класаў гімназіі 14 з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком Андрэем Вячаслававічам сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі "За бяспеку - разам!" у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Мерапрыемства было арыентавана на прафілактыку дзіцячага траўматызму ў выніку надзвычайных сітуацый і дарожна-транспартных здарэнняў.

📍На свяце былі: выставы службовых аўтамабіляў міліцыі і МНС, 🚒🚐🚓🚑 а таксама кінолагі Дэпартамента аховы, супрацоўнікі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, спартсмены Беларускай Федэрацыі армейскага рукапашнага бою і сучаснага панкратыёна, салісты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра ГУУС Мінгарвыканкама.
☝🏻😉 Правялі час весела і з карысцю!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#акцыя
Forwarded from BELTA
📍Совмин утвердил план мероприятий по проведению Года исторической памяти

Всего в план включено 81 мероприятие. Они будут приурочены знаковым событиям в истории страны, а также посвящены популяризации государственных символов, памятным и юбилейным датам населенных пунктов, известным землякам.

Запланировано также проведение республиканских проектов, конкурсов, фестивалей, пленэров, связанных с сохранением исторической памяти. Масса внимания будет уделена открытию после реставрации и модернизации форм увековечения и мемориальных досок в память о погибших в годы Великой Отечественной войне, проведению исторических реконструкций.

#БеларусьПомнит
Да 140-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа📚

У гімназіі 14 працягваецца праца па праекту "Чытаем Купалу і Коласа разам". Кіраўнік праекта - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калода Кацярына Вячаславаўна.

📚 Вучні 9А і 9Б класа на ўроках знаёмяцца з жыццёвым і творчым шляхам песняра, ствараюць творчыя праекты, а замацоўваюць веды на музейных занятках ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, дзе агульнавядомыя факты папаўняюцца эксклюзіўнымі матэрыяламі.

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
З карэйскім Новым годам! 😉

Сёння 1 лютага ў Карэі сустракаюць Новы год! Выхаванцы гуртка "Уводзіны ў карэйскую мову" гімназіі 14 пад кіраўніцтвам Катляровай Анастасіі Вячаславаўны віншуюць усіх з годам тыгра і жадаюць моцнага здароўя! 😉👌

У Карэі гэтае свята завецца "Салаль". У гэты дзень карэйцы апранаюцца ў традыцыйнае адзенне - "ханбок" і віншуюць бацькоў і ўсіх старэйшых асаблівым паклонам - "сэбэ".
☝️😉 Гэты паклон вучні гімназіі 14 дэманструюць на відэа! 🎭

Вывучаем культуру народаў свету! Гэта так цікава! Далучайцеся! 😃

#Заводскі
#гімназія14
#гурткі
#Культура_народаў_свету
Гадзіна інфармавання для 8-11 класаў

📍Падчас гадзіны інфармавання 2 лютага ў гімназіі 14 адбылася змястоўная размова аб адказнасці за сбыт, захаванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў. Госць гімназіі - Гапановіч Уладыслаў Мікалаевіч - старэйшы памочнік пракурора пракуратуры Заводскага раёна. Вучні старэйшых класаў мелі магчымасць яшчэ раз пераканацца ў важнасці і адказнасці за свае паводзіны і ўчынкі. 📌

🇧🇾 Госцем гімназіі быў і Другі сакратар раённага камітэту ПА "БРСМ" - Шапіра Аляксандр, які агучыў асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі.📌

📍Актыўная грамадзянская пазіцыя і асабістая адказнасць кожнага падлетка - аснова ўстойлівага развіцця краіны.📍

#Заводскі
#гімназія14
#інфармацыйная_гадзіна
🏆 Віват пераможцы! 🏆

Сёння дырэктар гімназіі 14 Марыя Іванаўна Гарохава ўручыла граматы, дыпломы і пахвальныя водгукі ўдзельнікам і пераможцам алімпіяд.

Пераможцы алімпіяд - гонар гімназіі!

#Заводскі
#гімназія14
#ГонарГімназіі